Яцкевіч, З. Магілёўскі стараста / З. Яцкевич // Магілёўская праўда. — 1992. — 8 верасня.
У Магілёве ніводная вуліца не пазначана імем Астафея Валовіча. Нашчадкам амаль незнаемы тэты выдатны дзеяч эпохі беларускага Адраджэння і Рзфармацыі. Пайшоў Астафей з вядомага беларускага шляхецкага, а з 1798 года — графскага роду. Яго прадстаўнікі займалі шматлікія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, валодалі вялікай колькасцю маёнткаў на тэрыторыі цяперашніх Гродзенскай, Мінскай, Віцебекай і Магілёўскай абласцей.
У палітыцы такой магутнай па сваім часе дзяржавы, як Вялікае княства Літоўскае, Валовіч адыграў сваю ролю. Пра амаль незаўважаную гісторыкамі асобу наш зямлякнавуковец Іван Саверчанка капісаў кнігу «Астафей Валовіч», і выйшла яна ў бібліятэцы «Голасу Радзімы». Па сутнасці — гэта невялікі падручнік па гісторыі свайго часу, апісэнне складанчга становішча нашай бацькаўшчыны падчас так званай трыццацігадовай вайны з Масковіяй.
Наквышэйшы пісар, маршалка, дворны, падканцлер, стараста берасцейскі, а з 1563 г. — магілеўскі… Тэта ўсё А. Валовіч. Адукаванасць, культура, талерантнасць складалі яго натуру. Дарэчы, менавіта тэты час можна лічыць пачаткам эканамічнага, палітычнага и культурнага росквіту Магілёва. Неабыякавым да свайго мінулага можна набыць гэта выданне, на жаль, толькі ў кіёску Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў Мінску. .
3. ЯЦКЕВІЧ