«Ці няма лішняга білета?»

Санчук, А. «Ці няма лішняга білета?» / А. Санчук // Звязда. — 1987. — 22 кастрычніка.

Магілёўскаму драматычнаму тэатру сто гадоў

Збор грошай добраахвотна вялі прыхільнікі мастацтва, а калі сабралі дзесяць тысяч рублёў, узяліся за справу. На прыдняпроўскім узвышшы вырас самы прыгожы ў горадзе будынак. Сто гадоў назад у ім прайшоў першы аматарскі спек­такль.

Не падлічыць, колькі за стогадовую гісторыю тэатра разоў гучала гэта пытанне. На тутэйшай сцэне выступалі такія карыфеі мастацтва, як Б. Бабачкін, Ю. Завадскі, В. Камісаржэўская, М. Савіна, Ф. Шаляпін.

Магілёўскі тэатр нямала зрабіў для станаўлення і развіцця беларускага савецкага мастацт­ва. Тут упершыню былі інсцэніраваны творы многіх беларускіх драматургаў, у тым ліку «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча, «Сотнікаў» В. Быкава, «Судны дзень» В. Казько, «Сівы бусел» В. Ткачова. Тут прайшло ста наўленне такіх вядомых у рэспубліцы рэжысёраў, як В. Мас­люк, А. Раеўскі, Ю. Міроненка.

Акцёры цяперашняга пакалення імкнуцца працягваць наватарскія традыцыі. У рэпертуары трупы шмат п’ес вострага сацыяльнага гучання: «Дзеці Арбата» А. Рыбакова, «Мудрамер» М. Матукоўскага, «Сабачае сэрца» М. Булгакава…

Сёння, 22 кастрычніка, у тэатры будуць праведзены ўрачыстасці ў гонар юбілею. А затым гараджане стануць удзельнікамі акцёрскага капусніка. Трапіць на яго не так проста. Зноў, як і сто гадоў назад, ка­ля параднага пытаюцца: «Ці няма лішняга білеціка?»

А. САНЧУК.