Залатое восеньскае рэтра

Іванова, І. Залатое восеньскае рэтра : [Залаты шлягер] / І. Іванова // Звязда. — 2011. — 8 кастрычніка. — С. 8.

У Магілёве зоркі «Залатога шлягера» пад’язджалі ў Палац культуры на рэтра-аўтамабілях i пазipaавалi на чырвонай дарожцы.

У Магілёўскай вобласці гэтымі днямі праходзіць XII Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». 6 кастрычніка адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Новы а-ля галівудскі стыль фестывалю спадабаўся публіцы: перад наведваннем канцэртнага буфета i чынным уваходам ва ўтульную глядацкую залу ім прапанавалі раней не бачанае відовішча — шэсце зорак па дывановай дарожцы. Праўда, многія потым скардзіліся, што дарожка была ўсё ж караткаватая i не дазволіла разглядзець усе дэталі знешняга вобліку беларускіх «селебрыці».

Натоўп сабраўся немалы, людзі віталi зорак плясканнем у далоні, а яны горда i стройна крочылі1 з букетамі восеньскага лісця і радасна ўсміхаліся. Асаблівае ўражанне на публіку, безумоўна, зрабіла прыгажуня i любіміца магілёўцаўу Icкyi Абалян у шыкоўным чорным стpoi, а таксама выхад кампаніі «Песняроў» з вялізнага ружовага(!) лімузіна.

Адкрылі «Залаты шлягер» вядомай песняй пра «лісце жоўтае, якое кружыцца над горадам», Icкyi Абалян i народны артыст Pacii Рэнат Ібрагімаў. Miнicтp культуры Беларуci Павел Латушка зачытаў прывітальны адрас удзельнікам фестывалю ад Прэзідэнта Бeлapyci Аляксандра Лукашэнкi. Міністр таксама адзначыў, што сярод фестывальнай палітры нашай краіны «Залаты шлягер» ззяе яркай зоркай: ён захоўвае свае традыцыі i, нягледзячы на цяжкасці, вяртаецца на сцэну.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік павіншаваў магілёўцаў са значнай культурнай падзеяй i ўзгадаў, што за гісторыю «Залатога шлягера» у Магілёў прыязджалі спевакі з 25 краін свету. На яго погляд, сімвалічна, што будучы, XIII па ліку, фестываль адбудзецца ў 2013 годзе, калі Магілёў мае намер стаць культурнай сталіцай Беларусі i СНД.

Жоўты кляновы ліст быў i застаецца сімвалам «Залатога шлягера». Яго вядомыя ўдзельнiкi працягнулі традыцыі пасадкi клёнаў у фестывальнай aлei. Спевакам сёлета прапанавалі таксама маляваць карціны: пад творчым кірауніцтвам мастака Анатоля Концуба яны спрабавалі выявіць свае мастацкія таленты. «Восень у Магілёве» нядрэнна атрымалася ў Iгapa Hікaлaeвa i яго жонкі Юліі Праскураковай.

На канцэрт Нікалаева, як замежнай зоркі, прадавалі самыя дарагія квіткі, але ў зале быў аншлаг. Магілёўцам спадабаўся стыль зносін спевака с прыхільнікамі яго творчасці. Ён запрашаў ix пакатацца на таксі — «проста так, без мэты, як гэта paбілi 20 гадоўу таму», i спяваў: «Таксі, таксі, у Магілёўу вязі». Урэшце Ігap выйшаўу на сцэну з бакалам віна:

— За святочным сталом я падымаю келіх за каханне i за Беларусь. У маім айподзе заўсёды гучаць песні «Песняроў», якія былі ў тыя часы, калі ix спяваў геніяльны Уладзімір Мулявiн, — сказаў Нікалаеў i выканаў «Нашы любімыя». Публіка была ў захапленні.

Увогуле ж фестывальныя канцэрты пачаліся ў вобласці яшчэ з панядзелка. Магілёўская інтэлігенцыя 3 кастрычніка прыйшла на канцэрт актэту салістаў камернага ансамбля «Салюты Масквы» пад кіраваннем Юрыя Башмета. Музыкі выконвалі папулярныя класічныя творы, а пасля канцэрта казалі, што энергетычны абмен з залай — гэта самы шчаслівы момант для артыста.

Побач з класікай — рок-музыка. У межах фестывалю беларускі гурт «J: Морс» прэзентаваў свой новы альбом «Электрычнасць». Зрабіць раней гэта перашкодзіў крызіс: маўляў, людзі сталі ганяцца за долаpaмi i прадаваць аўтамабілі, а музыка перестала ix цікавіць. Але прыём у Магілёве натхніў музыкантаў!

Мастацю кipaўнiк «Залатога шлягера» Андрэй Каліна расказаў, што на фестывалі хочуць выступаць ураджэнцы Магілёўшчыны. У перспектыве ў iм могуць браць удзел, напрыклад, Наталля Падольская i «Бі-2» (удзельнікі групы родам з Бабруйска). Арганізатарам шкада, што сёлета не змог выступіць у Магілёве Барыс Maiceeў: фізічны стан пасля цяжкай хваробы i жорсткі гастрольны графік не дазволілі прыехаць на радзіму вядомаму спеваку.

Сёлета на «Залатым шлягеры» не было конкурснай праграмы. Паўза тлумачыцца эканоміяй сродкаў. Заменай стала моладзевае шоу «Шлягер шукае таленты». У iм спаборнічалі за прызы маладыя людзі з розных беларускіх гарадоў, Pacii i Украіны. Вялікае ўражанне на публіку зрабіла выступление кітайскага студэнта Беларуска-расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сюй Муюе. Спачатку ён праспяваў пра «Вайтову дачку» па-беларуску, а потым на сваей роднай мове. Аднак галоўны прыз атрымала Марыя Харытонава з Арла — яна паедзе адпачываць у Белавежскую пушчу.

Сёлета фестываль суправаджаюць спектаклі i выставы. Напрыклад, у музеі этнаграфіі Магілёва прадставілі «Рэтра-ракурс у мінулае»: у настальгічным для кожнага савецкага чалавека інтэр’еры (нават са старой радыёлай i лямпавым тэлевізарам) можна пазнаёміцца з гісторыяй «Залатога шлягера» ад 1995 года. Афішы, буклеты i газеты мінулых фестывальных часоў нагадваюць пра рэтра-спевакоў.

У выхадныя днў маплёўцаў чакаюць не толькі канцэрты (сярод ix будуць народная музыка і лацінаамерыканскія шлягеры), але кірмаш, выстава падворкаў са славянскімі кухнямі, марш-парад духавых аркестраў, вечарыны рамансаў i балета i шмат чаго іншага.

Фестываль i яго новая, шматжанравая праграма выклікала шмат абмеркаванняў. Адны наракалі, што лепшыя гады «Залатога шлягера» мiнyлi i што спробы неяк ажывіць яго выглядаюць як мінімум натужнымі. Іншыя paілi шукаць музычнаму фэсту добрых інвестараўу, якія б прыцягнулі вядомых выканаўцаў на сцэну i больш патрабавальную публіку ў залы.

Але ўсё ж, напэўна, найбольшую рацыю мелі тыя аматары «Залатога шлягера», якія проста радаваліся таму, што фестываль удалося захаваць i цудоўнай магілёўскай восенню ўзгадаць любімыя мелодыі i сваё маладое і мінулае.