Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3
23.08.2017
2017 – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Скарына нёс на беларускую зямлю не проста кнігу, а веды, адукацыю, навуку.
Зараз мы ставімся да кнігі як да нечага звыклага, абыдзенага, паўсядзённага. А ў мінулыя часы кніга расцэньвалася як сапраўдны скарб. Яе маглі набыць толькі вельмі багатыя людзі, бо кнігі перапісваліся ад рукі, а гэта было вельмі марудна.
Вітражная выстава “Асветнік зямлі беларускай” падрыхтавана і прысвечана 500-годдзю беларскага кнігадрукавання. Яна знаёміць з кнігамі аб жыцці і творчасці знакамітага беларуса і даступна кожнаму чытачу.
Выстава будзе працаваць цэлы месяц. Запрашаем усіх жадаючых.
Наш адрас: пр-т Шмідта, 28.
→