Цэнтральная гарадская бібіліятэка імя К. Маркса
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Беларускі народ мае сваю родную мову – беларускую, прыгожую, мілагучную, спеўную, лагодную.
21 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы “Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова”.
Падчас турніра ўдзельнікам было прапанавана перакласці словы з рускай мовы на беларускую, адказаць на пытанні сур’ёзнай і вясёлай віктарын, пагуляць у гульні з літарамі і словамі.
У гэты дзень свае вершы на беларускай мове чыталі: Людміла Хлімановіч, Галіна Яфімцава, Марыя Майсеева. Верш Максіма Багдановіча прачытала Ларыса Цыбульская.
Удзельнікі турніра атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.