Дзекабрысты ў Магілёве

Нарышкін, A. Дзекабрысты ў Магілёве / А. Нарышкін // Магілёўская праўда. — 1990. — 25 верасня.

Слаўны сваёй гісторыяй старажытны Магілёў. Адна з яе старонак звязана з рухам дзекабрыстаў, цікавасць да якога з кожным годам узмацняецца.

Член Паўднёвага таварыства Сямён Пятровіч Юшнеўскі — брат аднаго з дырэктараў Паўднёвага тава­рыства генерала Аляксея Пятровіча Юшнеўскага, нарадзіўся 1 лютага 1801 года ў Магілёве. Член Паўднёвага таварыства Мацвей Дзям’яназіч Лаппа выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне. Член Паўночнага та­варыства Валерыян Міхайлавіч Галідын пасля адбыцця ссылкі ў Сібіры i служ­бы радавым на Каўказе атрымаў дазвол выехаць на  лета 1841 года, ў маёнтак сястры — Е. М, Салтыковай, мястэчка Хіславічы Магілёўскай губерні (цяпер на Смаленшчыне).

Ігнацій Ракуза паходзіў з дваран Магілёўскай губерні, «за грубасць і дзёрзкасць супраць начальства» разжалаваны з паручнікаў Пензенскага пяхотнага палка ў радавыя з пазбаўленнем дваранства (1821 г.). У час суда 1826 года радавы Чарнігаўскага палка страціў розум, што, аднак, не выратавала яго ад цяжкага пакарання шасцю тысячамі ўдараў шпіцрутэнамі, якое па прыгавору суда было прыведзена ў выкананне ў Белай Царкве.

Вядома, што дзекабрысты, плануючы дзяржаўны пераварот, асноўныя надзеі ўскладалі на армію. Галоўная кватэра 1-й арміі знаходзілася ў Магілёве. Адна з першых дзекабрысцкіх арганізацый — Саюз Благадзенствія, — мела ў ей сваіх членаў: падпалкоўніка Авенарыуса Аляксандра Андрэевіча, старшага ад’ютанта штаба 1-й арміі, і палкоўніка Гурко Уладзіміра Іосіфавіча, які знаходзіўся пры начальніку Галоўнага штаба 1 й арміі для асобых даручэнняў.

Пасля паўстання Сямёнаўскага палка, даносаў імператару Аляксандру 1 аб існаванні таварыства, урадавай забароны тайных таварыстваў з-за рознагалоссяў унутры таварыства Маскоўскі з’езд, які адбыўся ў студзені 1821 года, афіцыйна распусціў Саюз Благадзенствія. Ўтварыліся Паўднёвае і Паўночнае таварыствы. У Магілёве была ўтворана ўправа Паўночнага тава­рыства. Пазнаёмімся з па­казаннямі двух асноўных яе дзеячаў.

Цітоў: «Я быў прынят палкоўнікам Нарышкіным у Маскве ў лютым 1824 года. Палкоўнік — мне сувыхаванец, пасля дзевяцігадовай разлукі мы сустрэліся. Ён паклікаў мяне да сябе для ўручэння пісьма ад агульнага прыяцеля Назімава і тут жа даверыў артыкулы тайны. Палкоўнік Нарышкін гаварыў мне таксама, што таварыства ўкрываецна ў імперыі ўжо многа гадоў, умяшчае ў сабе многа вяльмож, якія займалі або займаюць важныя пасады.

Маім абавязкам стала абвяшчаць яго аб здарэннях, думках у Галоўнай кватэры. Звыш таго, палкоўнік прасіў аб дастаўцы яму статыстычных звестак з тых краёў Расіі, па якіх я падарожнічацуь буду. Здарэнняў не адбылося, а па двух апошніх прадметах я пісаў палкоўніку тры пісьмы ў адказ, усе праз рукі графа Пушкіна».

Пётр Паўлавіч Цітоў быў паручнікам лейб-гвардыі Кірасірскага палка, ад’ютантам галоўнакамандуючага 1-й арміі. Міхаіл Міхайлавіч Нарышкін — палкоўнік лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, член Паўночнага таварыства. У 1815 годзе абодва вучыліся ў Маскоўкім вучылішчы калонаважатых, арганізаваным бацькам дзекабрыста А. М. Мураўёва — генерал-маёрам М. М. Мураўёвым.

Міхаіл Аляксандравіч Назімаў — штабс-капітан Лейб-гвардыі Конна-Піянернага эскадрона, член Паўночнага таварыства, прыняты М. М. Нарышкіным. Граф Уладзімір Аляксеевіч Мусін-Пушкін — капітан Лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, ад’ютант галоўнакамандуючага 1-й арміяй. Дарэчы, яго бацька Аляксей Іванавіч Мусін-Пушкін, вядомы як уладальнік і першы публікатар рукапісу «Слова аб палку Ігараве», быў жанаты на роднай сястры маці М. М. Нарышкіна — Кацярыне Аляксееўне Валконскай.

Мусін-Пушкін: «У канцы жніўня мінулага 1825 годая прыбыў у Маскву з галоўнакамандуточым l-й арміяй, які прыехаў туды на тыдзень для агляду войск, дзе бачыўся з палкоўнікам Нарышкіным, якога наведваў часта з выпадку хваробы бацькі яго, майго роднага дзядзькі, які ў бытнасць на­шу ў Маскве і памёр.

Палкоўнік Нарышкін, ведаючы мяне з малалецтва, прапанаваў мне ўступіць у таварыства. на што я згадзіўся па перакананнях яго. Ён сцвярджаў, што колькасць членаў, якія складалі тава­рыства, даволі вялікая, і што да яго належаць многа маіх знаёмых і вядомых асоб ў дзяржаве, імёны якіх потым будуць мне вядомыя; далей дзейнічала жаданне даведацца аб таварыстве; ён даў мне тады прачытаць правілы для кіраўніцтва імі.

З-за недахопу часу ў падрабязныя тлумачэнні я з палкоўнікам            Нарышкіным увайсці не мог. Бачыцца нам належала зімой, калі прыеду ў водпуск. Памятаю толькі, што ён расказваў мне, што таварыства раздзяляецца на два класы членаў: першы, меншага разраду, пад назвай «Згода», другі, вышэйшага разраду, пад назвай «Перакананыя». Я належаў, як новаўступаючы, да ліку першых.

Вярнуўшыся ў Магілёў, паведаміў я пану Цітову (таксама па даручэнню палкоўніка Нарышкіна), што я прынят быў ім у таварыства і што ў Магілёве павінна скласціся ўправа пад яго, па­на Цітова, старшынствам, і што трэба старацца мець сучленаў; але таму, што ні пан ЦІтоў, ні я не мелі дастатковых звестак прыёму і выбару людзей у члены, то дамоўлена было паміж намі дзеянняў ніякіх не рабіць і чакаць зручнага выпадку звязацца з палкоўнікам Нарышкіным, але між тым прыкмячаць людзей і старацца ўзбудзіць жаданне да чытання, практыкавання і разважанняў».

Цітоў: «Пушкін аб’явіў мне ў канцы верасня 1825-га, што ён мне сучлен, што Нарышкін хоча, каб мы завялі ў Магілёве дзве ўправы; мы згадзіліся на адну.

У лістападзе 1825 была цяжкасць у паўуправе капітана графа Пушкіна (з членаў таварыства ведаю толькі прынятага ім коннай гвардыі штаб-ротмістра Брэверна), я нічога, як старэйшы, не мог яму растлумачыць, хаця карысць таварыства гэтага патрабавала; у сваю ж паўуправу прыцягнуў у тым жа лістападзе паноў падпалкоўніка Гвоздзева і паручніка Жамчужнікава са світы яго імператарскай вялікасці.

Артыкулы, паведамлёныя мне палкоўнікам Нарышкіным і перададзеныя маім прыёмышам: даставіць дзяржаве канстытуцыю, падобную на амерыканскую; вызваленне сялян ад прыгоннага права; калі будзе зага­дана, ісці са сваёй камандай туды, куды трэба; людзей без здольнасцей не вербаваць, рабіць іх саўдзельнікамі; жанчыны могуць дзейнічаць».

Мусін-Пушкін: «У гэты час, у першыя дні лістапада, прыехаў у Магілёў палкоўнік князь Трубяцкой; я пазнаёміў яго таксама з панам Цітовым і паведаміў яму аб цяжкасцях адносна нашых дзеянняў:      па-першае, не ведаем многія правілы тава­рыства і сувязі з ім; па-дру­гое, нам нязручна мець зносіны з адной толькі Масквой. Прасіў яго даць нам больш звестак. Але князь Трубяц­кой ніякага адказу нам не даў, сказаў, што, вяртаючыся назад з Пецярбурга, пагаворыць аб гэтым. У раз мове гаварыў ён мне, што таварыства мае вялікую колькасць членаў, што іх многа ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Тульчыне, у першай і другой арміях. Імён жа чле­наў не называў і ўвогуле паказваў мала да мяне давер’я.

Праз некалькі дзён пасля ад’езду князя Трубяцкога ў Пецярбург я быў адпушчан у водпуск на чатыры месяцы ў Маскву і вёску; прыехаўшы у сталіцу 20 лістапада, я ў хуткім часе захварэў і не стаў нікуды выязджаць… А 23 снежня, атрымаўшы загад ад пана Галоўнакамандуючага прыбыць у Магілёў, праз 24 гадзіны з Масквы выехаў…».

Цітоў: «У апошніх днях снежня ён вельмі прасіў мя­не праз графа Пушкіна маўчаць, калі справа дойдзе да запытанняў. Нас займала адно: што робіцца ў другой арміі, бо, прачытаўшы маніфест 20 снежня, кожнаму з нас, меркаваў я, заставалася ўцякаць у Тульчынскі стан. Там можна было спадзявацца памерці імгненна, у полі са зброяй у руках, а не павольна падыхаць у падзямеллях Нерчынска або на Поўначы».

Драматургія     следства складвалася наступным чынам. Пра членаў тайнага таварыства П. П. Цітова і В. А. Мусіна-Пушкіна Следчаму камітэту стала вядома з паказання С. П. Трубяцкога 24 снежня 1825 года. Яны былі арыштаваны 2 студзеня 1826 года ў Магілёве па загаду ваеннага міністра А. I. Тацішчава, 6 студзеня дастаўлены ў Пецярбург, дзе спачатку змешчаны на гарадской гаўптвахце, а потым пасля допыту — у арыштанцкіх казематах Нікольскай курціны Петрапаўлаўскай крэпасці з загадам Мікалая I: «Пасадзіць пад арышт па вашему меркаванню». На першым допыце яны адмаўлялі сваю прыналежнасць да тайнага таварыства. 15 студзеня В. А. Мусін-Пушкін дау паказанні, частка якіх пры­ведзена вышэй. У той жа дзень П. П. Цітоў яшчэ працягваў адмаўляцца ад прыналежнасці да таварыства. Нягледзячы на тое. што напярэдадні С. П. Трубяцкой заявіў следчым, што он лічыўся сярод членаў. Гэта заява вымусіла М. М. Нарышкіна 21 студзеня прызнацца ў тым, што ен прыняў Цітова. 21 лютага П. П. Цітоў даў асноўныяі паказанні, якія часткова прыведзены вышэй.

27 сакавіка Камітэт задаў пытанні Цітову, Абаленскаму, Нарышкіну, Мікіту Мураўёву, Мусіну-Пушкіну, Пушчыну, Павала-Швяйкоўскаму, Назімаву, Трубяцкому, Сяргею Мураўёву-Апосталу, Пестэлю і Рылееву аб удзеле Гвоздзева, Жамчужнікава і Брэверна у тайным таварыстве. 3 іх адказаў вынікала, што практычна ніхто з галоўных кіраунікоў дзекабрысцкіх арганізацый іх не ведаў. Таму яны ніяк не паспелі праявіць сябе. Было вырашана іх не арыштоўваць.

Што датычыць сустаршыні Магілёўскай управы  В. А. Мусіна-Пушкіна і П. П. Цітова, то пасля заканчэння следства над імі Мікалай І налажыў 15 чэрвеня 1826 года наступную рэзалюцыю:  «Мусіна-Пушкіна, пратрымаўшы яшчэ месяц у крэпасці, выпісаць у палкі 23-й пяхотнай дывізіі; Цітова, пратрымаўшы яшчэ тры месяцы ў крэпасці, выпісаць у дальні гарнізон».

Вядома, што паўстанне дзекабрыстаў, якое адбылося 164 гады назад, не прынесла непасрэдных станоўчых вынікаў. Але іх справа не прапала…

У Магілёве адкрыт і плённа разгортвае сваю дзейнасць музей дзекабрыстаў. Масквічы вітаюць яго стварэнне і жадаюць яму заўсёды адыгрываць прыкметную ролю ў справе выхавання на гістаірычных прыкладах высокіх маральных, патрыятычных і культурных якасцей у нашых сучаснікаў.

А. НАРЫШКІН,
старшыня камісіі па ахове помнікаў руху дзекабрыстаў
пры гістарычнай секцыі Маскоўскага гарадскога аддзялення
Усерасійскага таварыства аховы помнікаў гісторыі культуры.