31.08.2016
Дзень пісьменства ў бібліятэцы
4 верасня — Дзень беларускага пісьменства. Зусім невыпадкова ён адзначаецца ў пачатку новага навучальнага года: менавіта з ліку сенняшніх школьнікаў выйдуць будучыя майстры слова і прадаўжальнікі мастацкіх традыцый роднага краю.
Чакаем у бібліятэцы ўсіх знатакоў роднай мовы! Яны змогуць бліснуць сваімі ведамі, прыняў удзел у гульнях «Знайдзі памылку», «Перакладзі на родную мову», «Літара да літары», а таксама ў напісанні дыктоўкі «Напішы па-беларуску». Усе пераможцы атрымаюць салодкія падарункі.
→