Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя

Юр’ева, І. Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя : [вынікі Х Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@rt.контакт»] / І. Юр’ева // Рэспубліка. — 2015. — 31 сакавіка. — С. 13.

У Магілёве падведзены вынікі X Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M@rt.контакт». Гран-пры атрымаў Цэнтр імя Ус.Меерхольда (Масква) за спектакль па п’есе Кацярыны Васільевай «Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя». У юбілейны для форуму год арганізатары адмовіліся ад работы прафесійнага журы, усё было аддадзена на водкуп моладзі, якая прымала самы актыўны ўдзел у театральным свяце і акрамя галоўнага прыза заснавала яшчэ пяць уласных намінацый.

У намінацыі «Самы лепшы театральны комікс» узнагароды ўдастоены спектакль «Шэкспір» і Драматычны тэатр імя А. Венгеркі (Беласток); «За тонкую, чыстую і кранальную рзжысуру» — «Міціна каханне» Дзяржаўнага драматычнага театра «На Ліцейным» (Санкт-Пецярбург); «За філіграннае шулерства» — спектакль «Ігракі» і Рускі театр Эстоніі (Талін); «За пошук адказаў» — «Завядзёнка / Еіnlebеn» тзатра «NiMu» (Мінск, Берлін), і яшчз адзін прыз у намінацыі «За шчасце» атрымаў уладальнік маладзёжнага Гран-пры — Центр імя Ус.Меерхольда. Прафесіяналы таксама глядзелі праграму форуму, і шмат у чым у вызначзнні лепшых работ іх думкі з моладдзю супалі. Па словах доктара філасофскіх навук тзатральнага крытыка Вадзіма Салеева, експерыментальны спектакль «Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя» стаў для яго галоўным адкрыццём, адказваў усім яго патрабаванням: сучасны, гарманічны і высокамастацкі. Гетую ж пастаноўку вылучыў для сябе і дацент Варшаўскага ўніверсітета кандыдат філалагічных навук, театральны крытык і перакладчык Андрей Масквін, ён уключыў яе ў тройку спектакляў, якія маглі б претендаваць на Гран-пры, калі б у гетым годзе працавала прафесійнае журы. На думку експерта, менавіта на форуме «M@rt.контакт» маладое пакаленне сутыкаецца з вопытнымі рэжысёрамі, а новая драматургія —з класікай, і гэтым сутыкненнем, перасячэннем розных тэатраў, розных школ, рознага мыслення цікавы фэстываль, які дае стымул, нараджае новыя думкі, пачуцці, эмоцыі і спрэчкі. Высокую ацэнку далі крытыкі і нашым рэжысёрам і акцёрам.Часта строгія экзаменатары ўспаміналі «Жаніцьбу» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Больш за тое,яны адзначаліразам з якасным ростам узроўню самога форуму і рост майстэрства магілёўскай трупы. Маладзёжны тэатральны форум у Магілёве задумваўся дзесяць гадоў таму як фестываль, які дэманструе творы для маладых, пра маладых і з іх удзелам. Адна з яго задач — фарміраванне мастацкага густу. I сёння фестываль працягвае захоўваць сваю канцэпцыю, застаецца своеасаблівай адукацыйнай праграмай для маладых артыстаў і рэжысёраў. У гэтым годзе за сем дзён тэатральнага форуму было паказана 19 спектакляў тэатраў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Кыргызстана, Германіі, Ізраіля.