Яцкевіч, З. Дом для фундатара / З. Яцкевич // Магілёўская праўда. — 1992. — 8 снежня.
Пабліэу пстарычнага цэнтра Магілёва, на тэрыторыі Шклоўскага пасада, дзе скрыжоўваюцца вуліцы Віленская (зараз Лазарэнкі) і эавулак Макавецкага (Камуністычны), узвышавцца будынак. Істотных гістарычных звестак пра яго не выяўлена. Праўда, на плане горада 1820 года на гэтьім месцы ёсць падобны будынак, які належаў мясцоваму абывацелю. Па даных I. I. Філіповіча, у лютым—кастрычніку 1917 года тут знаходзіўся Саюз польскіх рабочых, а пасля рзвалюцыі — суд. Яшчэ гады тры таму назад ён выкарыстоўваўся як жылы дом, і Месца будаўніцтва, відаць, было выбрана свядома і ўказвае на тоег што пля належаў багатаму магілёўскаму мешчаніну. Магчыма, ім быў сам шляхціц Макавецкі, фундатар Мікалаеўскай царквы.
«Тварам» глядзіцца сядзіба на пойму Дубравенкі, дзе, магчыма, быў разбіты парк.
Тут ніколі раней не праводзілі археалагічных доследаў.
Два гады назад Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут правду комплексныя навуковыя даследаванні і зрабіў эскізны праект рэстаўрацыі будынка па былому завулку Макавецка-га. Раскопкі аказаліся выніко-вымі: знойдзены вырабы з керамікі, металу, шкла, кафлі, фаянсу, лаўфаянсу, будаўнічых матэрыялаў, фрагменты фрэсак.
Самая ўніклльмля знаходка — рэшткі фрэскавага жывапісу. 3 пісьмовых крыніц вядома, што ў XVII—XVIII стагоддзях дамы магілёўцаў былі распісаны. Аб тым сведчыць фотаздымак з раслінным малюнкам на былой Крыжаўздзвіжанскай царкве. Пры раскопках Магілёва фрэскі былі знойдзены ўпершыню. Нягледзячы на невялікіа памеры Т даволі дрэнную захаванасць, у лабараторыі фізіка хімічных доследаў Беларускага рэстаўрацыйнапраектнага інстытута высветлілі, што магілёўскія майстры рабілі раствор для фрэсак з вапны і мелкага пяску. Фарбавалі вохрай і разбаўлялі свінцовымі бяліламі. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што фрагменты фрэскавага жывапісу можна датаваць канцом XVIII—пачаткам XIX стагоддзяў.
Сярод знаходак — і калекцыя кафляных вырабаў. Фрагмент кута зялёнапаліванай сцянной кафлі XVII стагоддзя з лічбай «43». Магчыма, тэта дата вырабу кафлі. Шкляныя вітражы ў вокнах дома, мяркуючы па знаходках, набіраліся э ромбавідных пласцій.
Пачатак будаўн!цтва сядзібы па былому Макаоецкаму заулку ў Магілёве можна аднесці да другой паловы XVIII стагоддзя. Не абышлося і без порабудоў. Першалачаткова будынак быў узведзены аднапавярховым, з выступаючым крьклом у бок вуліцы Віленскай» На сценах крыла — рэшткі характэрнага дэкору ў выглядзе абрашэнняў, Такі дэкор захаваўся на фрэсках Магілёўскага касцёла Успения Дзевы Марьи, што належаў ордэну кар_ мелітаў.
Потым дом змяніў свой знешні выгляд і планіроўку. Да яго прыбудоўваецца квадратны эркер са скошанымі вугламі. I цяпер сядзіба — адзіна вядомы аналаг флігеля Ваньковіча ў Мінску і адзінае месца знаходак фрагментаў фрэскавага жывапісу ў Магілёвс. Зараз можна гаварыць аб варыянтах рэстаўрацьіі і рэканструкцыі помніка.
З. ЯЦКЕВІЧ. археолаг.