Землякі-чалюскінцы

Акушэвіч, В. Землякі-чалюскінцы/ В. Акушэвіч // Магілёўская праўда. — 1988. — 3 студзеня.

Вядома, што ў саставе экспедыцыі на ледакольным параходзе «Чалюскін» было некалькі ўраджэнцаў Беларусі. У іх ліку кіраўнік экспедыцыі магіляўчанін Ота Юльевіч Шміт, загадчык гаспадаркі Барыс Рыгоравіч Магілевіч родам з Брагіна, які загінуў пры высадцы на льдзіну, матрос М. М. Ламаносаў, вадалаз А. Е. Харкевіч і іншьія. Ці вядомы далейшы лёс гэтых людзей?

На пытанне чытачкі Н. Г. Малаха па нашай просьбе сёння адказвае навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея В. I. АКУШЭВІЧ, якая займалася пошукам.

 Легендарнай старонкай увайшла ў гісторыю нашай Радзімы гераічная чалюскінская эпапея.

10 жніўня 1933 года з Мурманска выйшаў параход «Чалюскін». Упершыню ў гісторыі яго экіпаж збіраўся за адну навігацыю прайсці па Паўночнаму марскому шляху з Мурманска ва Уладзівасток. Але ў канцы шля­ху, у Чукоцкім моры «Чалюскін» быў расціснуты льдамі і затануў 13 лютага 1934 года. Удзельнікі экспедыцыі высадзіліся на льдзіну. У складаным, крайне небяспечным становішчы пра­вяли члены лёдавага лагера О. Ю. Шміта амаль два ме­сяцы, але змаглі захаваць мужнасць, стойкасць, спакой. Нават у гэтых умовах працягвали навукова-даследчую работу.

Героі-чалюскінцы ўсяму чалавецтву паказалі найвышэйшыя ўзоры таварыскасці, чалавечай годнасці, дружбы і ўзаемавыручкі. Увесь свет, затаіўшы дыханне, сачыў за няроўным паядынкам жменькі людзей з ледзяной стыхіяй. Адна з англійскіх газет назвала гэты паядынак «здзіўляючым, хвалюючым эпасам у барацьбе чалавека з прыродай, якая на гэты раз закончылася трыумфам чалавечай адвагі».

Рызыкуючы ўласным жыццём, праявіўшы найвышэйшае лётнае майстэрства, чалюскінцаў выратавалі и пераправілі на мацярык савецкія лётчыкі, якія, як пісала итальянская газета «Трыбу­на», «здзейснілі незабыўны подзвіг, далі выдатны доказ свайго майстэрства, …паказалі свету хвалюючае відовішча чалавечай салідарнасці». За гэты подзвіг лётчыкі А. В. Ляпідзеўскі, С. А. Леванеўскі, В. С. Малакоў, М. П. Каманін, М. Т. Сляпнёў, М. В. Вадап’янаў, I. В. Даронін першымі ў краіне ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, а ўсе чалюскінцы ўзнагароджаны орде­нам Чырвонай Зоркі.

Сярод больш як ста ўдзельнікаў экспедыцыі было сямёра нашых землякоў — начальнік экспедыцыі О. Ю. Шміт. загадчык гаспадаркі Б. Р. Магілевіч і пяцёра ўраджэнцаў Віцебшчыны: А. Міронаў, А. Канцін, І. Малахоўскі, А. Харкевіч, М. Ламаносаў.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей вёў доўгі пошук. Жыццё раскідала чалюскінцаў па розных кут­ках краіны. I ўсё ж, дзякуючы дапамозе многіх людзей, удалося даведацца пра іх далейшае жыццё.

У Магілёўскім абласным Палацы піянераў і школьнікаў працуе музей О. Ю. Шміта. Сярод яго ўнікальных экспанатаў чырвоны сцяг, які лунаў над аэрадромам у лёдавым лагеры Шміта ў лютым—красавіку 1934 го­да. Захаваў і перадаў яго музею заслужаны работнік культуры БССР, пісьменнік, былы чалюскінец А. Я. Міронаў. Нарадзіўся А. Я. Міронаў у 1910 годзе ў Оршы ў сям’і чыгуначніка. Да слова, у канцы 30-х гадоў некаторы час працаваў на Магілёўскім заводзе «Адраджэнне» (цяпер «Строммашына»),

На «Чалюскін» у 1933 го­дзе ён прыйшоў ужо быва­лым мараком. У рэйс адправіўся матросам І класа. У гады Вялікай Айчыннай вайны — афіцэр Паўночнага флоту. У 1944 годзе ўступіў у рады Камуністычнай партыі. 3 1946 года жыве і працуе ў Мінску. Яго пяру належаць кнігі «Чукоцкія навелы», «Паход Чалюскіна», «Караблі выходзядь у акіян», «Толькі мора навокал», «Лёдавая адысея» і іншыя.

Другі наш зямляк — Аляксей Еўдакімавіч Харкевіч, ураджэнец в. Васкрэсенцы (Бешанковіцкі раён). Нарадзіўся ў 1905 годзе ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. У 1923 годзе паехаў у Ленінград, закончыў вадалазную школу. У паходзе на «Чалюскіне» ўдзельнічаў у якасці старшага вадалаза. Потым працаваў у Мурманскім ваенным порце. У гады вайны быў цяжка паранены, кантужаны. Выздаравеўшы, працягваў працаваць на флоце. У 1960 годзе пайшоў на пенсію і вырашыў вярнуцца на радзіму. 3 1973 го­да жыве ў Барысаве. Узнагароджан ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны, медалямі. У наш абласны краязніўчы музей Аляксей Еўдакімавіч перадаў рад цікавых матэрыялаў: грамату 1934 гада, мараходную кніжку, запрашальиы білет на ўрачыстасці, прысвечаныя выратаванню чалюскінцаў, у залу імя Свярдлова ў Крамлі, многія іншыя дакументы.

Як бясцэнныя рэліквіі бераглі жонка і дзеці I. I. Малахоўскага фатаграфіі і дакументы, якія захавалі на са­бе дыханне тых гераічных год.  Іосіф Малахоўскі разам з усім экіпажам эвакуіраваў з гінучага парахода на льдзіну дзяцей, жанчын, прадукты, цёплыя рэчы. Яго жонка Астра Пятроўна, перадала ў Віцебскі абласны музей цэлы камплект матэрыялаў. Сярод іх ордэн Чырвонай Зоркі, карта лёдава­га паходу «Чалюскіна», нумары газеты «Правда» з артыкуламі аб гераічнай экспедыцыі, падарачны экземп­ляр кнігі «Вынікі першай пяцігодкі», мараходная кніжка, значок школы марскіх слесараў (1930).

Іосіф Іванавіч Малахоўскі нарадзіўся ў 1912 годзе ў в. Раманькава Невельскага павета Віцебскай губерні. У 13 год паехаў у Ленінград, закончыў школу марскіх слесараў. Плаваў на ледаколе «Трувар», удзельнічаў у экспедыцыі на ледаколе «Красін». На «Чалюскіне» быў качагарам 1 класа. Пазней плаваў на іншых суднах. 3 1936 года — рабочы Ленінградскага аўтарамонтнага завода. У гады Вялікай Айчыннай вайны — у Новасібірску на заводзе імя Чкалава, працаваў на зборцы знішчальнікаў. У пасляваенныя гады — слесар на фабрыцы імя Урыцкага ў Ленінградзе. Памёр у 1961 годзе.

Пра яшчэ дваіх удзельнікаў экспедыцыі — землякоў мы ведаем, на жаль, вельмі мала. Мікалай Мацвеевіч Ламаносаў нарадзіўся ў 1907 годзе ў Віцебску ў сям’і рабочага. 3 1926 года працаваў матросам на суднах гандлёвага флоту і Морзверпрома. У 1929 годзе ўдзельнічаў у гідраграфічнай экспедыцыі па Чукоцкаму мо­ру. У 1933 — 1934 гадах — матрос I класа на параходзе «Чалюскін». У пасляваенныя гады жыў у Ленінградзе.

Аляксандр Адамавіч Канцін нарадзіўся ў 1893 годзе ў в. Онзулі Дзвінскага павета Віцебскай губерні. 3 1914 па 1917 год — матрос Балтыйскага флоту. У снежні 1917 года быў дэлегатам I Віцебскага губернскага з’езда Саветаў, выбран чле­нам губвыканкома. Удзельнік грамадзянскай вайны, пазней — дыпкур’ер. На па­раходзе «Чалюскін» быў памочнікам загадчыка гаспадаркі. У пасляваенныя гады жыў у Маскве.

…Прайшлі гады. Па Паўночнаму марскому шляху ідуць караваны транспартных суднаў, людзі ляцяць у космас, але вастрыня інтарэсу да пакаральнікаў Арктыкі не згасла. 3 удзячнасцю і гонарам мы ўспамінаем тых, хто, рызыкуючы жыццём, дапамагаў чалавецтву разгадваць тайны Крайчяй Поўначы. Героі-чалюскінцы і сёння на пярэднім краі, яны ідуць пароўні з векам. А 13 красавіка, у дзень, калі савецкія лётчыкі выратавалі апошнюю групу ўдзельнікаў экспедыцыі, ветэраны-чалюскінцы сустракаюцца ў Маскве. Нямнога іх засталося, але бессмяротная справа, якой кож­ны з іх прысвяціў свае маладыя гады.