Мельнікаў, М. У суровым дзевятнаццатым / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 13 кастрычніка.
Пра Панцеляймона Мікалаевіча Лепяшынскага напісана нямала кніг, мемуараў. Захавалася шмат дакументальных успамінаў аб яго журналісцкай і рэвалюдыйнай дзейнасці, супрацоўніцтве з У. I. Леніным па стварэнню партыі новага тыпу. Апошняя сустрэча Лепяшынскага з Ільічом адбылася зімой 1919 года.
Член калегіі Народнага камісарыята асветы, загадчык аддзела рэформы школы П. М. Лепяшынскі зрабіў на з’ездзе настаўнікаў даклад аб тым, якой павінна быць новая савецкая адзіная працоўная школа. Калектыўнымі намаганнямі перадавых педагогаў на чале з А. В. Луначарскім і Н. К. Крупскай былі намечаны контуры шляхоў і форм барацьбы за такую школу. Але хто возьмецца за практычнае ажыццяўленне грандыёзнага і складанага плана? Тым больш, што сярод кіраўнікоў Наркамасветы не было адзінай думкі па раду праблем. Іншы раз страсці на з’ездзе вельмі абвастраліся, і Н. К. Крупская з уласцівай ёй тактоўнасцю, дабрынёй і мудрасцю ўступала ў спрэчку, стараючыся дапамагчы абодвум бакам знайсці правільнае рашэнне.
Лепяшынскі вырашыў, што ён сам паедзе ў вясковую «глыбінку», у беларускую вёсачку Літвінавічы на Гомельшчыне. I там паспрабуе на справе ажыццявіць свае задумы. Праўда, у лясах над Сожам да таго часу актывізаваліся банды. Аб гэтым пішуць Панцеляймону Мікалаевічу землякі з Літвінавіч і валаснога цэнтра Карма.
Перад ад’ездам Лепяшынcкі зайшоў у кабінет да Ільіча. Расказаў аб сваёй задуме. Папрасіў парады.
— Ну што ж, паспрабуйце.
Ільіч разумеў, што ствараць новую савецкую школу ў лясным краі, поўным бандытаў, будзе веяьмі цяжка. Але ж камусьці трэба было гэта рабіць. I вельмі добра, што ажыццяўляць важнейшы для ўсёй краіны праект едзе той, хто яго распрацоўваў.
З той памятней сустрэчы мінула некалькі месяцаў. Нялёгкімі яны былі для Лепяшынскага, яго жонкі, старой бальшавічкі Вольгі Барысаўны, дзевятнаццацігадовай дачкі Олі, выкладчыка і загадчыка гаспадаркі школы, члена партыі з 1905 года Mixaіла Іванавіча Кернажыцкага і маскоўскага рабочага Васіля Разумова. Усе яны разам з Панцеляймонам Мікалаевічам прыехалі з Масквы ў Літвінавічы.
Адшумелі вясеннія вятры, закруціліся над палям і снегавыя завірухі. Прыйшла зіма цяжкага 1919 года.
Лепяшынскага выклікаюць у Маскву ў Наркамасвету. Зрабіўшы ўсе справы, ён вырашыў ажыццявіць запаветную мару, якую выношваў там, у Літвінавічах. Гэта была думка аб новай сустрэчы 3 Ільічом. Накапілася нямала цікавых назіранняў, уражанняў, аб іх і хзцеў расказачь Ільічу…
Пасля гэтай гутаркі Лепяшынскі атрымаў запрашэнне на сустрэчу з дэлегатамі парады палітасветработнікаў краіны. Уладзімір Ільіч выступіў на ёй з кароткай прамовай. Яна была выслухана з вялікай увагай.
Нечакана Ільіч сказаў, што бывае становішча, калі чалавек займае, здавалася б, невысокі службовы пост. Але гэта не так важна. Галоўнае ў тым, што ён выдатна сябе праяўляе як творчая асоба, выдатна працуе. І такі работнік больш важны, чым грамадзянін, які займае высокі пост, але працуе дрэнна.
Лепяшынскі пісаў пазней у артыкуле «Апошняя сустрэча з Ільічом», што пры гэтых словах сэрца яго радасна забілася. Успомнілася і ўчарашняя размова, падумалася, што гэта і яго Ільіч хоча падтрымаць, падбадзёрыць добрым словам.
Займаючыся шмат год краязнаўствам, я даўно марыў аб тым, каб беларускія мастакі, скульптары адлюстравалі ў сваіх творах жыццё, барацьбу, творчасць ветэранаў ленінскай гвардыі. Адным з першых адгукнуўся на маю прапанову мінскі скульптар Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч. Ён стварыў выдатны скульптурны партрэт П. М. Лепяшьшскага часоў «Искры». Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, чувашскі мастак В. Карачарскаў напісаў карціну «Лепяшынскі ў беларускай вёсцы ў 1918 годзе». Так ажыццявілася на практьшы ідэя ўвасаблення ў мастацкіх творах вельмі цікавых момантаў з гісторыі беларускай Ленініяны. Абодва творы карыстаюцца вялікай увагай наведвальнікаў краязнаўчага музея Крычава. Горада, нёпадалёку ад якога ў вёсцы Студзянец былога Клімавіцкага павета Магілёускай гўберні нарадзіўся П. М. Лепяшынскі.
М. МЕЛЬНІКАЎ,
заслужаны работнік культуры БССР.