Славутыя традыцыі

Сердзюкоў, А. Славутыя традыцыі / А. Сердзюкоў // Ратуша. — 1992. — 21 кастрычніка.

1992 г. мы адзмачылі 41 5ю гадавіну атрымання г. Магілёвам граматы на поўнае Магдэбургскае права, што было найвялікшай падзеяй для ягоных жьіхароў. Вывучэнне Магдэбургскага права карысна, як з навуковага пункту гледжання, так і ў якасці лепшага прыкладу мясцовага с амакіравання.

Магдэбургскае права на Беларусі было запазычана ў немцаў і абапіралася на старажытны славянскі і вечавы звычай. З’яўленне Магдэбургскага права ў заходніх гарадах дыктавалася логікай барацьбы гараджан з феадаламі і пашырэннем эканамічных аперацый гараджан. Адны гарады мелі права абмежаваных муніцыпальных свабод пад кантролем каралеўскага чыноўніка, права суда і гандлёвых збораў, вольнасць гандлю І г.д. Другія, найбольш моцныя гарады, карысталіся правам гарадскога самакіравання, заключалі мір і саюзы, мелі т.зв. вялікае Магдэбургскае права. Такое права давала гарадам пэўную незалежнасць ад каралеўскай адміністрацыі і шляхты, дазваляла праводзіць незалежную эканамічную і сацыяльную палітыку.

Гарады ўсходняй часткі Рэчы Паспалітай атрымлівалі Магдэбургскае права некалькі пазней чым польскія. Разгледзем эвалюцыю гэтага права на прыкладзе Магілёва.

20 лютага 1561 г. горад атрымаў т. зв. \ малое Магдэбургскае права. Міласцю караля і .вялікага князя ЖыгомонтаАўгуста была жалавана грамата з дазволам варыць піва і мёд у пэўны час, лавіць у рацэ Днепр рыбу і другое з узносам каралю назначанай платы. Так, як і любы другі горад, за атрыманыя правы Магілёў павінен быў уплочваць пэўныя падаткі.

Прайшоў нейкі час і г. Магілёў дабіваецца права самакіравання, г.зн. поўнага Магдэбургскага права. Яго атрыманне азначала магчымасць ажыццяўлення наступных мер. Папершае, вызвалення гараджан ад розных падаткаў, якія яны плацілі як і сяляне; падругое, прадастаўлення гарадам розных прыбытковых артыкулаў для іх «справы», г.зн. для задавальнення іх патрэб; патрэцяе, вызвалення ад баярскага права і арганізацыі гарадскога самакіравання. У прыватнасці, права абранграды цыіня бургамістраў, райцаў і лаўнікаў.

У першакрыніцах канстатуецца пажалаванне г. Магілёву герба, — высокую мураваную вежу ў блакітным полі са словамі вакол герба «печать места могилевского»

Улада каралеўскіх стараст падменьвалася эгідай войтаў, якія прызначаліся каралём пажыццёва і дасярэдзіны XVII стагоддзя не жылі ў Магілёве, свае функцыі яны дэлегавалі лентвойтам (намеснікам войтаў).

У дакументах упамінаюцца першыя магілёўскія войты, пан Славенскі, Ярош Валовіч. Менавіта пры падтрымцы апошняга было падаўлена паўстанне 1610 года пад кіраўніцтвам мяшчан Івана Харновіча, Нікіты Мілковіча, Ісая Шчаснага.

Рада складалася з войта, лентвоита, двух бурмістраў, чатырох радцаў, (райцаў), 12 паспалітых і 4 мафараў. Усе рашэнні рады былі абавязковымі для жыхароў горада і маглі быць абскарджаны толькі каралю.

У канцы XVI ст. Магілёўскае Магдэбургскае права эвалюцыяніравала ў бок далейшай самастойнасці. Войт з бургамістрамі і радцамі звычайна разбіраў як грамадзянскія, так і крымінальныя справы, напрыклад, аб кражы, мужазабойстве і г.д. Тэта Дэмакратызацыя гарадскога жыцця ва ўсходняй частцы Рэчы Паспалітай адбывалася на фоне арыстакратызацыі ў польскіх гарадах. Там шляхта пачынае касаваць правы гарадскога самакіравання. Міжусобная ўнутрыгаспадарская барацьба, спусташальныя войны Рэчы Паспалітай з Расіяй яшчэ больш аслабляюць Магдэбургскае права. У канцы XVII — пачатку XVIII ст. такія працэсы стал! характэрны і для Магілёва, стваралася немагчымая атмасфера для гарадскога самакіравання. Далучэнне Магілёва да Расіі наклала канец «снаванню Магдэбургскага права.

У наш цяжкі час мы не забываем пра традыцыі гарадскога самакіравання, хоць эканамічная інтэграцьія зрабіла немагчымым поўную самастойнасць горада. Суверэнізацыя рэспубл ік, эканамічная сумяціца склала цалкам магчымую сітуацыю для вяртання славутых традыцый. I з’яўленне свабодных эканамічных зон — нагляднае таму пацвярджэнне.

А. СЕРДЗЮКОЎ.