Яцкевіч, З. Бернардыны ў Магілёве / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 23 октября.
Назву гэтаму каталіцкаму ордэну даў Бернар Клеварскі, які ў XVI і стагоддзі правёў рэарганізацыю ордэна Цысцерыянаў. На Беларусі мамахі бернардыны з’явіліся ў ХУ стагоддзі. У іх гісторыі ёсць такі цікавы факт: у XVIІ стагоддзі мамахі кляштару св. Бернара, што ў Швейцарыі, вывелі новую пароду вялікіх варта вых сабак. якіх выкарыстоўвалі для ратавання заблукаўшыхі абяздоленых вандроўнікаў. Яны атрымалі .мя сенбернараў (святы Бернар)і па сё няшні дзень выконваюць сваю працу.
У Магілёве бэрнардыны з’явіліся ў 1687 годзе. Менавіта ў гэтым годзе ў горадзе быў заснаваны касцёл і кляштар бернардынаў, фундатарам якога быў рэчыцкі Тодар Ржавуцкі. Тэты драўляны комплекс знаходзіўся паміж вуліцамі Мікалаеўскай і Пакроўскай (раён паміж сучаснымі вуліцамі Праванабярэжнай і Вялікай Грамадзянскай). Некалькі год таму пад час археалагічных разведак аўтарам былі знойдзены рэшткі падмуркаў, якія, верагодна, належаць мураванаму касцёлу св. Антонія, які разам з кляштарам будаваўся ў перыяд з 1702 па 1720 гг.
У храніцы Магілёва ў 1706 годзе зафіксаваны наступим факт. Два бернардыны прыйшлі да Пятра I прасіць міластыню,гаворачы, што не маюць на што жыць. Цар запытаўся колькі іх, і, даведаўшыся, што ўсяго шэсць чалавек, вылаяўся і сказаў: «…Бог усю ўсяленную корміць, толькі ў вас шасцярых не стала ежы», пры гэтым, праўда, вынуў з кішэні жменю капеек і загадаў манахам убірацца да д’ябла. Не будзем тут абмяркоўваць узровень культуры расейскага цара, але для магілёўскіх бернардынаў часіны Паўночнай вайны былі вельмі складаіымі.
Ігумек Арэст у сваіх запісках (XIX ст.) піша, ‘што касцёл і кляштар былі скончаны ў 1723 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы галоўнага праведніка Андрыяна Александровіча. Лёс гэтага баракальнага помніка, пабудаванага на пачатку XVIII ст., вельмі цікавы I, безумоўна, патрабуе далейшых доследаў. Бось на графічным дакуменце другой паловы XVІІІ ст., створаным нясвіжскімі гравёрамі (магчыма Г. Лейбовічам, ці ягонымі вучнямі), адлюстравана выява магілёўскага касцёлу І кляштару бернардынаў.
Гзтыя мураваныя будынкі двухпавярховага кляйГгару з прыгожым баракальным фігурным франтонам у плане ўтвараюць літару П і прымыкаюць да касцёлу. Апошні ўяўляе сабой трехнефавую базіліку з двума чатырох’яруснымі вежамі і трохкутным франтонам. На чацвёртым ярусе на адной з вежаў, згодна малюнку, месціўся гадзіннік. Тут варта заўважыць, што на адной з вежаў езуіцкага касцёлу св. Ксаверыя, пабудаванага ў 1725 г., таксама был гадзіннік. План касцёлу св. Антоні» XIX ст. дае пэўныя падставы сцвяр джаць, иго ён ужо перабудаваиы і меў ужо толькі адзін неф. завершаны трохграннай алтарнай апсідай. а каперадзе быў прыоудаваны значны аб’ём з новымі двух’яруснымі вежамі. Менавіта ўжо тэты касцёл мы бачым на малюнках Нзпалеона Орды і фотаздымках канца ХІХ-ХХ ст.; часам нааат без вежаў. А звязана тэта з тым, што пася я чарговага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага супраць расейскіх уладаў ў 1864 г. кляштар быў зачынены, а касцёл пакінуты як парафіяльны і абслугоўваў больш за дзве тысячы вернікаў, што жылі за Дняпром. Але 21 лістапада 1865 года па загаду генералгубернатара касцёл св. Антонія быў таксама зачынены. Цудоўны абраз св. АнтанІя перанеслі ў кафедральны касцёл св. Станіслава. Губернскія ўлады размясцілі дзярхоўны архіў, а частку будынкаў перадалі ў епархіальнае ведамства. Апошняе размясціла ў былых бернардьшскіх мурах абразцовую аднакласную школу і кватэру для настаўніка.
Пазней, ў 1897 г., у бернардынскім касцёле і кляштары быў размешчаны царкоўна-археалагічны музей. Ён быў адчынены, дзякуючы намаганням вядомага археолага, этнографа і збіральніка Еўдакіма Раманавіча Раманава. Яшчэ ў 1927 г. пад час экскурсіі, праведзенай магілёўскім краязнаўчым таварыствам., што адбылася пад кіраўніцтвам старшыні Зміцера Даўгялы, было засведчана знаходжанне вялікай колькасці каштоўнейшых экспанатаў ХVІ-ХІХ ст. у памяшканнях кляштару. Канчаткова гэты выдатны архітэктурны комплекс быў знішчаны пасля другой сусветнай вайны. Вось з большага і ўсё, што хацелася распавесці аб гісторыі бернардьінаў у Магілёве, аб іх помніках архітэктуры і мастацтва. Ужо з гэтых штрыхоў да партрэта ордэна бачна, які важны ўклад яны ўнеслі ў гісторыю і культуру Магілёва. Шчыра кажучы, шкада ставіць кропку ў гэтым невялікім доследзенарысе, які паставіў бопьш пытанняў, чым адказаў.
З. ЯЦКЕВІЧ.