Ножнікаў, М. З ленінскай гвардыі / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1988. — 14 мая.
Пра Магілёўскі металургічны завод імя А. Ф. Мяснікова, адзін з першынцаў сацыялістычнай індустрыі горада і рэспублікі, ведае кожны жыхар абласнога цэнтра, хаця і не кожны бываў на гэтым прадпрыемстае. Яшчэ ў даваенныя часы названы ён у гонар мужнага байца ленінскай гвардыі бальшавікоў, актыўнага ўдзельніка ўстанаўлення і ўмацавання Савецкай улады на Беларусі і стварэння Савецкіх Узброеных Сіл. У гэтым годзе 9 лютага споўнілася 100 год з дня яго нараджэння.
Адна са старонак непрацяглага (усяго 39 год), але яркага і насычанага жыцця гэтага чалавена звязана з беларускай зямлёй і, у прыватнасці, з Магілёвам. У час 1-й сусветнай вайны член РСДРП з 1906 года, рэвалюцыянер і публіцыст, прапаршчык Мяснікоў служыць у часцях Заходняга фронту на Беларусі. Разам з М. В. Фрунзе ён уваходзіў у франтавы камітэт салдацкіх дэпутатаў, узначальваў Мінскі Камітэт бальшавікоў, быў адным з арганізатараў выдання газеты «Звязда» (зараз органа ЦК КПБ), дэлегатам VI з’езда РСДРП(б), старшынёй Паўднёва-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б).
У тым, што ў Мінску Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў адзін дзень з Петраградам, ёсць немалая заслуга і члена ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Заходняй вобласці і фронта А. Ф. Мяснікова.
Калі ў Магілёве пачаў разгарацца вакол Стаўкі Вярхоўнага галоўнанамандуючага ачаг контррэвалюцыі, Аляксандр Фёдаравіч асабіста дакладваў па прамому проваду У. I. Леніну, што горад становіцца другім Версалем. Потым дапамагаў у нейтралізацыі і ліквідацыі Стаўкі.
У снежні 1917 года Мяснікоў быў зацверджаны намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага М. В. Крыленкі (рэвалюцыйная Стаўка знаходзілася ў Магілёве да канца зімы 1918 г.), і актыўна кіраваў дэмакратызацыяй арміі. Адначасова ён быў галоўнакамандуючым Заходняга фронту.
3 12 снежня да канца месяца, калі Крыленка быў выкліканы ў Петраград, Мяснікоў выконваў у Магілёве абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, многае зрабіў для арганізацыі работы штаба, удзельнічаў у выданні газеты «Революционная Ставка» (выходзіла з лістапада 1917 па сакавік 1918 гг., у якой былі надрукаваны многія яго артыкулы.
Пра гэты і многія іншыя эпізоды кіпучага жыцця бальшавіка-ленінца расказваецца ў новай кнізе гісторыка П. А. Селіванава «А. Ф. Мяснікоў. Старонкі біяграфіі», якая падрыхтавана ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ і выпушчана выдавецтвам «Беларусь». Чытач знойдзе ў ёй нямала новых цікавых фэктаў з біяграфіі выдатнага чалавека і нашай роднай зямлі, дзе ён пакінуў прыкметны і памятны след.
М. НОЖНІКАЎ.