Сінькевіч, Ганна. Кіндар-сюпрпрыз сабраў акрабатаў : [чарговы Міжнародны турнір по спартыўнай акрабатыцы завяршыўся ў Магілёве.] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 24 сакавіка. — С. 8.
Чарговы Міжнародны турнір по спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» завяршыўся ў Магілёве. Сёлета спаборніцтвы аб’ядналі звыш 200 юных акрабатоў з Беларусі, Расіі, Літвы, Молдовы, Украіны і Казахстана.
Спаборніцтвы, арганізатарамі якіх з’яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама і гарадская СДЮШАР “Багіма”, адбыліся ўжо ў трынаццаты раз. Пачынаючыя спартсмены ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў дэманстравалі свае ўменні ў скачках на акрабатычнай дарожцы, групавых практыкаваннях. У праграму былі таксама ўключаны выступленні мужчынскіх, жаночых і змешаных пар. Свае спартсмены дэманстравалі на працягу чатырох дзён.
Высокі ўзровень падрыхтоўкі паказалі ўсе ўдзельнікі. Лепшых спартсменаў выявілі ў камандным і асабістым заліках. Пераможцаў спаборніцтваў узнагародзілі кубкамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.