27.02.2020
Дакрануліся сэрцам да роднага слова
Дзень роднай мовы – святочны дзень і нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі нашы продкі і пакінулі нам запавет — любіць і шанаваць роднае слова.
Публічныя бібліятэкі горада Магілева да свята падрыхтавалі разнабаковую праграму — моўны марафон “Паўгадзіны з роднай мовай”.