Бальчэўскі, Э. Папярэднік АСВОДа / Э. Бальчэўскі // Магілёўская праўда. — 1988. — 25 красавіка.
Калі Дняпро ўвойдзе ў свае берагі, а сонца прагрэе рачную ваду і прыбярэжны пясок, тысячы магіляўчан стануць наведвальнікамі гарадскіх пляжаў. Бяспеку тых, хто купаецца, надзейна забяспечвае таварыства выратавання на зодах. Выратавальныя станцыі (іх зараз у Магілёве тры) маюць лодкі для нясення патрульнай службы, штатных выратавальнікаў і вадалазаў, спецыяльнае абсталяванне для аказання першай дапамогі.
Арганізаваная выратавальная служба на Дняпры ў Магілёве з’явілася ў 1829 г. Установа, якая ведала бальніцамі, дамамі для састарэлых людзей, вырашыла прыняць меры «для выратавання чалавецтва, якое гіне». Былі выдзелены сродкі на пабудову на беразе Дняпра спецыяльнага доміка, які прызначаўся для «ажыўлення тапельцаў і абміраючых людзей на хуткім цячэнні Дняпра». Акрамя таго, домік яшчэ павінен быў упрыгожваць бераг ракі. Таму драўляныя яго сцены атынкавалі ўнутры і звонку, што надавала выгляд каменнай пабудовы.
У доміку пастаянна знаходзіўся вартаўнік. Невядома, павінен ён быў выратоўваць тапельцаў ці толькі ахоўваць домік. У летні сезон тут знаходзіўся і фельчар, які мог аказаць першую дапамогу пацярпеўшаму. Мы не ведаем, як спраўляўся гэты штат з задачай «выратавання чалавецтва, якое гіне», але і пачатак арганізаванага выратавання на водах быў пакладзены.
Э. БАЛЬЧЭЎСКІ, краязнавец.