Габрусеў, Сяргей Арцёмавіч. Публічнасць і яшчэ раз публічнасць / Сяргей Арцёмавіч Габрусеў // Магілёўская праўда. — 1989. — 22 сакавіка.
Габрусеў Сяргей Арцёмавіч
Вылучан кандыдатам у народныя дэпутаты СССР па Магілёўскай гарадской нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акрузе № 93.
Нарадзіўся ў 1946 годзе, беларус, член КПСС з 1980 года. Адукацыя вышэйшая. Закончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя I. М. Губкіна, у 1972 годзе быў накіраваны на Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна. Прайшоў шлях ад радавога інжынера да кіраўніка вытворчасці сінтэтычнага валакна № 3 вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» імя У. I. Леніна.
З’яўляецца депутатам Кастрычніцкага раеннага Савета народных дэпутатаў г. Магілёва, членам бюро партыйнага камітэта аб’яднання, намеснікам старшыні савета працоўнага калектыву аб’яднання.
Узнагароджан медалём «За працоўную доблесць», Знакам «Выдатнік хімічнай прамысловасці СССР».
Я не згодны з тым, што наш народ, з’яўляючыся патэнцыяльна самым багатым на планеце, фактычна з’яўляецца самым бедным сярод развітых краін.
Я не жадаю жыць у доўг у нашых дзяцей і будучых пакаленняў, выграбаючы нетры зямлі, ператвараючы палеткі ў пустыні, атручваючы ваду, знішчаючы лясы, разбазарваючы ўсё, што створана прыродай,
Я не згодны з варварскімі метадамі вядзення гаспадаркі, на прынцыпах, якія супярэчаць разумнаму сэнсу і фактычна накіраваныя на знішчэнне навакольнага асяроддзя.
Я не згодны з тым, што наша грамадства на восьмым дзесятку год свайго існавання застаецца грамадствам сацыяльнай несправядлівасці, у якім багатыя становядца яшчэ багацейшымі, а бедных становіцца ўсё больш.
Я не згодны з тым, што сапраўдных патрыётаў Айчыны аб’яўлялі ворагамі народа, а тыя, хто гэта рабіў, адорвалі сябе opдэнамі і ганаровымі званнямі. І таму у гэты гістарычны для нашай Радзімы час, памятаючы абавязак перад нашымі дзецьмі, я ўступіў у перадвыбарную барацьбу, каб разам з вамі зацвердзіць у грамадстве прынцып сацыяльнай справядлівасці.
Толькі дабіўшыся гэтага, мы зможам уцягнуць велізарны творчы патэнцыял народа для стваральнай дзейнасці і пераадолець негатыўныя тэндэнцыі, якія развіліся ў грамадстве, у тым ліку недавер да перабудовы.
Мінула амаль чатыры гады перабудовы, на працягу якіх абвастрыліся праблемы: харчовая, жыллёвая, дэфіцыт бюджэту, рост цэн, дэфіцыт многіх тавараў, танных у тым ліку.
3-за культурнай дэградацыі грамадства адбылася падмена сапраўдных каштоўнасцей фальшывымі, у выніку адбылося зрастанне ценявой эканомікі з бюракратыяй і на гэтым фоне рост арганізаванай злачыннасці. Абвастрыліся між нацыянальныя адносіны.
У чым прычына прабуксоўкі перабудовы?
Прычына адна — яраснае супраціўленне бюракратыі, як у цэнтральных планава-эканамічных органах і міністэрствах, так і на месцах, якое параджае недавер у народзе.
Для таго, каб перабудова стала незваротнай, я прапаноўваю:
- Правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы на прынцпах поўнага гаспадарчага разліку, у тым ліку і рэспубліканскага гаспадарчага разліку, стварэння адкрытага рынку аптовага гандлю сродкамі вытворчасці, злом затратнага механізма ў цэнаўтварэнні, стварэнне механізма стрымлівання цэн.
- Адначасова з эканамічнай рэформай правядзення рэформы палітычнай улады, у выніку якой уся ўлада павінна перайсці Саветам народных дэпутатаў.
- Правядзенне прававой рэформы, якая забяспечвала б сацыяльную абароненасць асобы.
- Зямельную рэформу, у выніку якой зямля будзе перададзена сялянам у бестэрміновае карыстанне з правам на спадчыну, у спалучэнні з функцыяніраваннем толькі рэнтабельных калгасаў і саўгаесаў.
- Падаткавая рэформа.
- Выхаванне культуры на аснове сапраўдных каштоўнасцей, змяненне сістэмы выхавання дзяцей, падлеткаў, юнакоў і дзяўчат з прыярытэтнымі гуманістычнымі асновамі. Навучанне дзяцей літаратуры, музыцы, словам, танцам, жывапісу, фізічнай культуры, абучэнне іх культуры паводзін у сям’і, быце, на вуліцы, транспарце, паважлівым адносінам да бацькоў, старых, жанчын. Абучэнне дзяцей культуры дыскусіі, стварэнне перадумоў для развіцця і рэалізацыі індывідуальнасці. Перадача вызваляемых памяшканняў бюракратычных кантор дзецям і юнакам для арганізацыі ў іх палацаў піянераў, музычных і харэаграфічных школ, клубаў моладзі, спартыўных секцый.
- Прыярытэтнае развіццё навукі і тэхнікі.
- Ліквідацыя ў заканадаўчым парадку так званых спецразмеркавальнікаў для кіраўніцкага апарату на ўсіх узроўнях.
У сваей праграме я разглядаю ў першую чаргу агульнадзяржаўныя праблемы, таму што калі нам удасца іх вырашыць, то будуць вырашаны і рэгіянальныя праблемы.
Але тым не менш хачу разгледзець некаторыя асобныя праблемы нашага горада. У першую чаргу харчовую, вырашэнне якой бачу ў рэгіянальным гаспадарчым разліку. Пры ім звышпланавая сельскагаспадарчая прадукцыя павінна заставацца ў вобласці i roрадзе. I, пры налеяшым кантролі з боку Савета, у мяне ёсць усе падставы заявіць аб поўным задавальненні патрэбнасці магіляўчан на працягу двух-трох год.
Другая праблема — жыллёвая, таму што Магілёў з’аймае тут апошняе месца ў рэспубліцы сярод абласных цэнтраў. Яе вырашэнне я бачу наступным чынам:
- Пераразмеркаванне наяўнага жыллёвага фонду на аснове сацыяльнай справядлівасці.
- Змяненне сістэмы аплаты працы будаўнікоў, зрабіўшы гэту прафесію прэстыжнай, каб вярнуць прафесіянальныя кадры ў будаўнічыя арганізацыі з іншых галін народнай гаспадаркі, куды многія будаўнікі пайшлі з-за дрэнных да іх адносін. Гэта неабходна, каб максімальна эфектыўна выкарыстаць наяўныя магутнасці будаўнічай індустрыі, якія сёння загружаны толькі на 40—50 працэнтаў!
- Стварэнне дадатковых магутнасцей будаўнічай індустрыі, маючы на ўвазе павелічэнне магутнасці домабудаўнічага камбіната і будаўніцтва сельскага домабудаўнічага камбіната і г. д.
- Развіццё індывідуальнага домабудавання, якое ў нас развіваецца марудна.
Без рашучага павароту праблема жылля будзе завалена, як і ў 1988 годзе, калі не было ўведзена 40 тысяч квадратных метраў жылля! — 1 тысяча кватэр, а, значыць, не будзе вырашана і да 2000 года.
Актуальней для Магілёва з’яўляецца праблема медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, якая пагаршаецца складаным радыяцыйным становішчам, з-за дэфіцыту практычна ўсіх медыкаментаў, вельмі нізкім узроўнем аонашчэння лячэбных устаноў абсталяваннем, прыборамі.
Наш горад і па забеспячэнню лячэбнымі ўстановамі на апошнім месцы ў рэспубліцы, а наяўныя лячэбныя ўстановы, як бачна з даклада на партгасактыве вобласці, знаходзяцца ў нездавальняючым стане, што тлумачыцца астаткавым прынцыпам фінансавання.
Для вырашэння праблем, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прапаную:
- Прыцягненне на льготных умовах рэсурсаў фінансавання, матэрыяльных лімітаў на капітальнае будаўніцтва і рамонт з цэнтралізаваных крьніц у якасці кампенсацыі за напружанае радыяцыйнае становішча.
- Закупку за мяжой медыцынскага абсталявання, прыбораў і медыкаментаў за кошт валютных адлічэнняў прадпрыемстваў у рамках праграмы «Здароўе»,
- Арганізацыю выпуску нескладанай медыцынскай тэхнікі на прамысловых прадпрыемствах горада і вобласці.
Папярэджваючы незадаволенасць асобных кіраўнікоў прадпрыемстваў, хачу адразу ж напомніць, што самае вялікае наша багацце — гэта чалавек і яго здароўе, як бы банальна гэта ні гучала.
Складанай з’яўляецца экалагічная праблема, і вырашыць яе прапаную шляхам давядзення тэхналагічных працэсаў прадпрыемстваў горада да экалагічна чыстых за кошт сродкаў, якія ўтвараюцца ад скарачэння адлічэнняў у цэнтралізаваныя фонды адпаведных міністэрстваў — гэта па-першае. Стварэннем эканамічнага механізма адказнасці за нерацыянальнае карыстанне ресурсамі (вадой, паветрам, зямлёй і яе нетрамі, лясамі), а таксама эканамічна абгрунтаванай платай у мясцовы бюджэт за іх карыстанне— гэта па-другое. Думаю, гэты механізм хутка прывядзе да парадку любое, нават самае «ганарыстае» ведамства.
Не вытрымлівае ніякай крытыкі сацыяльная інфраструктура нашага горада, і да гэтай праблемы неабходны прыярытэтны падыход, злом астаткавага прынцыпу фінансавання гэтай сферы.
Я не магу згадзіцца з тым, што амаль 50 мільёнаў нашых суайчыннікаў жывуць за рысай беднасці, і таму прапаную ўвядзенне; дапамогі малазабяспечаным слаям нашага грамадства:
дзецям-сіротам, інвалідам, маці- адзіночкам, мнагадзетным сем’ям, пенсіянерам, маладым сем’ям, студэнтам.
Для гэтага неабходны сродкі якія можна вынайсці за кошт скарачэння расходаў на абарону; частковага часовага скарачэння праграм касмічных даследаванняў, пераводзячы іх з колькасных паказчыкаў на якасныя; скарачэння асігнаванняў на ўтрыманне неабгрунтавана вялізнага кіраўніцкага апарату; спынення разбуральнай дзейнасці Мінводгаса; абмежавання дзейнасці рэсурсаздабываючых і энергетычных галін народнай гаспадаркі, заражаных гігантаманіяй; усямернай эканоміяй матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі,
Асобным пытаннем я хачу выдзеліць праблему жанчыны і яе становішча ў нашым грамадстве, якая на вытворчасці працуе нароўні з мужчынай, часам выконваючы цяжкія фізічныя работы, або працуе ў шкодных для жаночага арганізма ўмовах і яшчэ выконвае абавязкі, маці, гаспадыні, жонкі. Сорамна ўсім нам — мужчынам за так званае «раўнапраўе» жанчыны. Я напомню адну сентэнцыю, якая гаворыць, што «грамадства багатае вольным часам яго членаў. Нашы жанчыны свабодным часам абдзелены. I гэта адбіваецца на выхаванні дзяцей, іх здароўі і з’яўляецца адной з важных перадумоў распаду сём’яў. Для вырашэння праблемы мацярынства і дзяцінства прапаную:
- Павялічыць дародавы водпуск да 6 месяцаў — і няхай будучая маці з новым жыццём над сэрцам набіраецца сіл, адпачывае і рыхтуецца выканаць самую галоўную і вельмі цяжкую сваю місію у гэтым свеце — даць жыццё здароваму і моцнаму дзіцяці.
- Прадаставіць права жанчыне-маці карыстацца аплачваемым водпускам да дасягнення дзіцём школьнага ўзросту на ўзроўні пражытачнага мінімуму маці і дзіцяці.
- Выплата аднаразовай дапамогі на нованароджанага ў размеры, які забяспечваў бы мінімум гадавога рэчавага забеспячэнмя дзіцяці.
- Укараненне скарочанага рабочага дня па жаданню жанчыны.
- Увядзенне вольнага графіка наведвання работы жанчынамі.
- Забарона выкарыстання жаночай нрацы на цяжкіх работах і шкодных вытворчасцях.
Усе гэтыя меры вельмі неабходныя для вырашэння праблемы здаровага пакалення, і на гэтай глебе адраджэння здаровага духу нашага народа, міласэрнасці і спагады, пабудовы культурнага грамадства.
Галоўнымі інструментамі рэалізацыі данай праграмы, на аўтарства якбй я не прэтэндую, таму што яна выкладзена на XXVII з’ездзе КПСС, XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі сродкамі масавай інфармацыі, бачу:
- Публічнасць і яшчэ раз публічнасць!
- Правядзенне рэферэндумаў па важнейших пытаннях жыцця народа як у агульнадзяржаўным маштабе, так і ў маштабе рэспублікі, вобласці, горада.
- Штотыднёвыя суботнія звароты кіраўніка дзяржавы да савецкага народа.
- Выбарнасць кіраўнікоў дзяржавы і партыі ўсеагульным, прамым і тайным галасаваннем на конкурснай аснове. На гэтым жа прынцьше павінна быдь пабудавана выбарнасць мясцовых кіраўнікоў рэспублікі, вобласці, горада, працоўных калектываў.
Паважаныя выбаршчыкі, калі вы раздзялясце выкладзеную праграму, якая з’яўляецца выяўленнем маёй грамадзянскай пазіцыі, то прашу вас падтрымаць яе, таму што апарат робіць усё, каб заблакіраваць маю кандыдатуру.
АД РЭДАКЦЫІ:
«Блакіраваць» кандыдата ў дэпутаты можна толькі адным спосабам: не даць яму магчымасці публічна выкласці і абараніць сваю праграму. Як бачыце, сёння праграма С. А. Габрусева цалкам друкуецца ў «Магілёўскай праўдзе». Выступаў ён з выкладаннем сваіх поглядаў па абласному радыё і тэлебачанню. Што ж датычыць сустрэч з працоўнымі калектывамі, дык, як паведамілі нам у акруговай выбарчай камісіі, на 20 сакавіка гэтага года С. А. Габрусеў правёў іх 31, а яго сапернік у барацьбе за дэпутацкі мандат А. Т. Кічкайла — 26.