Фаянс Магилёва

Яцкевіч, З. Фаянс Магилёва / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 2 октября.

Археалагічньія раскопкі даюць вельмі цікавы матэрыял, без якога немагчыма вывучэнне нашага гістарычнага мінулага. Знойдзеныя рэчы сведчаць аб узроўні матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сёння мы раскажам аб вырабах з паўфаянсу і фаянсу апошняй чвэрці XVIII ў печатку XX стагоддзяў.

Раскопкі апошніх трох год далі багата названага матэрыялу, і ён пры вывучэнні шмат аб чым сведчыць з Псторыі Магілёва. часам падтрымоўваючы, а часам і абвяргаючы тыя ці іншыя думкі, меркаванні.

Даследаванні на участку паміж вул. Няфедаўскай (зараз не існуе), і былой Ветранай далі вялікі матэрыял. У зрост знаходак «лунае» ад 80 да больш чым 200 год, але фаянсу і паўфаянсу, якому 80-120 год прыкладна 80 працэнтаў. Шмат цікавых рэчаў з пераважна такім жа ўзростам археалагічнага матэрыялу знойдзена на гэтак жа старажытных Быхаўскай і зав. К. Лібкнехта (былым Пажарным). Але ў адрозненні ад Ветранай буйных, шырокіх работ там не вялося. Тым не менш, можна меркаваць, што вялікі наплыў прадукцыі ў Магілёў пачынаецца не, раней як з другой чвэрці XIX ст., ці нават з яго сярэдзіны.

Нагадаем — апошняя чвэрць XVIII — першая чвэрць XIX ст. — час заняпаду Магілёва, час, калі былыя магутныя цэханын рамёствы перажываюць крызіс, пераўтвараюцца ў мелкія, адзінкавыя, амаль кустарыя вы творчасці. На чым толькі і жыве Магілёў у тэты час, дык на традыцыях, на іх уплыве. Сапраўды, захоўваюцца пэўныя ганчарная, скураная вытворчасці, сярод археалагічных знаходак курамічныя і скураныя выбары займаюць вельмі вялікае месца, але ше, што крызіс прыводзіў да разарэнняў і банкруцтваў, цягнула за сэбой збядненне асноўнай часткі насельніцтва. Фаянсавая ж I паўфаянсавая прадукцыя на пачатку XIX ст. была яшчэ дарагой і з’яўлялася прыкметай пэўнага дабрабыту яе ўладальнікаў.

Трэба зразумець, што Магілёў з буйнога горадавытворцы ў XVII-XVIII стагоддзях паступова пераўтвараецца ў горадспажывец, ён мала вырабляе, гандлюе, шмат чаго вымушаны завазіць.

3 другой чвэрці XIX ст. Магілёў — тыпавы лравінцыяльны цэнтр Расійскай імперыі. I на прыкладэе знойдзенага фаянсу-паўфаянсу тое добра пацвярджаецца. Менавіта ў тэты час краіну заваёўвае вытворчасць Кузняцовых і прадукцыя гэтай фірмы становіцца звычайпаи I паны неад’емнай часткай жыцця сотняў расійскіх гарадоў. Пры раскопках мы сустрэлі знаходкі, зробле ныя ў Прыбалтыцы, на Украіне, у Грузіі, у еўрапейскай Расіі, але галоўнае месца займае менавіта кузняцоўская вытворчасць. якая ў рэшце рэШт прабралася нават ў Польшчу.

Такім чынам, знойдзеныя падчасархеалагічных раскопак паўфаянсавыя і фаянсавыя матэрыялы маюць вялікую цікавасць як для даследчыка, так і для ўсіх, хш цікавіцца мінулым нашага горада. Трэба яшчэ шмат з выкапаным матэрыялам працаваць, каб мець магчымасць шырэйшага і аб’ектыўнага вывучання матэрыяльнай культуры старажытнага Магілёва.

З. Яцкевич, археолаг.