Бачкарова, Юлія. Пераможца алімпіяды — адзнака на усё жыццё : [Магілёў прымаў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і працоўным навучанні] / Юлія Бачкарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 10 красавіка. — С. 2.
Магілёў прымаў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і працоўным навучанні. Інтэлектуальйыя спаборніцтвы сабралі на базе навучальных уетаноў города амаль 190 юных разумнікаў з усёй краіны — таленавітых і перспектыўных навучэнцаў, якія ўжо даўно ўвайшлі ўзалаты фонд белоруской моладзі. Кожнага з іх з нецярпеннем чакаюць профильныя ўстановы.
Па вучэбным прадмеце “Геаграфія” свае веды праверылі 112 вучняў. Больш за палову з іх удзельнічалі ў дадатко вым туры на англійскай мове. На думку намесніка старшыні журы заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, кандыдата геаграфічных навук, загадчыка кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін і інфарматыкі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Гёнадзя Зянонавіча Озема, усіх гэтых навучэнцаў адрознівае высокая ступень матывацыі да вывучэння прадмета. I справа нават не ў перспектыве паступаць без экзаменаў на профільныя спецыяльнасці ваўстановы вышэйшай адукацыі.
— Без геаграфіі мы нідзе, таму элементарный веды па гэтай дысцыпліне як культурны кампанент патрэбны кожнаму чалавеку, — упэўнены суразмоўца. — Гэта прадмет камунікацыйнага характару, і калі гаварыць пра камунікатыўнасць — сацыяльную, прасторавую, пра мабільнасць, то, безумоўна, гэтыя дзеці гатовы асвойваць навакольны свет лепш, чым аднагодкі. Упэўнены, сярод удзельнікаў алімпіяднага руху па геаграфіі выпадковых людзей няма: геаграфія — тэта арыстакратычная навука, і тыя, хто зразумеў яе каштоўнасць, застаюцца верныя свайму выбару да канца.
Выпрабаванні па геаграфіі складаліся з двух этапаў — тэарэтычнага і практычнага. Па словах Генадзя Зянонавіча, тэарэтычны тур перш за ўсё быў арыентаваны на тэндэнцыі кампетэнтнаснага падыходу ў фарміраванні заданняў.
— Заданні ўключалі ў тым ліку і заданні рэпрадуктыўнага характару, — адзначыў ён. — Іх доля ў агульнай структуры была нязначнай, аднак давала пэўную фору тым, хто на да- волі высокім узроўні сам ведае школьны прадмет “Геаграфія”, Заданні двух апошніх блокаў былі складзеныя ў стылістыцы міжнародных геаграфічных алімпіяд і фактычна на 100% былі кампетэнтнаснымі. Гаварыць аб тым, што нехта з імі справіўся дрэнна, нельга — узровень удзельнікаў адпавядае. Аднак у гэтым годзе быў прадстаўлены вельмі вялікі і даволі роўны масіў работ, якія набралі ад 50 да 60%. На іх фоне вылучаецца трупа лідараўу 11 класе — тыя, хто ўдзельнічаў у міжнародных алімпіядах: адзін залаты медаліст і два бронзавыя. Натуральна, узровень гэтых канкурсантаў каласальнейшы. Самае цікавае, што тэта навучэнцы з далёка не тытулаваных школ, а так- сама не са сталічных навучальных устаноў.
Практычны этап па геаграфіі праходзіў на трох адкрытых участках. Два з іх знаходзіліся ў Магілёве, адзін, самы складаны і адказны, — за межамі горада ў знакавым гістарычным месцы — на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле”. Выкарыстоўваючы глазамерную здымку і элементарныя прыборы — компас, лінейку, транспарцір, алоўкі, дзеці працавалі наўчастках плошчай больш за 1 квадратны кіламетр. Яны праводзілі тэматычнае абследаванне гарадской тэрыторыі, звязанае з функцыянальнай структурай горада: вызначалі транспартную інтэнсіўнасць у межах адной з аўтамагістралей абласнога цэнтра, вывучалі турыстычна-рэкрэацыйную структуру цэнтральнай часткі сталіцы Прыдняпроўскага рэгіёна і асаблівасці размяшчэння аб’ектаў гандлю.
Заданні насілі строга практыка-арыентаваны характар: іх выкананне дапамагала выявіць не веды, а менавіта ўзровень навыкаў удзельніка, які развіваецца не столькі на ўроках геаграфіі, колькі ў пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце, — растлумачыў Генадзь Зянонавіч. — I найбольш моцныя дзеці выяўляюцца менавіта гэтым турам, бо проста так выканаць кампетэнтнаснае задание даволі складана. Больш за тое, задание выяўляе менавіта тых, хто лепш падрыхтаваны да ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці.
Па выніках двух этапаў прызавыя месцы заняў 51 удзель- нік: вызначана 25 дыпламантаў трэцяй ступені, 16 — другой і 10 — першай. Сярод уладальнікаў “золата” поспех атры- малі прадстаўнікі Мінска — тры дыпломы і Віцебска — два, на рахунку астатніх абласцей — па адным прызавым месцы. Так, дыпломамі I ступені заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Геаграфія” ўзнагароджаны: навучэнцы 9 класа гімназіі № 1 Віцебска Дзіяна Хлутко- ва, гімназіі № 10 Гомеля Аляксандр Шпакоўскі, гімназіі N° 1 імя М.В.Рамашкі Капыля Ягор Александровіч; вучні 10 класа Гро- дзенскай гарадской гімназіі Максім Сілоў, гімназіі № 2 Віцеб- ска Марта Шпіндзер, гімназіі № 16 Мінска Валянцін Калінін; навучэнцы 11 класа гімназіі № 1 Брэста Антон Засімук, гімназіі № 3 Магілёва Павел Стульнікаў, Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Уладзімір Трэйгіс і гімназіі № 18 Мінска Андрэй Васілюк.
11-класнік Павел Стульнікаў, залаты і сярэбраны прызёр міжнародных алімпіяд па геаграфіі, уладальнік прыза за самае арыгінальнае рашэнне геаграфічных задач на гэтым этапе рэспубліканскай алімпіяды, не збіраецца ісці па геаграфічным профілі — яго цікавіць архітэктура. Тым не менш малады чалавек цвёрда ўпэўнены, што набытыя ім падчас падрыхтоўкі да алімпіяд веды абавязкова спатрэбяцца і ў штодзённым жыцці, і ў прафесійнай дзейнасці:
— Многія пытаюцца, як геаграфія можа быць звязана з архітэктурай? Я лічу, што гэтая сувязь непарыўная: архітэктура — прасторавая навука і ў той жа час навука сацыяльная, усё гэта вывучаецца і ў геаграфіі: нам неабходна добра разумець грамадства, глабальныя тэндэнцыі сучаснасці, а таксама тое, як людзі і аб’екты ўзаемадзейнічаюць у навакольным свеце. Геаграфія выхоўвае прасторавае мысленне, а таксама дапамагае набыцьусе неабходныя навыкі, якія выкарыстоўваюцца і ў архітэктуры.
Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні сабраў 75 удзельнікаў з 7 па 11 клас. Па профілі ‘‘Тэхнічная праца” за дыпломы змагаліся 39 юнакоў, па профілі ‘‘Абслуговая праца” спаборнічалі 36 дзяўчат. У гэтым годзе ў заключным этапе ўдзельнічала многа навучэнцаў з сельскай мясцовасці — прыкладна 30% ад агульнай колькасці.
— Алімпіяда па працоўным навучанні адрозніваецца ад спаборніцтваў па іншых вучэбных прадметах тым, што тут дзеці ствараюць не толькі інтэлектуальны прадукт, але і матэрыяльны, які дазваляе рэалізавацца творча і атрымаць эстэтычнае задавальненне, — падкрэсліў старшыня журы намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце тэхнолага-біялагічнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна Сяргей Мікалаевіч Гладкі. — Менавіта таму моладзь не трэба прымушаць удзельнічаць у алімпіядзе — яна едзе сюды з запаленымі вачыма, бо пераможца алімпіяды — тое, што застаецца на ўсё жыццё.
Як і па геаграфіі, выпрабаванні па тэхнічнай працы былі тэарэтычнымі і практычнымі. Напрыклад, хлопцам у першым туры было прапанавана 30 заданняў. 3 іх 25 уключалі веданне тэорыі — асноўных паняццяў, відаў апрацоўкі і інструментаў, 5 заданняў насілі творчы характар і ўключалі ў сябе канструктарскія, тэхналагічныя і графічныя заданы.
Дзяўчаты на практычным туры займаліся вырабам сэта для снедання ‘‘Вясновы настрой”. Майстрыхі шылі, вязалі і нават вышывалі. У свой час хлопцы павінны былі паказаць свае ўменні па апрацоўцы драўніны і металу, выканання дакпадных памераў вырабу дэтапей і іх якаснай зборцы. Таксама ў шэраг іх навыкаў павінна было ўвайсці чытанне графічнай дакументацыі, прадстаўленай разам з практычным заданием. На гэтым этапе, на думку старшыні журы, вялікую ролю адыгралі добрыя веды дзяцей па чарчэнні:
— Па новых вучэбных праграмах ужо праз два гады дзевяцікласнікі не будуць вывучаць чарчэнне, а сам прадмет будзе ўключаныўпраграмупапрацоўнымнавучанні. На жаль, гэтага аб’ёму не хопіць для навучання дзяцей мінімальным навыкам чарчэння. На думку ўсіх удзельнікаў і прадстаўнікоў каманд заключнага этапу алімпіяды, адну гадзіну чарчэння ў тыдзень неабходна вярнуць у 9-я класы.
Дадатковыя балы на гэтым практычным этапе можна было атрымаць І за творчы падыход да выканання алімпіяднай работы: за навучэнцамі было замацавана права змяніць атрыманае задание, не мяняючы габарытаў вырабу. Дзякуючы гэтаму, на дэталях з’яўляліся дэкаратыўныя элементы, якія надавалі канчатковай рабоце індывідуальнасць і аўтарскі стыль. У гэтым годзе хлопцы працавалі над стварэннем сувенірнага вырабу “Працоўнае навучанне — 2018”.
— Па ўзроўні складанасці практычнае задание для хлопцаў можна прыраўнаваць да праграмы сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі і прафесійных каледжаў, — падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч. — На алімпіядзе з такімі вырабамі спраўляюцца сямікласнікі — гэта найбольш яскрава сведчыць аб узроўні падрыхтоўкі хлопцаў. Прайшоўшы праз алімпіядны рух, яны ўмеюць выконваць складаныя вырабы хутка і якасна, у перспектыве з гэтых хлопцаў атрымаюцца высакакласныя прафесіяналы, якім пад сілу нават самыя складаныя вытворчыя заданы.
Яшчэ адзін станоўчы момант — пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу алімпіяды атрымліваюць права паступаць на профільныя спецыяльнасці ў шэраг беларускіх УВА без сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных экзаменаў. Па прафесіі яны могуць быць настаўнікамі працы, інжынерамі-тэхнолагамі швейнай вытворчасці, інжынерамі па рамонце і праектаванні сельскагаспадарчай тэхнікі — усяго каля 30 спецыяльнасцей.
Па выніках двух этапаў алімпіяды па працоўным навучанні прызавыя месцы занялі 34 удзельнікі: вызначана 18 дыпламантаў трэцяй ступені, 10 — другой і 6 — першай. Палова першых месцаў — у Гомельскай вобласці: выхаванцы гімназіі Петрыкава Мікіта Андрук і Андрэй Юркавец, навучэнец сярэдняй школы № 13 Жлобіна Уладзіслаў Карасёў. Таксама ў ліку пераможцаў — прадстаўніца Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя Прытыцкага Настасся Бельская, Вольга Врукала з Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна і Ульяна Вайтко, вучаніца гімназіі № 27 Мінска.
Многія з гэтых дзяцей ужо не першы раз удзельнічалі ў рэспубліканскіх алімпіядах па вучэбных прадметах. Абсалютны рэкардсмен сярод іх па колькасці ўдзелаў і ўзнагарод — 11-класнік Уладзіслаў Карасёў, выхаванец заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь настаўніка-метадыста сярэдняй школы № 13 Жлобіна Віталя Васільевіча Гузава. Дарэчы, на сцэне педагог прысвоіў свайму таленавітаму вучню тытул “Містар-майстар” і падарыў капялюш ручной работы з анапа- гічным надпісам.
Юнак — адзіны ў рэспубліцы шасціразовы пераможца абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды і ў гэтым годзе стаў рэкардсменам краіны па колькасці тытулаў на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, — не без гордасці за свайго вучня адзначае Віталь Васільевіч.
— Я ўдзельнічаю ў алімпіядным руху на працягу шасці гадоў, — расказаў Уладзіслаў. — У маёй скарбонцы 5 рэспубліканскіх дыпломаў, з якіх 3 — першай ступені і 2 за абса- лютнае першае месца. На гэтай алімпіядзе ў мяне таксама «золата”. Сакрэт поспеху любога алімпіядніка — гэта працавітасць, упартасць і цярпенне, бо, каб паказаць добры вынік, неабходна працаваць на максімуме. Так, перад пачаткам спаборніцтваў за падрыхтоўкай у школе я праводзіў ад 6 да 8 гадзін у дзень. Гэтая алімпіяда — І на практычным, І на тэарэ- тычным этапах — была даволі складанай, канкурэнцыя таксама была высокай. Аднак работа з матэрыяламі не спалохала: мы заўсёды трэніруемся на самых горшых матэрыялах, каб на алімпіядзе не было непрыемных сюрпрызаў.
Алімпіяды з’яўляюцца самымі масавымі інтэлектуальнымі спаборніцтвамі, у якіх штогод прымаюць удзел тысячы дзяцей. Гэта ідэальны інструмент для таго, каб дзеці навучыліся разважаць, рабіць высновы, давацьтлумачэнні, устанаўліваць заканамернасці і выконваць аналітычную работу. I нават тыя дзеці, якія ў гэтым годзе не занялі прызавыя месцы, атрымалі каласальны вопыт, які ў будучыні стане для іх пропускам на п’едэстал гонару.
Юлія БАЧКАРОВА.
Фота аўтара.