Так пачынаўся транспарт

Ігнацьеў, В. Так пачынаўся транспарт / В. Ігнацьеў // Могилевская правда. — 1986. — 19 сентября.

У канцы 1918 года ў Магілёве былі арганізаваны конна-падводны пункт на 19 коней, аўтаінспекцыя з трыма грузавымі і двума легкавымі аўтамабілямі.

На I з’ездзе Саўнаргаса Магілёўскай губерніі, які адбыўся ў студзені 1919 года, было прынята рашэнне ў бліжэйшым будучым арганізаваць 10 конна-падводных пунктаў, адкрыўшы на іх конныя станцыі не толькі для раз’ездаў савецкіх служачых, але і для перавозкі пошты. У аўтасекцыі мер- кавалася павялічыць колькасць грузавых аўтамабіляў да 15 і легкавых — да 5, па магчымасці ўстанавіць аўтамабільныя зносіны паміж горадам Магілёвам і некаторымі паветамі.

 В. ІГНАЦЬЕЎ, гісторык-архівіст.