Ножнікаў, М. Дазвольце не згадзіцца / М. Ножнікаў // Звязда. — 1989. — 12 лістапада.
У заметцы «Самая «старая» школа» (падборка «Пытанне рэпарцёру…» за 10 верасня) сцвярджаецца, быццам самая старая з існуючых цяпер на Беларуси школ — СШ № 2 у Пінску, бо яе папярэдніца была ўпершыню названа у дакументах пад 1793 годам.
Цяжка згадзіцца з такім сцвярджэннем. Першыя вядомыя у гісторыі школы, што з’явіліся на нашай беларускай зямлі, 6ылі адкрыты нават звыш 400 гадоў назад. Яны былі каталіцкімі, праваслаўнымі (пры брацтвах), езуіцкімі (калегіумы). Так, скажем, праваслаўныя — у Тураве (1572 г.), Магілёве (1590 г.), Брэсце (1591 г.), езуіцкія — у Полацку I Нясвіжы (1581 г.) і г. д. (В. П. Мешчаракоў. «Брацкія школы Беларусі». Мн., выд. БДУ, 1977).
Калі ж мець на ўвазе дзяржауныя школы, дык адной з першых было ў Магілёве (пра іншыя населеныя пункты звестак не маю) т. зв. Галоўнае народнае вучылішча (4-класнае з 5-гадовым тэрмінам навучання), адкрытае у 1789 г. згодна з найвышэйшым загадам імператрыцы Кацярыны ІІ ад красавіка 1786 г. (загад — агульна-расійскі). На яго базе была ўтворана Магілёўская мужчынская гімназія, адкрытая 15 верасня 1809 г.
Пасля перамогі Вялікага Кастрычніка Гімназія была пераўтворана у школу II ступені з 9-гадовым тэрмінам навучання. У сярэдзіне 30-х гадоў — у сярэднюю школу-дзесяцігодку, У 20-я гады яна была беларускай, у 30-я — яўрэйскай, з канца 30-х да пачатку Вялкай Айчыннай — зноў беларускай.
Пасля вызвалення Магілёва ад акупантаў заняткі пачаліся 1 верасня 1944 г. Да пачатку 50-х гадоў гэта была мужчынская школа з рускай (як і зараз) мовай навучання. Да вайны і ў пасляваенны час школа носіць № 3. Такім чынам, магілёўская СШ № 3 сёлета можа адзначыць свае 200-годдзе (з дня адкрыцця вучылішча) і 180-годдзе — э часу стварэння першай на Маплёушчыне Гімназіі, што існавала больш за 100 год. Перапынак у «працоўным стажы» быў толькі аднойчы, калі у час 35-месячнай акупацыі горада на Дняпры ў старым будынку, які захавауся дагэтуль (вул. Ленінская, 41), размяшчаўся фашысцкі зборны пункт, адкуль вывозілі моладзь у нямецкае рабства у Германію.
Такім чынам, слова «старая» у загалоўку заметкі справядліва ўзята у двукоссе.
М. НОЖНІКАЎ, журналіст.
г. Магілёу.