Краўнiца, Н. Скарбнiца ведаў i духоўнасцi / Надзея Краўнiца // Веснiк Магiлёва. — 2004. — 8 кастрычнiка. — С. 6.
Адна са старэйшых публічных бібліятэк Магілёва — цэнтральная городская імя К.Марка — адзначшш свой 85-гадовы юбілей.
Пачыншшся гісторыя бібліятэкі ў далёкім 1918 годзе. 1 снежня 1918 года Магілёўскі губернски камітэт народной асветы прыняў рашэнне аб адкрыцці гарадской бібліятэкi. Пад яе быў перададзены двух-павярховы будынак былога дваранскага сходу па тагачаснай Вялікай Садовой вулiцы ў доме N37.
Аснову кніжнага фонду склалі кнігазборы з гарадской гімназіі, духоўнай семінарыі і грамадзянскага клуба. Часовым загадчыкам бібліятэкі прызначаецца Гурэвіч. Пачынаецца рамонт будынка, прыводзіцца ў парадак кніжны фонд, і толькі ў верасні 1919 года бібліятэка ўпершыню адчыніла свае дзверы для чытачоў. Вось з гэтай даты і адлічвае бібліятэка сваю гісторыю. Год ад году растуць колькасныя паказчыкі работы. Як дакладалася на пасяджэнні ў кастрычніку 1924 года, пры бібліятэцы дзейнічалі чытальная зала, дзіцячае аддзяленне і калектар. К таму часу ў бібліятэцы налічвалася 20 тысяч кніг, у дзіцячым аддзяленні — 600 тамоў, штодзень бібліятэку наведвала 100 чалавек. 3 іх амаль палова карысталася чытальнай залай. Крыху пазней пры бібліятэцы быў арганізаваны гурток сяброў кніг, дзейнічала 14 кнігаперасовак, 5 кніганошавых пунктаў з дастаўкай кніг на прамысловыя прадпрыемствы. Па штатнаму раскладу ў бібліятэцы працавалі загадчык бібліятэкі, 4 бібліятэкары. Так, па каштарысе выдаткаў гарадскога савета ў 1936 годзе на ўтрыманне бібліятэкі было выдзелена 32622 рублі, з іх на папаўненне новай літаратурай — 14 тыс.рублёў.
У 1944 годзе, пасля вызвалення, бібліятэка адкрывае свае дзверы для чытачоў, вядзецца работа па аднаўленню кніжнага фонду. Тут на дапамогу прыйшлі бібліятэкі Маск-вы, Тулы, Ленінграда. Шмат кніг прынеслі мясцовыя жыхары. Уда-лося скамплектаваць кніжны фонд у 6167 экзэмпляраў кніг. На пачатак 1946 года ў бібліятэцы ўжо налічвалася 7500 кніг.
Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы, адсутнасць бібліятэчнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў, бібліятэка адраджалася. Не аднойчы прыйшлося змяніць свой адрас, пакуль на пачатку 50-х гадоў яна атрымала даволі добрае, утульнае памяшканне, дзе размясціліся абанемент, чытальная зала, аддзел камплектавання. У гэты час яе ўзначальвае Яфім Аксёнавіч Шабуня — чалавек добрай душы, сапраўдны інтэлігент, энергічны арганізатар, прафесіянал сваёй справы. Пад яго кіраўніцтвам бібліятэчнае абслугоўванне ўзнімаецца на больш высокі ўзро-вень, бібліятэка становіцца аўтарытэтнай і папулярнай сярод жыхароў горада.
Нездарма ў 1968 годзе бюро Магілеўскага гаркома КП Беларусі і выканком гарадскога Савета гарадскога Савета дэпутатаў прымаюць рашэнне, на аснове якога гарадская бібліятэка імя К.Маркса атрымала статус цэнтральнай, і на яе былі ўскладзены функцыі метадычнага цэнтра ў горадзе.
У гэты час бібліятэка становіцца таксама і культурным цэнтрам. Тут ладзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, праходзяць канферэнцыі чытачоў, літаратурныя віктарыны, дыспуты. У 1975 годзе на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі была створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма з агульным кніжным фондам, цэнтралізаваным камплекта-ваннем і апрацоўкай літаратуры, даведачна-бібліяграфічным апаратам.
У гэты час эстафету кіраўніцтва прыняла Надзея Пятроўна Максіменка Быць кіраўніком дадзена не кожнаму. Надзея Пятроўна была сапраўдным капітанам вялікага карабля пад назвай цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса. Працаваць побач з Надзеяй Пятроўнай было цікава і адказна. Яе заўсёды адрознівалі спалучэнне патрабавальнасці да сябе І акружаючых, умение дапамагчы паверыць у сябе, падтрымаць. 3 яе дапамогай ство-раны працавіты, творчы калектыў.
Росквітам i ростам аўтарытэту бібліятэкі адзначаны 70-80-я гады. У 1977 годзе калектыў ЦГБ імя К.Маркса атрымаў выдатны падарунак — новае, добра абсталяванае памяшканне. Прасторная чытальная зала, абанемент з адкрытым доступам да кніжнага фонду, методыка-бібліяграфічны аддзел размясціліся ў самым цэнтры горада па вул. Першамайскай, 30. У штаце бібліятэкі цяпер налічвалася 28 спецыялістаў. Бібліятэка аказвала метадычную і практычную дапамогу 80-ці бібліятэкам горада.
1979 год — адметная дата ў гісторыі нашай бібліятэкі: яна ўдзельнічае ў выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР і ўзнагароджваецца дыпломам II ступені за распрацоўку і паспяховае прымяненне эфектыўных форм работы, вялікую змястоўную метадычную работу, абагульненне вопыту работы бібліятэк Магілёва. Акрамя таго, Максіменка Надзея Пятроўна — дырэктар ЦБС — была ўзнагароджана сярэбраным медалём, Садоўнікава Валянціна Іванаўна — галоўны бібліятэкар — бронзавым медалём ВДНГ СССР.
У 80-я гады бібліятэка працавала творча, шукала і ўкараняла лепшы вопыт работы. Пры бібліятэцы працавалі аматарскае аб’яднанне «Спадчына», клуб «Час і мы».
У 1986 годзе эстафету кіраўніцтва бібліятэкай прыняла Купрэева Святлана Мікалаеўна. Гэта час перабудовы, новага пераасмыслення работы, розных змяненняў. Святлана Мікалаеўна апынулася на грэбені гэтых падзей. Энергічная і творчая натура дырэктара не давала заспакоiцца калектыву бiблiяьэкi. У арсенале работы бібліятэкі з’яўляюцца новыя цікавыя формы абслугоўвання чытачоў, арганізацыі іх вольнага часу. Карыстаўся папулярнасцю клуб цікавых сустрэч, праводзіліся літаратурныя віктарыны, ладзіліся выставы, умацоўваліся цесныя творчыя сувязі бібліятэкі з рознымі ўстановамі і арганізацыямі горада.
Бібліятэка заўсёды развівалася дзякуючы працы бескарысліва адданых ёй людзей. Вось яны, імёны нашых ветэранаў, якія зараз на заслужаным адпачынку: Ганна Іванаўна Сафонава — уважлівая, клапатлі-вая гаспадыня абанемента, больш за 40 год аддала бібліятэцы; Садоўнікава Валянціна Іванаўна — галоўны бібліятэкар чытальнай залы, яе адрознівалі высокае прафесійнае майстэрства, наватарства і апантанасць справай; Галіна Мартынаўна Пашкевіч — загадчыца аддзела камплектавання і апрацоўкі літаратуры. Многія чыгачы бібліятэкі да гэтага часу з падзякай і цеплынёй успамінаюць Аляксандру Сендзераўну Шапіра, Аляксандру Ануфрыеўну Старавойтаву, Надзею Іванаўну Лысікаву.
У 1994 годзе цэнтральную гарадскую бібліятэку імя К.Маркса ўзначаліла Галіна Міхайлаўна Клепча — вялікай душы чалавек з пачуццём адказнасці за лёс бібліятэкі і яе калектыву, з надзвычайным умением працаваць з людзьмі і вырашаць самыя складаныя праблемы.
Сёння ЦГБ імя К.Маркса з’яўляецца культурным, інфармацыйным і метадычным цэнтрам, праводзіць вялікую асветніцкую і выхаваўчую работу. Яе кніжны фонд налічвае 177000 кніг. Штогод выпісваецца 150 назваў часопісаў і газет. I ўсім гэтым багаццем карыстаецца звыш 17 тысяч чытачоў.
Бібліятэка жыве і развіваецца адпаведна рэапіям сённяшняга жыцця. Паступова ідзе камп’ютэрызацыя наладжаны цесныя сувязі са сродкамі масавай інфармацыі. У апошнія гады змянілася і культурна-эканамічная тактыка бібліятэкі: уведзены платныя паслугі, прыцягваюцца сродкі паза-бюджэтнага фінансавання, вядзецца актыўная работа са спонсарамі. Наша бібліятэка заўсёды славілася сваімі традыцыямі, творчым падыходам да работы, уважлівымі і добрымі адносінамі да чытачоў. I зараз гзтыя традыцыі падтрымліваюцца. Дзейнасць бібліятэкі арыентавана на пат-рэбы грамадства. Тут рэалізуюцца мэтавыя бібліятэчныя праграмы «Бібліятэка. Моладзь. Ідэалогія», «ЭКАС».
Пры бібліятэцы працуюць літаратурна-эстэтычны ліцэй, факультэт духоўнага адраджэння пытаннях бібліятэчнай справы.
Пленная праца калектыва бібліятэкі была неаднаразова адзначана разнастайнымі ўзнагародамі. За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці культуры за 2002 год цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса заняла пер-шае месца ў гарадскім спаборніцтве і была ўзнагароджана дыпломам Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2004 годзе бібліятэка стала пераможцам гарадскога конкурса на лепшую пастаноўку работы па экалагічнаму выхаванню і інфармаванню насельніцтва «Экалогія — зона’ асаблівай увагі». Акрамя таго, база дадзеных «Славутыя людзі Магілёва» атрымала Гран-пры на абласным конкурсе «Край мой, Магілёўшчына».
Нельга не сказаць аб людзях, розумам і рукамі якіх ствараліся ўсе матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Працягваюць служыць любімай справе, перадаюць свой багаты вопыт маладым бібліятэкарам Вельская Людміла Рыгораўна, Семашкевіч Тамара Канстанцінаўна, Маісеенка Валянціна Мікалаеўна. Кандраценка Алена Вiктараўна, Цiнякова Ірына Іванаўна, Сямёнава Марыя Пятроўна, Аўхімкова Святпзнэ Мікалаеўна Калектыў бібліятэкі за апошнія гады значна памаладзеў, і новае пакаленне з уласцівай яму энергіяй і выдумкай працягвае справу старэйшага пакалення. Заслужанай павагай у чытачоў карыстаюцца Міхальчанка Людміла Анатольеўна, Закаблукава Тамара Міхайлаўна, Майсеенка Наталля Уладзіміраўна. У нашай бібліятэцы няма знешняга бляску, сучаснага абсталявання, пампезнасці, але прысутнічае атмасфера духоўнасці, утульнасці, душэўнага цяпла, якія ў мітуслівасці сучаснага жыцця так патрэбны нашаму чытачу.