Аб роднай мове

Ігнацьеў, В. Аб роднай мове / В. Ігнацьеў // Сельскае жыццё. — 1989. — 8 чэрвеня.

У Магілёўскім дзяржаўным архіве знаходзіцца на захаванні «Справаздача аб дзейнасці Маплёускага акруговага выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў ад 20 сакавіка 1927 года, якая мае вялікую цікавасць і у наш час.

Усяго насельніцтва ў акрузе па даных ЦСУ Беларусі на 1 студзеня 1925 года налічвалася 545635 чалавек. У тым ліку: беларусаў — 61,8 працэнта, расіян — 26,7, палякаў —1,24, яўрэяў — 9,36 і іншых — 0,65 працэнта.

Гэты шматнацыянальны склад насельніцтва у акрузе абцяжарваў працу па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі.

Адной з важнейшых задач Акруговага выканаўчага камітэта было фактычнае правядзенне беларусізацыі на акрузе. Таксама праведзена сістэматычнае тлумачэнне як навогул праводзімай нацыянальнай палітыкі, так у асаблівасці і беларусізацыі сярод рабочых і сялян, шляхам пастаноў, дакладаў, гутарак. Праз нацыянальную акруговую каммісію праводзіліся праверкі устаноў па выкананню імі пастаноў другой сесіі ЦБК Беларусі у сэнсе беларусізацыі і абслугоўвання імі нацыянальных меншынстваў у працы.

Усе школы у акрузе, якія мелі пераважны лік вучняў беларусаў, таксама былі пераведзены на беларускую мову. Амаль што усе установы у справаводстве перайшлі на беларускую мову. Была праведзена праверка працаўнікоў апарату паасобку, якая паказала, што большасць працаўнікоў беларускай мовай валодаюць слаба і не надта разумеюць нацыянальную палітыку.

Таму ў 1925 годзе ўтварылі беларускія курсы, якія працавалі пры розных установах з адпрацаванай праграмай. Курсы па вывучэнню беларускай мовы існавалі у раёне і некаторых сельских Саветах.

Была распачата праца па беларусізацыі Магілёўскай тэрытарыяльнай дывізіі, пры часцях якой арганізавалі школы беларусазнаўства.

Узмацнялася праца краязнаўчага таварыства. Пашыралася праца і па эканамічнаму, этнаграфічнаму даследаванню Магілёўшчыны, збіранню слоў жывой беларускай мовы. Быў складзены і надрукаваны зборнік філіі “Маладняка” – “Дняпроўскія ўсплескі”.

Акруговая газета “Магілёўскі селянін” цалкам перайшлана беларускую мову. Былі ўтвораны харавое і драматычнае аб’яднанні.

З усяго пераказанага бачна, што праблема беларускай мовы была актуальнай у першыя гады Савецкай улады. Асаблівую значнасць гэта тэма набыве ў наш час, калі сярод грамадскасці рэспублікі шырока вядуца дыскусіі аб нашай мове.

В. ІГНАЦЬЕЎ,
гісторык-архівіст.