«Брацтва ратушы» ў стымпанкаўскіх дэкарацыях

Семчанка, Вольга. «Брацтва ратушы» ў стымпанкаўскіх дэкарацыях : [прэмера спектакля «Таямніца старой ратушы»] / Вольга Семчанка // Культура — 2018. — 26 мая. — С. 9.

Прэмера спектакля “Таямніца старой ратушы” стала шчодрым падарункам гораду ад Лаплёускага тэатра рамы з нагоды ўласнага юбілею.

Спектакль — беларускамоўны. Мо сталічных тэатратаў гэтым не здзівіш, а вось для Магілёва тое сталася падзеяй! Ужо некалькі гадоў на сцэне мясцовага тэатра драмы не гучала родная мова, ды i з пачатку 2000-х па-беларуску ставіліся xiбa лічаныя спектаклі.

Сімвалічна, што п’еса “Таямнща старой ратушы” была ўпершыню пастаўлена на малой радзіме аўтаpa. Сяргей Кавалёў, які даўно жыве i працуе ў Любліне i ахвотна завітаў у родны Магілёу на прэм’еру, не хаваў крыніц натхнення: старадаўнія беларускія гарадскія хронікі самі па сабе з’яуляюцца выдатнымі узорамі фэнтэзi. Прычым найперш яго натхнялі тыя легенды, што звязаны менавіта з Магілёўскай ратушай — хаця дзеянне магло б адбывацца ў любым з беларускіх гарадоў, які меў магдэбургскае права. Драматург падкрэслівае: для выхавання патрыятызму мы павінны папулярызаваць не толькі вясковы фальклор, але і гарадскую культуру. Бо тэта важная частка нашай гісторыі.

Рэжысёрам выступіў Уладзімір Пятровіч, знаёмы магілёўскаму гледачу пастаноўкамі “Вечар” А.Дударава, “Ноч Гельвера” І.Вілквіста, “Нордост” Т.Бухштайнера, “Час сэканд хэнд” паводле С.Алексіевіч.

— Я пагадзіўся ставіць гэтую п’есу, калі яна яшчэ нават не была напісаная! — распавядае ён. — Kaлi Сяргей Кавалёў прапанаваў мне зрабіць спектакль пра Магілёу на аснове гарадскіх легенд, адразу згадаў поспех колішняй пастаноўкі “Легенда пра Машэку” — крывавую, аднак рамантычную гісторыю пра разбойніка, у гонар якога, паводле адной з версій, наш горад i быў названы. У задуме аўтара мяне адразу прывабілі чарадзействы, замовы, загадкавыя прывіды, якія тэрарызуюць месцічаў.

Адвечная гісторыя барацьбы дабра са злом шчодра прыпраўленая магіяй, інтрыгамі i таямніцамі — невыпадкова жанр спектакля заяулены як “гарадское фэнтэзі”. Каханне суседнічае з помстай, сяброўства — са здрадай, прага свабоды — з самадурствам уладароў. “Жыве брацтва ратушы!” — паўгараюць гepoi дэвіз-слоган, заклікаючы жыхароў горада (а таксама i гледачоў) да грамадскай салідарнасці. Фінал неадназначны. Узнёсла гучыць духоўны гімн “Магутны Божа”, пакідаючы надзею на трыумф святла. Але на пераможцаў з грукатам абрынаюцца жалезныя канструкцыі — i адразу з’яўляецца страх за будучыню.

Пастаноўка, адрасаваная перадусім падлеткам i моладзі займела поспех i сярод інтэлігенцыі. Спектакль атрымаўся вострасюжэтным, дынамічным, відовішчным, са спецэфектамі i нават бойкамі. Без гумару таксама не абышлося. Кат у пастарунку закусвае гадай i распавядае вязню “прафесійны анекдот” пра ўзятую дадому “падпрацоўку”. Госць з Усходу патрабуе ў карчме “фугу, сушы, сакэ”, на што пекная карчмарка прапануе яму фірмовыя стравы мясцовай кухні: “смажаную куру сам-на-сам” i “вэнджанага селядца на грамаду”.

Дый у візуальным плане старадаўняе-традыцыйнае смела міксуецца з сучас- насцю. Старая ратуша у сцэнаграфіі Андрэя Меранкова ўзвышаецца пасярод стымпанкаўскіх дэкарацый. У касцюмах Таццяны Лісавенка старадаўнія ўборы шляхты, рамеснікаў i гандляроў спалучаюцца з джынсамі i армейскімі ботамі. Гучаць аўтэнтычныя народныя замовы, у сцэне аўтадафэ абвінавачаная ў чараўніцтве карчмарка сыпле каларытныя праклёны: “А каб вам трасца у бок, ліха ў плечы, соль у вочы i дзяркач у тое месца, на якім сядзіш!” Дарэчы, многія з гэтых фальклорных уставак бьлі прыўнесены ў спектакль рэжысёрам i акцёрамі.

— Але лейтматыў дзеі — гэта гісторыя чатырох маладых людзей, якія мусяць адстойваць сваё сяброўства i каханне коштам уласнага жыцця, — дадае Уладзімір Пятровіч. — Гepoi аб’ядналіся, каб супрацьстаяць Злу, увасобленаму не столькі ў міфічных пачварах, колькі уў несправядлівай, ліхадзейскай уладзе. Галоўны пасыл спектакля ў тым, што перамагчы цемру можна толью згуртаваўшыся разам, а моц для барацьбы надае любоў.