Міжнародны дзень роднай мовы — гэта заўсёды асаблівае свята, напоўненае цеплынёй і павагай да роднага слова.
У межах творчага настрою «Твой стыль – МОВА!» для вучняў 5 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Магілева» была арганізавана гульня-вандроўка «Старонкі з моўнай скарбонкі». Дзеці з задавальненнем адправіліся ў незвычайнае падарожжа, дзе кожны прыпынак адкрываў ім багацце беларускай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, узгадвалі трапныя народныя прыказкі і знаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускія традыцыі.
Для тых, хто любіць інтэлектуальныя выклікі, працавала інтэрактыўная пляцоўка з моўнай крыжаванкай «Слаўлю цябе, беларускае слова!». Удзельнікі розных узростаў з азартам шукалі адказы на пытанні, дэманструючы сваю эрудыцыю.
Была арганізована выстава-экспазіцыя «Вы паслухайце родную мову» і выстава-прагляд «Сэрцам роднага слова краніся» якія дазволілі ўсім жадаючым пазнаёміцца з творамі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, якія папулярызуюць роднае слова.
Дзень роднай мовы ў бібліятэцы яшчэ раз нагадаў усім нам: беларускае слова — жывое, сучаснае і вельмі прыгожае.
Views: 29







