Центральная городская библиотека им. К. Маркса
01.01.2014
Vandroyka_small«Мой родны кут, як ты мне мілы…»
Якуб Колас
 
Многія жадаюць падарожнічаць па ўсім свеце, мараць убачыць розныя краіны, але не заўсёды могуць ацаніць тыя выдатныя месцы, якія знаходзяцца побач з намі.

Бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу-прагляд “Вандроўка па Беларусі”, якая працуе ў чытальнай зале.

Прадстаўленыя на выставе выданні распавядаюць пра Беларусь, як пра краіну цудоўных лясоў, блакітных рэк і азёр і, вядома, як пра краіну з багатай гісторыяй: у многіх гарадах захаваліся сярэднявечныя замкі, якія захоўваюць памяць аб гістарычных падзеях і выдатных асобах.
 
Выстава дзейнічае з 4 па 30 сакавіка.