Юбілей школы

Другамілава, А. Юбілей школы / А. Другамілава // Магілёўская праўда. — 1989. — 7 чэрвеня.

Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва — адна са старэйшых у горадзе. Хутка яна адзначыць свой 50-гадовы юбілей.

Многія вучні і настаўнікі школы ў гады Вялікай Ай­чыннай вайны змагаліся на фронце, у партызанскіх атрадах. Не ўсе з іх, на жаль, вярнуліся дадому. Загінуў, выконваючы спецзаданне, яе першы дырэктар П. К. Казімірскі, у фашысцкім засценку быў замучан вучань школы Антон Чахоўскі.

Свой лёс са школай назаўсёды звязалі настаўнікі А. I. Волкава, А. А. Ножнікава, Э. М. Мрікіна, М. К. Кавалёва, В. I. Шумілаў і многія іншыя. Сёння школа па праву ганарыцца сваімі выпускнікамі М. Смаляковым, Т. Шырко, М. Лазара­вым, А. Тарбуновым, В. Юркавец і іншымі.

11 лютага збяруцца на школьнае свята нашы выпускнікі і настаўнікі. Чакаем усіх вучняў даваеннай пары, пасляваенных выпускнікоў, былых настаўнікаў і работнікаў у роднай школе у 16 гадзін.

А. ДРУГАМІЛАВА.