Кавалер Ордэна Рэспублікі

 Скварцоў, I. Кавалер Ордэна Рэспублікі / I. Скварцоў // Магілёўская праўда. — 1987. — 5 лютага.

1У газеце «Рабочий» ад 11 лістапада 1932 года была апублікавана пастанова Прэзідыума ЦБК Беларуси аб узнагароджанні лепшых удзельнікаў барацьбы за вызваленне рэспублікі ад белапалякаў і лепшых удзельнікаў сацыялістычнага будаўніцтва ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР. Сярод тых, хто ўдастоены гэтай узнагароды, быў Л. Н. Сенькін — старэйшы работнік савецкіх устаноў, удзельнік рэвалюцыі і арганізатар партызанскага руху.

Лука Нікіфаравіч Сенькін нарадзіўся ў 1887 годзе ў вёсцы Сухары Чавускага раёна. У перыяд першай сусветнай вайны знаходзіўся на фронце. Тры гады доўгага акопнага жыцця многаму навучылі радавога Сенькіна. Ён па-новаму пачаў глядзець на жыццё і па-новаму думаць.

Лютаўская рэвалюцыя не пакончыла з вайной, не змяніла становішча салдата. Партыя бальшавікоў, якая выйшла з падполля, разгарнула работу па выкрыццю Часовага ўрада, растлумачваючы народу, што пакуль улада ў руках буржуазіі, рабочыя і сяляне не атрымаюць ні міру, ні зямлі, ні свабоды.

Лука Нікіфаравіч прагна слухае бальшавіцкіх агітатараў, удзельнічае ў рабоце салдацкага камітэта і хутка сам становіцца актыўным агітатарам ленінскіх лозун­гаў. Кастрычніцкую рэвалюцыю ён сустрэў членам бальшавіцкай партыі.

У дні ўзброенага паўстання Сенькін быў у Пятраградзе і прыняў самы актыўны ўдзел у падзеях, якія адбываліся, а калі казацкія банды Краснова рушылі да горада, на падтрымку Часовага ўрада, ён разам з тысячамі іншых салдат выйшаў на барацьбу з ворагам. Мяцеж Краснова быў падаўлены.

У канцы 1917 года Сенькін вяртаецца ў родную вёску. Але ненадоўга. Губернскі сялянскі савет і павятовы камітэт звярталіся да нассльніцтва з заклікам арганізаваць адпор польскім легіянерам генерала Доўбар-Мусніцкага.

Польскі корпус Доўбар-Мусніцкага быў сфарміраваны Часовым урадам у жніўні 1917 года, налічваў больш за 25 тысяч чалавек і дыслацыраваўся ў асноўным на тэрыторыі Магілёўскай губерні. 12 студзеня 1918 го­да генерал аб’явіў, што кор­пус знаходзідца ў стане вай­ны з Савецкай Расіяй. Мяцежны генерал ставіў задачу стварыць польскую буржу­азную дзяржаву, уключыўшы ў яе састаў Беларусь. Перайшоўшы ў наступление, часці корпуса занялі Рагачоў, Жлобін, 20 студзеня — Бабруйск. Легіянеры разганялі Саветы, валасныя камітэты, рабавалі насельніцтва.

Л. Н. Сенькін удзельнічае ў баях з акупантамі, у тым ліку за вызваленне Рагачова. У саставе атрада Якубава Сенькін змагаецца за вызваленне Лупалава.

Кіраўнікам партызанскіх атрадаў Магілёўскага і Ча­вускага паветаў Мядзведзеву і Якубаву стала вядома, што Лупалава занята акупантамі і рознымі бандыцкімі шай­камі. Разведка ўстанавіла, што развілка дарог Орша— Гомель узмоцнена ахоўваецца. Па просьбе камандавання атрадаў губрэўком на дапамогу выслаў артбатарэю. 5 мая 1918 года атрады пасля некалькіх артылерыйскіх залпаў перайшлі ў наступ­ление. Лупалава было заня­та чырвонымі байцамі.

Пасля вызвалёння родных месц частка чырвонагвардзейцаў заявіла, што ўжо выканала свой абавязак і хоча вярнуцца дамоў. Другая ж частка, у ліку якіх быў і Сенькін, растлумачыла таварышам, што рэвалюцью і Савецкую ўладу трэба абараняць не толькі на Магілёўшчыне, але і на іншых фран­тах, і рана здымаць салдацкія шынялі і складваць зброю. Так, на базе партызанскіх атрадаў фарміруецца 3-ці Магілёўскі батальён, у саставе якога Сенькін прымаў удзел у многіх баях з ворагамі нашай Радзімы.

Летам 1919 года становішча на Заходнім фронце ўскладнілася. Белапалякі ў жніўні—верасні захапілі Нова-Барысаў, Жлобін, Рагачоў. ЦК КП(б) Літвы і Бела­руси абмеркаваўшы становішча на акупіраванай тэрыторыі, вырашыла накіраваць у тыл захопнікаў «як мага большую колькасць таварышаў». Лука Нікіфаравіч адзываецца з фронта і накіроўваецца для арганізацыі партызанскай барацьбы ў Мінскую, Гродзенскую i Bіленскую губерні.

У канцы года Сенькін накіроўваецца на курсы чырвоных камандзіраў. Але хут­ка яго вучоба была перапынена. 2 сакавіка 1921 года ў Кранштаце ўспыхнуў мя­цеж. Савет Працы і Абароны аб’явіў мяцежнікў па-за законам. Для яго ліквідацыі аднаўляецца 7-я Армія, на чале якой становіцца камандуючы Заходнім фронтам М. Н. Тухачэўскі. У дзеючыя пад Кранштатам войскі накіроўваюцца камуністы Масквы, Тверы, Тулы, Івана-Вазнясенска і каля 300 дэлегатаў X з’езда РКП(б).

17 сакавіка па лёдзе праз Фінскі заліў пачаўся штурм фартоў, за якімі схаваліся мяцежнікі. У штурме прымалі ўдзел і зводныя курсанцкія палкі, тут быў і Л. Н. Сенькін.

Хутка ён адзываецца з вучобы і накіроўваецца на са­вецкую работу. Доўгія гады працаваў інструктарам, выкладчыкам фабрьчна-заводскага вучылішча.

Такая гісторыя ўзнагароджання Л. Н. Сенькіна ордэнам баявой і працоўнай доблесці.

I. СКВАРЦОЎ, краязнавец.