Лунькова, В. «Палескай зямлі волат» : [бібліятэка-філіял № 2] / Вольга Лунькова // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 12 февраля. — С. 11.
Цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет жыцця і творчасці Івана Мележа здзейснілі вучні 10 класаў СШ №45 г.Магілёва, наведаўшы бібліятэку №2 імя І.Шамякіна.
Многа цікавых фактаў паўстала перад вучнямі падчас праведзенага ўрока: пачулі яны галасы сучаснікаў пісьменніка, успаміны родных і знаёмых, даведаліся пра створаны ўласнымі рукамі Мележа ровар, пра бацьку-літкансультанта пры напісанні галоўнага твора жыцця І.Мележа — «Палескай хронікі». Ці мала яшчэ чаго даведаліся, несумненна адно: зразумелі вучні, што не толькі свой раман «Людзі на балоце» прысвяціў Іван Паўлавіч «бацьку, маці, бацькоўскай зямлі», а і ўсё сваё жыццё аддаў гэты сціплы і бескампрамісны пісьменнік служэнню роднай зямлі.
Вольга ЛУНЬКОВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.