Камісары

Камісары // Магілёўская праўда. – 1988. – 1 лютага.

Днямі ў рэдакцыі раздаўся тэлефонны званок. Званіў настаўнік-грамадазнаўца: «Старшакласнікі могуць назваць многіх прэзідэнтаў ЗША, пачынаючы аж з Лінкольна, а вось хто ўзначальваў Магілёўскую абласную партарганізацыю за апошнія паўстагоддзя — на ведае ні адзін. Ці не варта газеце запоўніць і гэты прабел у гістарычным выхаванні моладзі?»

Папрок прымаем. Сёння рэдакцыя змяшчае спіс кіраўнікоў абласной партыйнай арганізацыі, пачынаючы з моманту ўтварэння вобласці ў студзені 1938 года. Пасля прозвішча ука­зан час знаходжання на чале абласной партарганізацыі.

Рэпінскі Марк Якаўлевіч 1938—1939 гг.

Макараў Іван Мікалаевіч 1939—1941, 1943—1946 гг.

Філімонаў Павел Мікалаевіч 1946—1948 гг.

Карасёў Іван Нікіфаравіч 1948—1950 гг.

Сікорскі Сяргей Іванавіч 1950—1958 гг.

Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч 1958—1963 гг.

Крыулін Глеб Аляксандравіч 1964—1974 гг.

Прышчэлчык Віталь Віктаравіч 1974—1983 гг.

Ляонаў Васіль Севасцьянавіч 1983 г. — па цяперашні час.