Штогадовыя алімпіядныя лідары

Сінькевіч, Г. Штогадовыя алімпіядныя лідары : [МДАЛ № 3] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 16 лютага. — С. 7. 

Дасягненне паспяховасці кожнага вучня — менавіта гэта лічыць галоўным у шырокім спектры сваёй дзейнасці педагагічны калектыў

Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3. Ліцэй арыентаваны на работу з адоранымі дзецьмі, таму прынцыпы работы тут заснаваны на выкарыстанні асобаснага падыходу да ўсіх навучэнцаў. Настаўнікі ўстановы мэтанакіравана працуюць над стварэннем умоў для самаразвіцця падлеткаў. Значная роля ў гэтай справе надаецца далучэнню вучняў да алімпіяднага руху.

Еольшая частка вучняў, якія прыходзяць у ліцэй, матываваныя, яны хочуць вучыцца, паспяхова самарэалізавацца. Таму сваёй асноўнай мэтай бачым далейшае раскрыццё іх здольнасцей. Агульнымі намаганнямі ўсіх настаўнікаў мы дасягаем даволі добрых вынікаў у гэтым кірунку. На працягу многіх гадоў ліцэісты дэманструюць лепшыя паказчыкі па вобласці ў алімпіядным руху. Сапраўдным нашым гонарам з’яўляюцца шматлікія перамогі на алімпіядах міжнароднага ўзроўню па матэматыцы, фізіцы, геаграфіі, біялогіі, хіміі, рускай мове, а таксама звыш 200 навучэнцаў, якія сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. За высокія дасягненні ў падрыхтоўцы пераможцаў прадметных алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў наш калектыў у свой час быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі, занесены на абласную і рэспубліканскую дошкі гонару, — паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вольга Даніленка.

Дасягаць такой выніковасці дазвапяе высокапрафесійны падыход да працы. Педагогі ліцэя імкнуцца акрыліць, падтрымаць кожнага вучня, патлумачыць яму карысць удасканалення сваіх ведаў, але ні ў якім разе не навязваць абавязковасць удзелу ў конкурсе або алімпіядзе. Эфектыўнасць арганізацыі вучэбнага працэсу напрамую залежыць і ад спрыяльных узаемаадносін паміж настаўнікамі і вучнямі, таму ў ліцэі карпатліва працуюць над фарміраваннем традыцый узаемапавагі, добразычлівасці, калектывізму. Але не забываюцца і пра дух спаборніцтва паміж вучнямі.

— Для якаснай падрыхтоўкі алімпіяднікаў важна і стварэнне неабходных умоў. Наш ліцэй сёння аснашчаны сучасным абсталяваннем. У распараджэнні вучняў і педагогаў — добра абсталяваныя лабараторыі, кабінеты, разнастайныя прылады і тэхніка. У вучэбным працэсе прадугледжаны гадзіны факультатыўных і дадатковых заняткаў. Акрамя таго, навучэнцы маюць магчымасць наведваць заняткі, якія праводзяць выкладчыкі Магілёўскага ўніверсітэта харчавання, МДУ імя А.А.Куляшова, — расказала Вольга Уладзіміраўна.
Падобны падыход прыносіць плён — штогод колькасць ліцэістаў, якія выказваюць жаданне прыняць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных предметах, узрастае. Алімпіядны рух тут носіць сапраўды масавы характар. Сёлета свае веды на трэцім этапе алімпіяды дэманстравалі 73 ліцэісты. I адметна, што 48 з іх атрымалі пераможныя дыпломы або заахвочвальныя водгукі.
— Дыпломы заваяваны па 13 вучэбных предметах, сярод іх не толькі профільныя, але і геаграфія, інфарматыка, беларуская мова, гісторыя, астраномія. Упершыню навучэнцы ліцэя прымалі ўдзел у алімпіядзе па фізічнай культуры і таксама аказаліся на вышыні — адзначаны дыпломам II ступені. Але ж найбольшая колькасць дыпломаў заваявана навучэнцамі ліцэя па прадметах, якія вывучаюцца на павышаным узроўні. Так, вучні настаўніцы біялогіі Наталлі Сяргееўны Колчынай заваявалі шэсць пераможных дыпломаў і адзін заахвочвапьны водгук. Шэсць дыпломаў і ў навучэнцаў настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Юліі Іванаўны Аўрамавай, пяць дыпломаў і адзін заахвочвальны водгук — у вучняў настаўніцы інфарматыкі Валянціны Іванаўны Чыж, пяць дыпломаў — у вучняў настаўніцы геаграфіі Анжэлы Уладзіміраўны Карнеевай, па чатыры прызавыя дыпломы — у навучэнцаў настаўніц хіміі Ганны Васільеўны Лажэвіч, Ірыны Генадзьеўны Абдулаевай і настаўніцы фізікі Святланы Іванаўны Варапаевай.

Педагогаў, якія штогод рыхтуюць пераможцаў алімпіяд, у ліцэі шмат. Сёлета 22 настаўнікі, а гэта палова калектыву, падрыхтавалі пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, — адзначыла Вольга Даніленка. Сваім станоўчым вопытам работы па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяднага руху настаўнікі ліцэя актыўна дзеляцца з калегамі. Яны праводзяць адкрытыя ўрокі, семінары, цесна супрацоўнічаюць з Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі. Дзеляцца канкрэтнымі парадамі і методыкамі, але акцэнтуюць увагу на тым, што галоўнае — штодзённая настойлівасць, карпатлівасць у працы і максімальная аддача вучням. Толькі такім чынам атрымаецца прывесці дзяцей да вучэбных і алімпіядных поспехаў.