20.04.2017
20 красавіка ў бібліятэцы прайшоў чарговы чацвер, прысвечаны адзінаму дню беларускага маўлення. На літаратурным падарожжы “Стань сапраўдным беларусам” малодшыя школьнікі весела і з захапленнем знаёміліся з цікавымі невядомымі фактамі з біяграфій вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, выконваліь конкурсныя заданні: “Гэтыя цікавыя загадкі”, “Сустрэча з казкай”, “Шануй роднае слова”, “Перакладчыкі”, “Скарбы роднай мовы” і іншыя. Удзельнікі не толькі паказалі свае веды, але і папоўнілі скарбонку беларускай мовы.
→