Яго сэрдца аддадзена дзецям

Ганчарова, Аксана. Яго сэрдца аддадзена дзецям : [аб Сяргее Царыкаве, педагоге з Магілёва] / Аксана Ганчарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 24 сакавіка. — С. 8.

Сяргею Мікалаевічу Царыкаву пашанцавала з настаўнікамі ў школе: і справу сваю добра ведалі, і людзьмі былі надзвычай прыемнымі. Тому не дзіва, што, калі прыйшоў час, ён і сам захацеў быць педагогам.

Я к захацеў, так і зрабіў. Скончыў школу і паступіў у тагачасны Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова. Падаўся на гістарычны факультет, а каб часу не губляць і хутчэй да жывой працы прыступіць, вучыўся завочна і працаваў у дзіцячым доме N9 1 Магілёва. Спачатку Сяргей Мікалаевіч быў памочнікам плаўрука, потым — плаўруком і фізруком, А таксама яшчэ выхавальнікам у дашкольных і школьных трупах.

Дзеці любілі Сяргея Мікалаевіча, цягнуліся да яго, бо бачылі, што аддае ён ім сваё сэрца, а не кі веды і ўменні. I сапраўды, Сяр­гей Мікалаевіч любіў сваю работу, шмат часу ўдзяляў абдзеленым лёсам хлопчыкам і дзяўчынкам. Нават уласны адпачынак часта прысвячаў малым.

I, напэўна, працаваў бы Сяргей Царыкаў у дзіцячым доме да пенсіі, але лёс распарадзіўся інакш. У 2010 годзе ўстанова была рэарганізавана. Дзяцей аддалі ў сем’і, сацыяльныя вёскі, дзіцячыя дамы іншых абласцей. Па ўсёй краіне разляцеліся гадаванцы Сяргея Мікалаевіча. Дзеці раз’ехаліся, а дарослым трэба было шукаць новае месца працы. Так Сяргей Царыкаў апынуўся ў дзіцячым садку № 66 Магілёва на пасадзе кіраўніка фізічнага выхавання. I ўжо колькі гадоў працуе ён у дашкольнай установе, дапамагаючы малым фізічна развівацца.

Як вядома, дзень пачынаецца з зарадкі. I кожную раніцу Сяр­гей Мікалаевіч сустракае дзяцей у фізкультурнай зале. Ён не про­ста паказвае практыкаванні, а ператварае іх у вясёлую і карысную гульню. Хлопчыкі і дзяўчынкі з за­давал ьненнем паўтараюць за ім, радуюцца цікавым заданиям. За­нято з кожнай групай таксама праходзяць весела і пралятаюць імгненна. Гэта адбываецца таму, што на пэўны ўзрост у Сяргея Царыкава распрацаваны спецыяльныя заданні — абавязковыя і вольныя, тэматычныя і гульнявыя. Усё, што трэба, дзеці выконваюць пад выглядам гульні. I сам Сяргей Мікалаевіч гуляе з імі амаль на роўных. Ён кідае мяч па чарзе з малы­ми паўзе па гімнастычнай лаўцы, скача цераз скакалку.

А колькі ён праводзіць разнастайных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з дзецьмі і дарослымі! Спартландыі, алімпіяды, спаборніцтвы, дні спорту і здароўя, аздараўленчыя паходы—усё з вясёлай выдумкай, спалучаючы карыснае з прыемным.

Любяць дзеці Сяргея Мікалаевіча, але любяць яго і дарослыя — калегі, бацькі. Шмат гадоў, амаль з таго часу, як прыйшоў працаваць у садок, Сяргей Мікалаевіч з’яўляецца прафсаюзным лідарам, а таксама працуе выхавальнікам дашкольнай адукацыі. Ён — выхавальнік у старшых гру, я к дзеці ў гэтым узросце любяць фантазіраваць, эксперыментаваць, займацца творчасцю. I Сяргей Мікалаевіч з задавальненнем праводзіць з імі сюжэтныя гульні, эксперыменты, арганізоўвае работу творчых майстэрань.

С.М.Царыкаў — такі чалавек, што ніколі не адмовіць у дапамозе. Ён і хворага выхавальніка падменіць, і дапаможа адрамантаваць шафу або стол, перасунуць ці перанесці цяжкую рэч. Аяшчэ ён сапраўдны артыст. Ніводны ранішнік ці свята не абыходзіцца без Сяргея Мікалаевіча. Кім ён толькі ні быў: Карлсан, Дзед Мароз, Кашчэй Бессмяротны, Мядзведзь, Труцень, Дзядок-Лесавічок і Вадзяны.

Сяргей Мікалаевіч атрымаў шмат узнагарод: граматы аддзела адукацыі раёна, гарвыканкама, аблвыканкама і прафсаюзнага камітэта. Ён знайшоў сваё месца ў жыцці. Педагогіка, а дашкольная тым больш, не можа абысціся без мужчын, асабліва калі тыя шчыра імкнуцца дастукацца да дзіцячых душ. Сяргей Мікалаевіч менавіта такі. Яго сэрца аддана дзецям. I дзеці вельмі добра разумеюць гэта і любяць свайго Мікалаевіча.

Аксана ГАНЧАРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 66 Магілёва.