Зiгуля, Н. Камертоны «М.@арт.кантакту» / Нэлi Зiгуля // Звязда. — 2016. — 24 сакавiка. — С. 13.
У Магiлёве, нягледзячы на надвор’е з невялiкiм мiнусам, сапраўдная тэатральная вясна. Здаецца, ад гарачынi тых эмоцый, якiя кiпяць у кулуарах Мiжнароднага тэатральнага форуму, нават на вулiцы цяплей. Як адзначаюць крытыкi,«М.@гt.кантакт» — адзiн з фестываляў, дзе пануе сяброўская, амаль сямейная атмасфера. I моладзь у гэтай сям’i — галоўная дзеючая асоба.
— Гэта фестываль маладых i для маладых, i ён свае прызначэнне цалкам выконвае, — падкрэслiў мiнiстр культуры Белаpyci Барыс СВЯТЛОЎ. — «М.@rt.кантакт» знайшоў сваю нiшу. Kaлi падыходзiць па ўзроставым прынцыпе, фестываль адпавядае iнтарэсам большай часткi нашай маладзёжнай аўдыторыi, якая цiкавiцца тэатральным мастацтвам. Вялiкае прызначэнне форуму — яшчэ больш пашырыць кола тэатральных прыхiльнiкаў. Трэба яго не страцiць. Уражвае высокi узровень арганiзацыi мерапрыемства i падбор яго рэпертуару. Асабiста мне было б цiкава ўбачыць усё, што пазначана ў фестывальнай афiшы.
Карэспандэнтка «Звязды» спыталася у мiнстра, якi ўплыў зpa6iў фестываль на тэатральнае мастацтва краiны за гады свайго iснавання.
— Гэты фестываль не дае нам заставацца на yзpoўнi адных толькi нашых дасягненняў. «М.@rt.кантакт» — гэта заўсёды пошук, i яго задача сачыць за зменамi часу. Кожны год у нас з’яўляецца новы тэатральны глядач. Калi тэатр будзе адставаць ад часу, ён стане проста нецiкавым моладзi. Яго прызначэнне — быць камертонам, якi дае правiльны гук для мастацтва ўвогуле i тэатральнага ў прыватнасцi.
У Магiлёў прыехалi вядомыя калектывы, рэжысёры, мастацтвазнаўцы, драматургi. Тэатр «Майстэрня» з Санкт-Пецярбурга на чале з яго мастацкiм кiраўнiком Рыгорам Казловым на фестывалi другi раз. 3 трупы звыш 50 чалавек, самым старэйшым крыху за 30 гадоў. Усе артысты — выхаванцы гэтага тэатральнага мэтра, прафесара Санкт-Пецярбургскай тэатральнай акадэмii. Яго пастаноўку «Mpoi кахання, або Жанiцьба Бальзамiнава» тэатразнаўцы ужо назвалi камертонам фестывалю. «Майстар вывеў на сцэну cвaix вучняў, i яны сыгралi фiлiгранна», — адзначыла вядомы тэатральны крытык Таццяна Кiкцева з Украiны. Гледачы таксама ўдзячны тэатру. Настаўнiца гiмназii №1 Таццяна Луферава, якая прыйшла на спектакль разам са сваей пляменнiцай Вiкторыяй, першая зрабiла хвалебны зaпiс ў адрас стваральнiкаў: «Сёння, калi класiчныя творы перарабляюцца на iншы лад, трэба захаваць ix сутнасць. У тэатра гэта добра атрымалася».
Моладзь з магiлёўскага каледжа мастацтваў з захапленнем удзельнiчала у майстар-класе па акцёрскiм мастацтве, якi даў у рамках фестывалю Рыгор Казлоў i яго мападыя артысты. Яны навучылi юнакоў i дзяўчат пазбаўляцца сцэнiчнага страху i патлумачылi, чаму карысна хадзiць у… лазню. Дарэчы, яны caмi першай справай у Маплёве наведалi гэтую ўстанову. Нават падчас спектакля у зале глядач рэлаксаваў пад naxi венiкаў, якiя былi часткай дэкарацый, i тры гадзiны цярплiва мpoiў разам з Мiшачкам Бальзамiнавым.