За шчаслівую долю

 Касцюкевіч, Т. За шчаслівую долю / Т. Касцюкевіч // Сцяг Саветаў. — 1986. — 7 ноября.

Вялікая Кастрычяіцкая сацыялістычная рэвалюцыя, якая перамагла ў Петраградзе, хутка распаўсюджвалася па краіне, уключаючы і Беларусь. У Мінску Саветы ўзялі ўладу ў свае рукі 25 кастрычніка. Затым чырвоны сцяг запалымнеў над Віцебекам, Гомелем, Оршай.

І толькі ў Магілёве абстаноўка складвалася не ў карысць бальшавікоў. Гэта тлумачыцца тым, што Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якую ўзначальваў генерал Духонін, адмовілася прызнаць Савецкую ўладу. Больш таго, Духонін разаслаў усім франтам тэлеграмы, у якіх патрабаваў ад арміі аказваць поўную надтрымку Часоваму ураду.

28 кастрычніка 1917 года ў Магілёве адбылася нарада работнікаў палітычных і грамадскіх арганізацый, якую склікаў губернскі камісар эсэр Пеўзнер. Прысутнічаўшыя на парадзе меншавікі, эсэры, кадзеты, бундаўцы выступілі супраць урада маладой рзспублікі Саветаў, заклікалі да барацьбы з бальшавікамі, да стварэння ў Магілёве контррэвалюцыйнай арганізацыі «Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі». І толькі невялікая група бальшавікоў на чале з A. H. Залманзонам юрача вітала пралетарскую рэвалюцыю. Апавясціўшы сваю рэзалюцыю, бальшавікі ў знак пратэсту пакінулі залу, дзе праходзіла нарада.

Пасля падзення Часовага ура­да расійская контррэвалюцыя і імперыялістычныя дзяржавы сталі звязваць свае надзеі са Стаўкай Духоніна ў Магілёве. Сюды накіраваліся былы міністр Часовага ўрада Вярхоўскі, лідэры эсэраў і меншавікоў Чарноў, Цэрэтэлі, Скобелеў і іншыя, азлобленыя капіталісты і памешчыкі, прадстаўнікі Ан­танты.

Магілёў ператварыўся ў ваенна-палітычны цэнтр рэакцыі, дзе выношваліся антысавецкія планы. Партыя эсэраў мела намер стварыць новы буржуазны ўрад на чале з эсэрам Чарновым. У час нарады, на якой з праграмнай прамовай выступіў будучы кандыдат у «прэм’еры», рабочыя Магілёўскай электрастанцыі адключылі святло. На­рада была сарвана.

У ноч з 8 на 9 лістапада 1917 года па даручэнню ўрада таварышы Ленін, Сталін і Крыленка па прамому проваду выклікалі Духоніна і ў катэгарычнай форме запатрабавалі ад яго неадкладна пачадь перагаворы аб перамір’і. Духонін адмовіўся выканаць распараджэнне Савецкага ўрада. 9 лістапада 1917 года ён быў вызвалены ад пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Новым глаукомам стаў бальшавік Н. В. Крыленка.

Трэба было разграміць рэакцыйнае гняздо ў Магілёве. Па загаду У. I. Леніна ў Петраградзе фарміруецца зводны атрад з рабочых — добраахвотнікаў‘ маракоў Балтыйскага Флоту і салдат Літоўскага палка. Ствараюцца атрады і ў Беларусі. 16 лістапада эшалоны з рэвалюцыйнымі часцямі накіраваліся да Магілёва.

У горадзе падзеі развіваліся вельмі хутка. Магілёўскія бальшавікі змаглі распрапагандаваць батальёны георгіеўцаў, што ахоўвалі Стаўку, прабіраліся ў полк казакаў і нават у адданы Карнілаву Цякінскі полк.

Стаўка пачала ліхаманкава рыхтавадца да пераезду ў Кіеў. Лёс яе вырашыўся на вячэрнім пасяджэнні Магілёўскага Савета рабочых і салдадкіх дэпутатаў. У жорсткай барацьбе бальшавікі дабіваюцца прыняцця рашэння аб устанаўленні Савецкай улады ў Магілёвё. Уся ўлада ў горадзе перайшла ў рукі ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які арганізаваў строгі кантроль над дзейнасдю Стаўкі.

20 лістапада ў Магілёў прыбылі першыя эталоны рэвалюцыйных урадавых войск з Петраграда. Яны занялі Стаўку, арыштавалі Духаніна. Ён знаходзіўся ў вагоне глаўкома. Духоніна павінны былі вывезці ў Петраград і аддаць пад суд. Аднак рабочыя і салдаты Магілёва, даведаўшыся аб уцёках з быхаўскай турмы генералаў Карнілава, Дзянікіна, якіх вызваліў з арышту Духонін, уварваліся ў вагон і забілі яго.

У Магілёве ўстапавілася Савецкая ўлада. Гэта паскорыла яе пашырэнне ва ўсёй губерні.

У Клічаве кадэты і эсэры спрабавалі не абнародваць вестку аб перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі. Першым аб падзеях у Петраградзе даведаўся мясцовы паштальён эсэр Корзун. На яго кватэры прайшоў сход кадэтаў і эсэраў пад кіраўніцтвам кадэта К. Карнеева. Ім бы­ла ўнесена строгая дырэктыва — рыхтавацца да Устаноўчага  сходу. Мясцоваму папу М. Рункевічу даручылі схіляць на бок кадэтаў і эсэраў сялян і рабочых шклозавода.

Праўду аб падзеях у Петра­градзе расказаў людзям агітатар-бальшавік Г. Я. Счыслёнак, які вярнуўся з франтавых акопаў.

У канцы лістапада 1917 го­да ў памяшканні Клічаўскай школы адбыўся перадвыбарны сход. Адкрыў яго рабочы шклозавода бальшавік П. Р. Ізох. 3 вялікай увагай слухалі яго клічаўляне. Апошнія словы П. Р. Ізоха «Галасуем за нашага дарагога Ільіча. Ніводнага голасу эсэрам і кадэтам!» патанулі ў буры апладысментаў.

За спіс №9 — партыю бальшавікоў — прагаласавала 448 чалавек, за эсэраў — 37 і кадэтаў — 13.

15—18 снежня 1917 года адкрыўся першы з’езд Саветаў ра­бочых і салдадкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Ёц зацвердзіў тэзісы аб устанаўленні Савецкай улады ў губерні.

Пад уплывам гэтай падзеі прайшлі сходы ў вёсках трох валасцей Клічаўшчыны, на якіх былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. У Бацэвіцкі камітэт увайшлі тавары­шы Кніга (старшыня), Белакурскі, Мікуліч, Пінчук, Шадура. Доўгаўскі ваенна-рзвалюцыйны камітэт узначаліў камісар воласці тав. Цаладанаў. Членамі рэўкома сталі таварышы Салавей, Кавалёў, Яфрэмаў. Старшынёй Брадзецкага ВРК быў выбраны В. Г. Ізмер, а членамі — А. Г. Ізмер, Г. Т. Крьванос.

Рэўкомы ва ўсім падтрымлівалі беднякоў. Яны займаліся канфіскацыяй зямлі памешчыкаў, размеркаваннем яе паміж сялянамі, забяспечвалі іх лесаматэрыялам для будаўніцтва дамоў. Так, Бацэвіцкі ВРК частку зямель памешчыка Незабітоўскага і царкоўныя аддаў сялянам, а на астатніх арганізаваў саўгас імя К. Маркса.

22 студзеня 1918 года вы­канном Магілёўскага губернскага Савета паведаміў у Петраград, што ва ўсіх павятовых гарадах і ў большасці валасных цэнтраў усталявана Савецкая ўлада.

Працоўныя Магілёўшчыны разам з усёй краінай пачалі будаўніцтва савецкай дзяржавы.

Аб гістарычных заваёвах Вялікага Кастрычніка расказваецца ў экспазіцыі трэцяй залы раённага музея Народнай Славы. Намі распрацавана тэматычная экскурсія «Сталі Магілёў і Клічаў савецкімі».

Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
старшы навуковы супрацоўнік раённага музея Народнай Славы.