Памяць гісторыі

Яцкевіч, З. Памяць гісторыі / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 25 декабря.

Магілёу багаты сваей гісторыяй, культурнымі здабыткамі, дзе не апошняе месца займала і музейная справа. Менавіта тут, у Магілёве, у 1867 годзе быў адчынены першы дзяржаўны музей на Беларусі, а праз 30 год, у 1897 годзе, адзін з першых царкоўна-археалагічйых музеяў. Як бачым, сёлета слауняецца 125 год з дня заснавання першага музея ў рэспубліцы і ў горадзе.

У Магілёве склалася цалкам нармальная традыцыя, калі для музеяў не будавалі спецыяльныя будынкі, а выкарыстоўвалі ўжо існуючыя помнікі архітэктуры.

Самы стары магілёўскі музей, што існаваў яшчэ пры губернскім статыстычным камітэце, раэмяшчаўся ў будынку, які захаваўся і зараз на Савецкая пл., І (сучаснае месца абласнога краязнаўчага музея). Сам будынак, помнік архітэктуры перыяду класіцызму, быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. па праекту магілёўскага губернскага архітэктара Івана Зэйдэля. Спачатку гэта быў двухпавярховы адміністрацыйны будынак, які гарманычна ўваходзіў у архітэктурны ансамбль губернатарскай плошчы, да якога ў 1883 годзе пабудавалі трэці паверх. Тут рззмяшчаліся лекарская ўправа, ніжні суд і архіў, што абумовіла трохчасткавае дзяленне фасаду пілястрамі, якое, дзрэчы, бачна і зараз. На ніжнім паверсе памяшканняў архіва разам з бібліятэкай і знаходзіўся наш першы музей, які прапаноўвалі наведаць разнастайныя дарэвалюцыйныя выданні, што друкаваліся ў Магілёве і ў іншых гарадах.

Самы стары дзяржаўны музеи на Беларусі невыпадкова быў адчынены ў Магілёве. У горадзе з такімі багатымі традыцыямі, з такой магутнейшай гісторыка-культурнай спадчынай. Магілёў з’яўляецца даволі значным культурным цэнтрам, дзе ў XIX ст. шмат інтэлегентных і адукаваных людзей. Варта лрыгадаць I. Грыгаровіча, Без-Карнілавіча, Турчыновіча, М. Ястрэмжскага і інш.

Зразумела, невыпадкова ў канцы 1867 года, дзякуючы найперш намаганням і клопату сапраўднага члена і сакратара губернскзга статыстычнага камітэта Г. Біпена быў пакладзены пачатак першага дзяржаўнага музея на Магілёўшчыне, ды ча Беларусі наогул. У ім было каля двухсот зкспанатаў, якія ў сваёй большасці складаліся са старых рэчаў, што былі знойдзены на тэрыторыі губерні. Яшчэ адзін цікавы факт: музей трымаўся на дабрачынных ахвяраваннях магілёўцаў, а таксама на энтузіязме асобных з іх.

Музей месціўся ў невялікім пакойчыку пры губернскім статыстычным камітэце. Новыя сілы ў жыццё музея ўдыхнуў такі неардынарны губернатар, як Аляксандр Дэмбавецкі. Усё гэта спрыяла новым паступленням старажытных рэчаў, а таксама разнастайных прылад працы. Варта адзначыць, што А. Дэмбавецкі асабіста звяртаўся да ўладальнікаў гэтых рэчаў, якія сталі экспанатамі музея.

Ёсць меркаванне. што гэты цікавы чалавек быў пазашлюбным сынам Мікалая I. Напрыклад, у 1881 годзе ў гістарычны аддзел музея ластупілі настулныя экспанаты: сані Напалеона, кінутыя пад час уцёкаў у 1812 годзе ў Дуброўне ў маёнтку княгіні Любамірскай, фрагмент драўлянай аздо6ы будынка, у якім спыняўся Пётр I.

Плённая праца такіх археолагаў, як Фурсаў, Чалоўскі, Раманаў і іншых, прывялэ да уеабходнасці ператварэння гістарычнага аддзела ў гісторьгка-археалагічны. Адбылося гэта ў 1893 годзе. 3 найбольш цікавых археалагічных матэрыялаў можна адзначыць: кальчугу з Анелінскага кургана Быхаўскага раёна; калекцыі манет розных часоў і краін; стэражытную зброю і іншыя экспанаты.

Музей пры губернскім статыстычнам камітэце быў не ўстане размясціць усё гэта на сваіх экслазіцыйных і фондавых плошчах. Таму невыпадкова, што Е. Раманаў выступав ініцыятарам стварэння новага музея, царкоўна-археалагічнага. Да- рэчы, таксама першага такога музея па Беларусі.

Еўдакім Раманавіч падае на імя магілёўскага тагачаснага ўладыкі Яўгенія дакладную запіску ад 12 студзеня 1896 года аб неабходнасці стварэння ў Магілёве епархіяльнага царкоўна-археалагічнага сховішча даўніны.
Але хвароба і смерць уладыкі затрымалі справу. Апошняя зрушыла з месца толькі з прыбыццём новага ўладыкі Міхаіла, да якога няўрымслівы магілёвец звярнуўся з той жа прапановай і нарэшце энайшоў паразуменне. Прычым, было вырашана адкрыць музей. Пры матэрыяльнай дапамозе Багаяўленскага брацтва.

Першае пасяджэнне камісіі па стварэнню Магілёўскага епархіяльнага царкоўна-археалагічнага музея адбылося ў красавіку 1897 года. На ім быліабраны старшыня Ўправы музея Е. Раманаў, справа — А. Жудро і захавальнік — святар М. Янушэўскі. Не прайшло і двух месяцаў, як адбылося ўрачыстае адкрыццё музея. Вось бы зараз так!

Спачатку музей месціўся ў невялікім пакойчыку пры Васкрасенскай царкве, затым быў пераеедэены ў будынкі былога кляштару бернардынаў. Пасля паўстання пад кірэўніцтвам К. Каліноўскага, ён быў зачынены ў 1864 г., і ў ім знаходзіўся дзяржаўны архіў.

Пішучы пра Магілёўскі царкоўнй археалагічны музей, нельга не спыніцца на кароткай характэрысты цы ягонай калекцыі. Тут было шмэг твораў, якія маюць вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць. Сярод разнастайнага, у асноўным цар коўнага адзення, аздобленага зала той і срэбнай вышыўкай, варта вызна чыць шытую шоўкам і золатам плашчаніцу 1566 г., якая быццам належала баярам Раманавым, а таксама срэбную мітру Г. Каніскага. Збор друкаваных і рукапісных кніг XV-XVIII ст. ст., у тым ліку магілёўскіх, кракаўскіх. маскоўскіх і іншых друкарняў. Акрамя выдатнай калекцыі крыжоў і іншых цэркоўных рэчаў, тут знаходзіліся надмагільныяплпіты княгіні Друцкай-Сакалінскай і кніга А. Азаровіча. Архіў музея налічваў 4 тысячы даментаў (царкоўныя інвентарныя кнігі інвентары горада і замка і шмат іншых).

Усё гэта ў 1919 г. таксама склала аснову губернскага музея. Большая частка экспанатаў яшчэ ў 1927 годзе ў даволі непрывабным стане зніходзілася ў кляштарных будынках.

У пярыяд 1932-1937 гг. у Магілёве існаваў Музей гісторыі рэлігіі і атэізму, які з’яўляўся філіялам абласнога краяэнаўчага музея. Знаходзіўся ён у выдатнейшым помніку класіцызму канца XVIII ст., былым Іосіфаўскім саборы. Помнік быў па варварску ўзарваны ў 1938 годзе.

Як ужо адзначалася аышэй, цікэвейшых помніках архітэктуры XVII ст. сёння знаходзяцца музеі дзікабрыстаў, Бялыніцкага-Бірулі і ствараемы музей горада.

З. ЯЦКІ