Вяртанне каплічкі

Вяртанне каплічкі // Магілёўская праўда. — 1989. — 2 снежня.

1Прыхільнікаў каталіцкай веры ў Магілёве не так ужо многа. Але яны аб’ядналіся і паставілі пытанне аб вяртанні ім хаця 6 каплічкі, якая знаходзіцца на так званых польскіх могілках.

Гісторыя гэтага невялікага будынка не такая ўжо багатая. Да архітэктурных помнікаў ён не належыць. Пабудавана каплічка ў 1904 годзе і служыла фамільнай усыпальніцай памешчыкаў Сіножынскіх, маёнтак якіх размяшчаўся ў Вейна. Пас­ля Кастрычніцкай рэвалюцыі памешчыкі ўцяклі, а ў капліцы на працягу некалькіх год адпявалі католікаў. Перед вайной капліцу закрылі, а труны, якія знаходзіліся пад будынкам і ў склепах, былі кудысьці переве­зены. Пасля заканчэння вайны дзяржава прапаноўвала царкве прыняць капліцу, але католікі адмовіліся, патрабуючы спачатку звароту касцёла Св. Станіслава.

Прайшлі гады. У старой капліцы быў некаторы час склад, а яшчэ кекалькі год назад на яе дзвярах можна было прачытаць наступную аб’яву: «За пэўную цану тут можна купіць пахавальныя прылады».

У мінулую суботу тут адбылася ўрачыстая імша, у час якой была асвячона капліца. Епіскап Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Адміністратар Мінска для католікаў Беларусі, здзейсніў абрад мірапамазання і перадаў урачыстае блаславенне веруючым ад Папы Іаана-Паўла ІІ.

НА ЗДЫМКУ: урачыстая імша, вяртанне капліцы веруючым.
Фота І. Савосінай.