Вядомае свету імя

Салдаценка, А. Вядомае свету імя / А. Салдаценка / За камуністычную працу. – 1986. – 30 верасня.

30 верасня спаўняецца 95 гадоу з дня нараджэння нашага славутага земляка, Героя Савецкага Саюза О. Ю. Шміта.

 Ота Юльевіч Шміт нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і дробнага гандлёвага служачага. Магчыма, у жывапісных навакольных мясцінах Магілёва і з’явілася ў хлопчыка любоў да прыроды, якая ў далейшым прывяла яго ў велічныя Альпы, на непрыстулныя леднікі Паміра, у су­ровую, але цудоўную Арктыку.

Шміта прынялі адразу ў другі клас Магілёўскай класічнай гімназіі. Але хутка іх сям’я пераехала ў Адэсу. Скончыўшы з залатым медалём класічную гімназію, Ота Юльевіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, затым здаў экзамены на магістра і сам стаў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце. Яшчэ ў час вучобы ва ўніверсітэце ён пазнаёміўся з працамі Маркса, -Энгельса, Леніна і з першых дзён Кастрычніцкай Рэвалюцыі цвёрда стаў на бок бальшавікоў. У 1918 годзе ўступіў у рады ленінскай партыі.

Выдатны савецкі вучоны-матэматык, астраном, географ, геафізік, даследчык Арктыкі і дзяржаўны дзеяч Ота Юльевіч Шміт усё сваё жыццё прысвяціў вырашэнню важнейшых за­дач у галіне навукі, эканомікі і культуры. У галіне матэматыкі ім была распрацавана тэорыя груп, якая атрымала сусветнае прызнанне. Шміт быў непасрэдным арганізатарам і ўдзельнікам буйнейшых арктычных экспедыдый на ледаколах «Сядоў» (1929—1930), «Сібіракоў» (1932), «Чалюскін» (1933 — 1934) і першай экспедыцыі на Паўночны полюс у 1937 годзе. Створаная ім ў апошнія гады жыцця тэорыя паходжання Зямлі зблізіла касмагонію з навукамі аб Зямлі.

О. Ю. Шміт быў першым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук СССР.

Праду вучонага Ота Юльевіч Шміт нязменна сумяшчаў з дзяржаўнай і педагагічнай дзейнасцю. Вялікае значэнне адыграла яго дзейнасдь на пасадзе першага кіраўніка Дзярж-выдавецтва, рэдактара шматлікіх навуковых і папулярных выданняў. Ён быў ініцыятарам і першым рэдактарам Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.

Выдатны вучоны ў дасканаласці валодаў англійскай, французскай, італьянскай, старажытнагрэчаскай мовамі, латынню. Не збылася яго запаветная мара — заняцца мовазнаўствам.

Радзіма высока ацаніла зас­лугі О. Ю. Шміта. У 1937 го­дзе ён быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджан ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэнам Чырвонай Заркі.

Імя О. Ю. Шміта носіць інстытут фізікі Зямлі. Яго імем названы востраў у Карскім моры, паўвостраў на Новай Зямлі, мыс у Чукоцкім моры, адна з вяршынь у гарах Паміра, раўніна ў Антарктыдзе. Імя вучонага носіць таксама новы праспект у Магілёве, а ў 1984 годзе імя О. Ю. Шміта прысвое­на Магілёўскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі.

Падрабязней з жыццём і дзейнасцю нашага славутага земляка можна пазнаёміцца, прачытаўшы кнігу «Ота Шміт», выдадзеную ў выдавецтве «Бе­ларусь» у 1985 годзе.

А. САЛДАЦЕНКА,
в. а. загадчыка аддзела беларускай і краязнаўчай
літаратуры абласной бібліятэкі імя У. I. Леніна.