Бачкарова, Юлія. Clever-fest : [першы магілёўскі фестываль моў clever-fest прайшоў ў абласным цэнтры] / Юлія Бачкарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 9 чэрвеня. — С. 8.
Першы магілёўскі фестываль моў Clever-fest прайшоў ў абласным цэнтры. Мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня пародненых гарадоў, сабрала на одной пляцоўцы больш за 140 удзельнікаў з 15 устаноў адукацыі сталіцы Прыдняпроўскага краю.
Па словах aўтapa i каардынатара праекта дырэктара гімназіі № 4 Магілёва Яўгена Іванавіча Дуплеўскага, фестываль накіраваны на матывацыю вывучэння замежных моў, веданне якіх дапамагае палепшыць міжкультурнае ўзаемадзеянне i знайсці паразуменне з прадстаўнікамі іншых дзяржаў.
Фестываль першапачаткова задумваўся як агульнагарадская падзея, таму што у гімназіі мерапрыемстваў на моўную тэматыку было ўжо дастаткова. Кіраўніцтва навучальнай установы хацела падзяліцца сваімі думкамі i ідэямі са школамі горада. У гімназіі самі распрацавалі Палажэнне аб правядзенні фестывалю, узгаднілі яго з Maгілеўскім гарвыканкамам, знайўлі ўсебаковую падтрымку з боку калег з іншых навучальных ўстаноў, прыцягнулі спонсарскую дапамогу.
— Нашаму калектыву даўно хацелася стаць ініцыятарамі цікаванага і неардынарнага праекта, які ідзе ў нагу з сучаснай моладдзю, — адзначыў суразмоўца. — Сёння нашы дзеці жывуць ў шырокай інфармацыйнай прасторы, якая не мае практычна ніякіх меж, таму яны не адчуваюць абмежаванняў у плане зносін — галоўным чынам, тэрытарыяльных. Мы задаліся мэтай зняць яшчэ і моўныя бар’еры, якія могуць служыць перашкодай для свабоднай камунікацыі.
У аснове фестывалю ляжыць конкурсны складнік. Так, вучні 5-10 класаў змагаліся за ўзнагароды ў дзвюх намінацыях: “Моўная мазаіка” — аповед пра мову і гісторыю яе ўзнікнення (удзельнічалі каманды навучальных устаноў); “Спікер” — конкурс прамоўніцкага майстэрства (ідывідуальныя выступленні па трох катэгорыях: 5-6, 7-8 і 9-10 класы). Былі заяўлены выступленні дзяцей на літоўскай, грузінскай, балгарскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай і нават карэйскай мовах.
Таксама былі прадстаўлены інтэрактыўныя моўныя прэзентацыі і моўныя гульні, метадычныя майстар-классы для настаўнікаў, арганізована фотазона. Акрамя гэтага, на першым фестывалі можна было даведацца аб пабрацімах і партнерах абласнога цэнтра — гарадах, з якімі ў Магілёва склаліся шматгадовыя культурныя і эканамічныя сувязі.
У падтрымку фестывалю ў сацыяльных сетках былі створаны групы Clever-fest, у якіх размяшчаліся навіны мерапрыемства і праходзілі віртуальныя падарожжы па розных краінах. Таксама у фестывалю з’явіўся свой лагатып — чатырохлістая канюшына.
— Сімволіка абрана невыпадкова: па-першае, рускае “клевер” сугучна с англійскім словам clever, “разумны”, па-другое, чатыры пялёсткі сімвалізуюць нумар гімназіі, па-трецяе, гэтая расліна традыцыйна прыносіць поспех, — растлумачыў Яўген Іванавіч.