Гісторыя горада: у кіно…

Друцкі, В. Гісторыя горада: у кіно… / В. Друцкі // Магілёўская праўда. — 1988. — 10 красавіка.

Нядаўна магіляўчане пазнаёміліся з новай работай вядомага савецкага кінарэжысёра, лаўрэата Ленінскай прэміі Ю. Озерава. На экранах кінатэатраў горада дэманстраваўся двухсерыйны фільм «Агрэсія» з дылогіі «Бітва за Маскву».

Творы выдатнага майстра кіно заўсёды вызначаюцца маштабнасцю падзей, якія яны адлюстроўваюць, іх трывалай дакументальнай асновай, глыбінёй і перакананасцю мастацкіх вобразаў. Фільм «Агрэсія» адметны яшчэ і тым, што ў яго ўключаны эпізод гераічнай абароны Магілёва ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, калі байцы 172-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Раманава на працягу амаль месяца ўтрымлівалі подступы да горада на Дняпры.

У фільме эпізод займае зусім нямнога экраннага часу, але ўключэнне яго ў кінаэнапею гаворыць, наколькі гэта была яркая і значная старонка ў гісторыі Вялікай Айчыннай.

Праўдзіва і хвалююча паказаны ў фільме карціны непасрэдных баявых дзеянняў. Ролю генерал-маёра Раманава сыграў вядомы артыст тэатра і кіно В. Шчарбакоў.

В. ДРУЦКІ.