Лісоўскі, А. «Мая мэта — зрабіць гісторыю Магілёва адкрытай і даступнай кожнаму» : [гутарка з А. Лісоўскім] / Алег Лісоўскі ; гутарыла Святлана Курганава // Маладосць. — 2018. — № 1. — 94—96.
Алег Лісоўскі: «Мая мэта — зрабіць гісторыю Магілева адкрытай і даступнай кожнаму»
Мастацтва для людзей, так? Так. Значыць, усе павінны мець магчымасць далучацца да мастацтва, так? Так.
Мастацтва — гэта частка жыцця, не элітарная з’ява. Мастацтва дакранаецца да кожнай сферы — эканомікі, юрыспрудэнцыі, палітыкі, спорту i г. д. Але нават калі ваша прафесійная сфера не мае дачынення да мастацтва, вы можаце да яго дакрануцца, як гэта адбылося з калекцыянерам Алегам Давідам Лісоўскім. Ён шмат гадоў жыве ў Германіі, але трымае кантакт з родным горадам. Купляе на аўкцыёнах фотаздымкі Магілёва і Магілёўшчыны розных гадоў, а яшчэ займаецца перакладамі гіс-тарычных крьініц і збіраецца надрукаваць свой прыгодніцкі раман.
— Вы неяк казалі, што ўсё пачалося з першага набытага на аўкцыёне фота. Але фота — гэта ўжо нешта матэрыяльнае. Папярэднічаць яму павінна было нешта эмацыйнае. Што тэта было?
— Усё пачалося трошкі раней, чым пакупка першага фота. Псторыяй я зацікавіўся даўно. Мой дзядуля быў настаўнікам гісторыі, i дома ў яго было шмат розных падручнікаў і кніг, якія мне заўсёды падабалася разглядваць і чытаць. Але тую маю цікаўнасць яшчэ можна назваць пасіўнай. Так і са старымі здымкамі Магілёва: мне было цікава разглядаць іх, але спецыяльна я іх не шукаў. Хоць на час майго ад’езду ў Германію у мяне ўжо назбіралася некалькі папак з фотаздымкамі старога горада, неадсартаванымі, рознай якасці. У 2010-м адзін мой сябар з Магілёва даведаўся, што ў мяне ёсць тыя фоткі, і папрасіў скінуць іх яму. Фотак было шмат, каб дасылаць іх па е-мэйлу, — я зрабіў альбом на сервісе Picasa (анлайн-фотаархіў ад Google, на гэты час ужо закрыты). Каб не даваць яму падвойныя і патройныя фоткі, я іх адсартаваў. У выніку атрымалася даволі зручная анлайн-калекцыя. У адсартаваным i апрацаваным выглядзе здымкі сталі значна больш прывабнымі і цікавымі. Вось тады у мяне і ўзнікла ідэя шукаць новыя здымкі і папаўняць калекцыю. Я пачаў шукаць ва ўсім інтэрнэце і сярод знаёмых — колькасць здымкаў такім чынам расла ўвесь час, робячы калекцыю ўсё больш якаснай i прафесійнай. У той час я адкрыў тэму на адным магілёўскім форуме, дзе аматары гісторыі абменьваліся здымкамі, рабілі іх апісанні, шукалі незнаёмыя месцы. Там мне скінулі спасылкі на інтэрнэт-аўкцыёны, дзе прадаюцца фота Магілёва. Раней я нават не ведаў, што падобныя рэчы можна вось так набываць — не ўстаючы з канапы. Гэта была неверагодная магчымасць атрымаць не копію, а самы што ні ёсць сапраўдны гістарычны артэфакт. Мой першы куплены здымак — плошча гарадской ратушы 1942—1943 гадоў. Далей было не спыніцца, і ўжо на працягу шасці гадоў я імкнуся набываць усё, што прадаецца па гісторыі Магілёва: фота ваеннага часу, паштоўкі, старыя кнігі i газеты з выявамі горада. Набыў нават некалькі арыгінальных дарэвалюцыйных пасведчанняў аб нараджэнні. Усімі гэтымі матэрыяламі я папаўняю свой анлайн-архіў.
— Набытыя фотаздымкі вы публікуеце. Якая матывацыя?
— Мая мэта — зрабіць гісторыю Магілёва даступнай кожнаму. Гісторыя належыць народу, і людзі маюць права мець доступ калі не да арыгіналаў, дык хаця б да адносна якасных копій усіх гістарычных дакументаў. Большасць калекцыянераў, музеяў, архіваў адмаўлялася супрацоўнічаць і дзяліцца сваімі здымкамі. Некаторыя ігнаравалі мае запыты, некаторыя казалі: «У нас нічога няма». Сутыкнуўшыся з гэткай непрабівальнай сцяной, я вырашыў для сябе: калі ў мяне самога будуць гістарычныя здымкі ці іншыя рэчы, я ніколі ні ад каго іх не буду хаваць — усё гэта будзе даступна ўсім. Так і атрымалася. Цяпер у маім зборы вялікая частка матэрыялаў — арыгіналы. Іх копіі я паступова публікую ў сеціве. Бо выставіць усё адначасова немагчыма: няма столькі часу. Штотыдзень я публікую тры здымкі са сваёй калекцыі і яшчэ некалькі здымкаў, знойдзеных у іншых месцах. Мне падабаецца дзяліцца выявамі, абмяркоўваць іх з аматарамі гісторыі, часам рабіць адкрыцці, як было, напрыклад, з выявай пакарання. Арыгінальны здымак зусім маленькі, і разабраць, што за натоўп на ім адлюстраваны, было немагчыма. А вось скан адразу паказаў жудасную карціну ў вялікім памеры. Гэта, як аказалася, першы здымак павешання, зроблены ў ваенным Магілёве. Дагэтуль вядомы быў толькі здымак, зроблены пасля павешання. Нядаўна адзін знаёмы падкінуў спасылкі на здымкі, зробленыя ў той дзень буйным планам. Яны ляжалі без подпісу сярод тысяч іншых здымкаў у польскім нацыянальным архіве.
Вялікае ўражанне на мяне зрабіў і здымак XIX стагоддзя з мастом цераз Дняпро. Магчыма, гэта самы стары з вядомых нам здымкаў горада, на якім відаць яшчэ не перабудаваная званіца Спаскай царквы. Кожны раз, калі трапляецца нешта настолькі ж цікавае, мне хочацца дзяліцца ім з усімі, каб было з кім падзяліць і радасць знаходкі. Хаця часам самі знаходкі даволі сумныя. Так было i ca здымкам Школішча 1918 года. Яго надрукавалі ў нямецкай газеце ў артыкуле пра Магілёў. Калі я здабыў якасную яго копію з нямецкага архіва, то даведаўся: знесены ў жніўні 2016-га вялікі будынак на вуліцы Грамадзянскай быў вялікай сінагогай, адной з трох самых буйных у горадзе… Раней гэтага ніхто не ведаў, пасля вайны не засталося тых, хто помніў арыгінальнае прызначэнне будынка. Калі б я знайшоў той здымак раней, можа, атрымалася б надаць будынку статус помніка i захаваць яго.
— У Магілёве няшмат засталося са старажытных часоў. Што для вас робіць Магілёў Магілёвам?
— Я часам заўважаю, што ў мяне настальгія не па сучасным Магілёве, а па тым, якога я ніколі не бачыў, бо не застаў. Для мяне сапраўдны Магілёў — гэта вулачкі, далёкія ад цэнтральных, тыя, якія яшчэ захоўваюць атмасферу старога горада. Гэта берагі Дубравенкі, некаторыя дворыкі ў Верхнім горадзе. I нават пры ўсіх адрозненнях ад арыгінала сапраўдным сімвалам горада застаецца ратуша.
— Вы займаецеся і перакладамі. Як прыйшлі да гэтай справы?
— Як я казаў, гісторыя цікавіла мяне з дзяцінства. Я нават марыў стаць археолагам, але пайшоў у праграмісты і ў выніку ператварыўся ў інтэрнэт-археолага. Да перакладаў я прыйшоў выпадкова. З пераездам у Германію вывучыў нямецкую мову. Інтарэс да гісторыі прывёў да пошуку тэкстаў пра Магілёў у старых нямецкіх крыніцах. Аказалася, што у сеціве выстаўлена бяс-концая колькасць адсканаваных гістарычных твораў ледзь не з XIV—XV стагоддзяў да нашых дзён. Большасць іх была і застаецца малавядо-май. Таму я пачаў перакладаць найбольш цікавыя ўрыўкі. Спачатку толькі пра Магілёў, а потым і з агульнай гісторыі Беларусі. Цяпер я маю дзясят-кі перакладзеных урыўкаў і тры цалкам перакладзеныя кнігі: «Дзіўныя паведамленні пра езуітаў Беларусі» (1785), успаміны палоннага немца пра жыццё ў магілёўскіх лагерах і «Іншае апісанне РП і ВКЛ» (1657). Працую над перакладам першага тома апісання РП і ВКЛ (1647). Ужо маю вопыт перакладаў і з польскай, і з іўры-та, і з ідыша. На жаль, тэта не з’яўляецца маёй асноўнай працай, таму пераклады прасоўваюцца вельмі марудна. Мая мара — каб пераклады старажытных крыніц па нашай гісторыі сталі маім асноўным заняткам, якім можна было б пракарміць сям’ю.
— Вы збіраецеся выдаць кнігу з перакладамі, дзе згадваецца Магілёў. Што натхніла вас на тэта?
— У 2017-м Магілёву споўнілася 750 гадоў, і я вырашыў апублікаваць усе мае пераклады з апісаннямі горада ў якасці падарунка гораду і яго жыхарам. Зборнік гэты змяшчае ўрыўкі з падарожных нататак і ўспамінаў гасцей горада, а таксама з розных старажытных «турыстычных» даведнікаў. Тэксты ахопліваюць час ад 1678 да 1918 года i паказваюць горад не з погляду навукі і статыстыкі, але менавіта вачыма жывых людзей. Тэта не толькі апісанні выгляду Магілёва і жыцця ў ім, але і развагі аўтараў, апісанні іх пачуццяў і звычайных побытавых дэталяў. Такія акенцы ў мінулае. Вачыма людзей, якія жылі ў далёкія ад нас часы, мы глядзім на сапраўдны жывы Магілёў.
— Вы часам выкладваеце на сваіх старонках урыўкі з гістарычнага прыгодніцкага рамана, падзеі якога адбываюцца ў Магілёве розных часоў. Экшн, пошукі скарбу, трошкі містыкі, а галоўнае: усе падзеі адбываюцца на фоне сапраўдных гістарычных дэкарацый. Як ўзяліся за гэта?
— Спачатку ўзнікла ідэя стварэння камп’ютарнай гульні, але праца над яе сюжэтам паступова ператварылася ў напісанне кнігі. Раман ужо гатовы, прайшоў першую рэдактуру і карэктуру. Спадзяюся, што ў першай палове 2018-га ён выйдзе ў свет.
Гутарыла Святлана Курганова.