Сінькевіч, Ганна. Да якасці праз адукацыйны кластар : [тры вядучыя тэхналагічныя ВНУ краіны аб’ядналіся ў адзіны рэспубліканскі вучэбна-тэхналагічны кластар] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 25 студзеня. — С. 21.
Тры вядучыя тэхналагічныя УВА краіны — Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — аб’ядналіся ў адзіны рэспубліканскі вучэбна-навукова-вытворчы тэхналагічны кластар. Адпаведны дагавор аб яго ўзнікненні падпісалі рэктары вышэйшых навучальных устаноў.
Як паведаміў рэктар Магілёўс-кага ўніверсітэта харчавання Максім Кіркор, ідэя стварэння адукацыйнага кластара існавала даўно, сёлета ж яе вырашана было ўвасобіць у жыццё. Ініцыятыва ішла ад усіх кіраўнікоў УВА.
— Прытрымлівацца сучасных адукацыйных тэндэнцый, імкнудца да якаснага навучання сумеснымі намаганнямі значна прасцей, чым у адзіночку. Кластар адкрые перад нашымі ўстановамі бязмежнае поле сумесных праектаў. Разам мы будзем працаваць над фарміраваннем інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі, — адзначыў Максім Аляксандравіч.
Паводле яго слоў, у рамках дагавора прадугледжваецца шырокі спектр супрацоўніцтва тэхналагічных універсітэтаў: інтэграцыя рэсурсаў, мерапрыемствы па абмене вопытам і вынікамі работ у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах, ажыццяўленне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, патэнтнай дзейнасці і трансферу тэхналогій, рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў вышэйшай квапіфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых.
— Формамі агульных мерапрыемстваў будуць сімпозіумы, семінары, канферэнцыі, круглыясталы, курсы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі, майстар-класы, прафесійныя стажыроўкі, рэалізацыя навукова-даследчых праектаў і сеткавага навучання студэнтаў па вучэбных праграмах вышэйшай адукацыі, — расказаў Максім Кіркор.
У якасці першачарговых крокаў узаемадзеяння будзе сфарміравана рабочая трупа па стварэнні сумеснай галіновай навукова-вытворчай лабараторыі па палімерных кампазіцый-ных матэрыялах. Акрамя ўніверсітэтаў, у яе плануецца ўключыць ААТ “Магілёўхімвалакно” і шэраг іншых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці. У планах таксама развіццё супрацоўніцтва з карпарацыяй “Раснана”.
Што тычыцца адукацыйнай сферы, тут будуць прыняты меры па распрацоўцы сумесных вучэбных праграм бакалаўрыята і магістратуры па аўтаматызацыі, біятэхналогіях, нафтахіміі, інфармацыйных тэхнапогіях, дызайне і іншых напрамках.