Гучаць для нас словы Коласа

Жылянкова, Алена. Гучаць для нас словы Коласа : [дзіцячая бібліятэка імя А. Пушкіа і бібліятэка-філіял №1 правялі вечарыну, прысвечаную Я. Коласу] / Алена Жылянкова // Веснік Магілёва. — 2017. — 6 снежня. — С. 14.

Чарговы беларускамоўны чацвер у СШ №7 быў прысвечаны юбілею вялікага песняра беларускага народа Якуба Коласа.

Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы супрацоўнікаў дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. Пушкіна і бібліятэкі-філіяла №1 імя Я. Коласа. Для старшакласнікаў прагучалі вершы Якуба Коласа, былі прапанаваны відеафільмы і выстава кніг. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, Наступны беларускамоўны чацвер дамовіліся правесці ў бібліятэцы імя А.Пушкіна.

Алена ЖЫЛЯНКОВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры