Грашчанка, М. Помніць, захоўваць, памнажаць / М. Грашчанка // Магілёўская праўда. — 1989. — 17 сакавіка.
Помнікі гісторыі і культуры — гэта духоўны стан нашага грамадства, яго багацце і гордасць. Толькі ў нашай вобласці іх улічана 2.650.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы на Магілёўшчыне загінулі 221 тысяча воінаў, каля 5500 партызан і падпольшчыкаў.
Дастойна ўвекавечаны іх памяць і подзвігі. У вобласці ўстаноўлена 1096 помнікаў воінам, 167 — партызанам і падлольшчыкам, 146 — мерным грамадзянам — ахвярам фашызму. Сярод іх такія манументальныя збудаванні, як мемарыяльныя комплексы «Барацьбітам за Савецкую ўладу» і батальёну міліцыі ў Магілёве, савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна, падпольнай арганізацыі «ОБЗОР» у Круглым, на месцы дыслакацыі Магілёўскага падпольнага абкома КПБ у Клічаўскім раёне, на славутай Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне.
Сёння ўсё часцей грамадскасць праяўляе непакой за лёс многіх архітэктурна-гістарычных помнікаў. I гэта заканамерна. У пераломныя этапы развіцця грамадства, у час перабудовы, пашырэння публічнасці і дэмакратыі абвастраецца цікавасць да гістарычнай спадчыны і боль за тыя памылкі, што прывялі да гібелі і незваротных страт нацыянальных каштоўнасцей.
У мэтах актыўнага садзейнічання мерапрыемствам партыі і ўрада па зберажэнню культурнай спадчыны народа ў 1966 годзе створана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У свой час у Магілёве дзейнічалі тры раённыя аддзяленні таварыства. Цяпер створана адно гарадское.
Аддзяленне ўзяло на ўлік у горадзе 145 помнікаў, з іх: гістарычных — 93, у тым ліку — 13 архітэктурна-гістарычных; 32 — архітэктуры і горадабудаўніцтва; 3 — археалагічныя. 3 ліку помнікаў гісторыі: У. I. Леніну —13; падзеям рэвалюцыі і барацьбы за Савецкую ўладу — 17; дзеячам навукі і культуры — 5; звязаных з Вялікай Айчыннай вайной — 49; воінам-інтэрнацыяналістэм — 9.
Усе помнікі сфатаграфаваны, на іх складзены ўліковыя карткі, вызначаны тэхнічны стан і мастацкія вартасці. Наладжана шэфства над помнікамі працоўных калектываў і навучальных устаноў, якія па неабходнасці праводзяць рамонт, добраўпарадкаванне і іншыя работы. Добра робяць гэта заводы «Электрарухавік», штучнага валакна, рамонтны, аўтамабільны, стужкаткацкая і абутковая фабрыкі і шэраг іншых.
Толькі за апошнія два гады з удзелам таварыства ў горадзе адрамантаваны і добраўпарадкаваны 11 помнікаў. 8 — заменены, выраблены 2 мемарыяльныя дошкі. I сення можна сказаць, што большасць помнікаў знаходзіцца ў здавальняючым стане.
Разам з тым яшчэ нямала помнікаў з нетрывалых матэрыялаў, якія трэба рэканструяваць або замяняць. Так, у аварыйным стане помнік воінам-землякам у Казіміраўцы, абеліскі на брацкіх могілках на Машэкаўцы. Трэба замяняць мемарыяльныя дошкі аркі Славы (вул. Першамайская) і некаторыя іншыя.
Аднак да рэканструкцыі і замены помнікаў трэба адносіцпа з высокай адказнасцю, раіцца з народам, каб не дапускаць такія выпадкі, як з рэканструкцыяй брацкіх могілак на праспекце Шміта, пераносам танка-помніка з былой плошчы Перамогі, што стала прычынай абгрунтаваных нараканняў многіх магіляўчан. Перш чым пачынаць работу, неабходна абнародаваць праект, назваць аўтара, выканаўцу, тэрміны, каб не ператвараць дарагія месцы ў пляцоўкі даўгабудаў, як гэта нярэдка бывала. I галоўнае, улічваць слушныя заўвагі людзей па праектах.
Выканком гарадскога Савета 20 ліпеня 1987 года прыняў рашэнне. «Аб комплексным плане архітэктурна-мастацкага афармлення г. Магілёва да 2000 г.». У ім прадугледжана ўстанавіць помнікі: М. В. Крыленку — на Прывакзальнай плошчы; О. Ю. Шміту — на праспекце яго імя; В. К.Бялыніцкаму-Бірулі — на вул. Ленінскай, ля яго мемарыяльнага музея; рэканструяваць помнікі М. Горкаму і A. С. Пушкіну; замяніць і ўстанавіць некалькі новых мемарыяльных дошак; стварыць мемарыял на Буйніцкім полі і інш.
Па гэтаму рашэнню яшчэ пазалетась устаноўлены дзве новыя мемарыяльныя дошкі: у гонар 11 губернскага з’езда Саветаў і ў памяць абаронцаў горада 1941 г. на будынку Дома культуры траста № 12. Летась адкрыта дошка ў памяць Героя Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскага на будынку медвучылішча.
Трэба заўважыць, што ў горадзе прыкладна 50 мемарыяльных дошак, многія з якіх не адпавядаюць элементарным эстэтычным і мастацкім патрабаванням.
Цяпер скульптары майстэрань Мастацкага фонду ўжо стварылі некалькі дошак з барэльефамі, якія адліваюцца ў метале. Яны прысвечаны першым магілёўскім Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту, Сярго Арджанікідзе, М. В. Крыленку, П. М. Лепяшынскаму, О. Ю. Шміту, Героям Савецкага Сагоза М. Ф. Каралёву, М. I. Яшыну, А. А. Мельнікаву, падпольнай бібліятэцы праўдзістаў.
Шмат нараканняў і крытычйых заўваг выказваюпь магіляўчане ў адрас гарадскіх улад і грамадскіх арганізацый у адносінах утрымання, рамонту і рэстаўрацыі нашых нешматлікіх помнікаў архітэктуры, і гэта справядліва. Аднак сёння нельга сказаць аднабакова, што ў Магілёве нічога не робіцца ў гэтым плане. Так, адрэмантаваны дом № 37 (XVIII ст.) на вул. Ленінскай, дзе знаходзіцца музей мастака Бялыніцкага-Бірулі, палац архіепіскапа С. Богуш- Сестраінцэвіча (Ленінская, 25), у якім размешчана ДЮСШ гімнастыкі, будынак абласнога краязнаўчага музея, заканчваецца рамонт гарадскога Дома культуры, пачынаецца рэканструкцыя драмтэатра.
Створана ў Магілёве абласная спецыяліяаваная рэстаўрацыйяая майстэрня. Вядзецца рэканструкцыя касцёла Станіслава, у якім будзе гучаць арганная музыка. 3 падводам цеплатрасы да комплексу Школьскай царквы працягнецца рэстаўрацыя і гэтага выдатнага помніка.
Пачаліся работы па аднаўленню часткі гістарычнага цэнтра горада па вул. Ленінскай. Ідзе рамонт і рэстаўрацыя дома № 5-а. Сіламі маладзёжнага кааператыва «Стары Магілёў» аднаўляюцца жылыя дамы №№ 6, 8, 30, падрыхтаваны да гэтага дамы №№ 9, 31, 35. Намячаецца рэстаўрацыя былога будынка мужчынскай гімназіі (Ленінская, 31), дзе мяркуецца адкрыць музей О. Ю. Шміта.
Надзённая задача пярвічных арганізацый, актывістаў таварыства — садзейнічаць і дапамагаць выкананню работ на такіх аб’ектах, праводзідь суботнікі, нядзельнікі, а то і проста папрацаваць у выхадныя дні індывідуальна або групай.
Таварыства аховы помнікаў мае пэўныя грашовыя сродкі, якія складаюцца з індывідуальных і калектыўных узносаў яго членаў. У адпаведнасці са статутам таварыства, кожны член плаціць узносы ў размеры 30 капеек у год, навучэнцы — 10 капеек. Калектыўныя члены (прадпрыемствы, будаўнічыя і іншыя арганізацыі) робяць штогадовы ўзнос у суме 50—100 рублёў.
Куды ж ідуць гэтыя сродкі? Зразумела, частка, прыкладна 30 працэнтаў, — на ўтрыманне апарату, частка — на прапагандысдкую работу — аплату лекцый, арганізацыю конкурсаў, выпуск плакатаў, бюлетэняў і г. д.
Астатнія сродкі выкарыстоўваюцца на ўтрыманне, рамонт і рэстаўрацыю помнікаў. Толькі з 1981 па 1987 год абласны савет таварыства выдзяляў каля трохсот тысяч рублёў для будаўніцтва і рамонту помнікаў на Магілёўшчыне. У апошнія два гады ў вобласці пры долевым аддзеле таварыства пабудаваны новыя і заменены 42 помнікі, на што пайшло 67 тысяч рублёў.
Для фінансавання работ па рэстаўрацыі, рэканструкцыі, рамонту і добраўпарадкаванню помнікаў у адпаведнасці са статутам таварыства створан фонд аховы помнікаў. Яго сродкі скдадаюцца з добраахвотных узносаў грамадзян, працоўных калектываў, творчых саюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Узносы могуць пералічвацца па пошце, телеграфу або безнаяўнаму разліку праз аператыўнае ўпраўленне Жылсацбанка у Магілёве (рахунак № 000700715). Калі на ўзносе будзе указаны канкрэтны помнік, то грошы будуць выкарыстоўвацда менавіта на яго.
Зусім недапушчальна ў час пераходу вытворчых калектываў на новыя формы самакіравання і фінансавання ігнараваць і перашкаджаць рабоце таварыства, спасылаючыся на адсутнасць сродкаў на калектыўныя ўзносы. Іменна так і было ў мінулым годзе на некаторых прадпрыемствах з мільённымі даходамі. Гэтыя калектывы паставілі гарадскі савет таварыства ў складанае фінансавае становішча. Гэта азначае, што ў 1989 годзе на патрэбы помнікаў горада, якім патрэбны рамонт і рэстаўрацыя, будаўніцтва новых, будзе выдзелена значна менш сродкаў.
Час настойліва патрабуе рашучых перамен. Сёння ўжо непрымальныя старыя формы і метады. Пярвічныя арганізацыі, іх актывісты павінны адыграць рашаючую ролю ў справе перабудовы і ўсёй дзейнасці таварыства.
М. ГРАШЧАНКА,
адказны сакратар Магілёўскага гарадскога
савета Беларускага таварыства аховы
помнікаў гісторыі і культуры.