Узаемадзеянне з двухбаковай карысцю

Сінькевіч, Г. Узаемадзеянне з двухбаковай карысцю : [дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 Магілёва] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 22 кастрычніка. — С. 8.

Выхаванне дзіцяці, эфектыўнасць фарміравання яго особы напрамую залежыць ад узаемадзеяння навучальнай установы і сям’і. Такого меркавання прытрымліваюцца ў дошкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Магілёва. У гэтай дошкольной установе перакананы: усебаковае развіццё малыша магчыма толькі проз плённае супрацоўніцтва з яго бацькамі.

Наш педагагічны калектыўдаўно працуе над усталяваннем партнёрскіх адносін з сем’ямі выхаванцаў. У гэтым кірунку выбудавана разнастайная сістэма работы, якая дазволіла нам зрабіць мам і татаў паўнавартаснымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, — расказала загадчык дашкольнай установы Т.Ю. Швяцова.

Узаемадзеянне з бацькамі тут пачынаюць яшчэ да паступлення іх дзяцей у дашкольны цэнтр. Ужо традыцыйна праводзіцца дзень адкрытых дзвярэй, на якім бацькоў знаёмяць з беларускай сістэмай дашкольнай адукацыі ў параўнанні з іншымі краінамі, асаблівасцямі дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, для іх арганізоўваецца аглядная экскурсія па групах. Патэнцыяльным бацькам выхаванцаў прапануецца запоўніць анкету, адказваючы на пытанні якой, яны могуць выказаць свае просьбы і пажаданні па арганізацыі выхавання.

— Паводле аналізу вынікаў анкеты складаюцца пэўныя партрэты бацькоў нашых будучых выхаванцаў, выбудоўваецца правільная тактыка ўзаемадзеяння з імі. Традыцыйным для нас стала правядзенне работы па ўзгадненні пазіцый педагогаў і бацькоў у пытаннях развіцця і выхавання дзяцей. З гэтай мэтай праводзяцца апытанні, анкетаванне, арганізоўваецца напісанне міні-сачынення “Маё дзіця”, эсэ па тэме “Партнёрства інстытутаў выхавання дзіцяці”. На першым арганізацыйным сходзе мы вызначаем механізм уключэння бацькоў у жыццядзейнасць установы. У пачатку навучальнага года праводзім круглы стол па тэме “Як зрабіць знаходжанне малыша ў дзіцячым садзе цікавым і карысным?”. Удзельнікі мерапрыемства — адміністрацыя, педагагічныя работнікі і бацькі. Задача — сфармуляваць агульную мэту, звязаную з выхаваннем дзяцей, стварыць мадэль узаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і, — расказала педагог-псіхолаг цэнтра Т.Л.Седзіна.

Сутнасць сацыяльнага партнёрства ў гэтай дашкольнай установе заключаецца ў прадастаўленні бацькам свабоды выбару форм, шляхоў і сродкаў павышэння сваёй псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці. Кожны месяц бацькі запаўняюць своеасаблівы ліст апытання, дзе адзначаюць, у якіх запланаваных мерапрыемствах могуць прыняць удзел. Гэтая інфармацыя дазваляе адміністрацыі актывізаваць работу, аказаць адресную дапамогу сям’і, прааналізаваць адукацыйныя запыты бацькоў, скіраванасць іх выхаваўчых намаганняў, а бацькам — атрымаць адказы на тыя пытанні, якія іх цікавяць.

— Вялікай папулярнасцю ў мам і татаў карыстаецца бацькоўская гасцёўня, удзельнікамі якой з’яўляюцца розныя спецыялісты. Для пазнання дзяцей і магчымасцей іх развіцця ва ўмовах дашкольнай установы ў пачатку навучальнага года мы выкарыстоўваем “канверты шчырасці”, у якіх выхавальнікі даюць характарыстыку кожнаму малышу і просяць бацькоў адказаць на пытанні, якія тычацца яго развіцця ў сям’і. Гэтая форма работы выклікала станоўчы водгук у мам і татаў, стымулявала іх да актыўнага узаемадзеяння з выхавальнікамі груп. На выніковым сходзе даюцца такія ж канверты з дасягненнямі выхаванцаў за год, — адзначыла Т.Ю.Швяцова.

Характэрна, што ў арганізацыі работы з сям’ёй у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 актыўна выкарыстоўваюць не толькі традыцыйныя, але і сучасныя методыкі. Тут часта праводзяцца трэнінгі, круглыя сталы, аналітычныя практыкумы, арганізацыйна-дзейнасныя гульні, бацькоўскія сходы ў форме аўкцыёну, ток-шоу, майстар-класаў. Ужо традыцыйнымі ва ўстанове сталі дзіцяча-бацькоўскія сустрэчы, клубы “Школа паспяховых бацькоў”, “Бацькі будучых школьнікаў”, розныя сямейныя конкурсы і фестывалі.

— Уключэнню бацькоў у адукацыйны працэс спрыяе таксама выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій: метаду праектаў, даследчага метаду навучання, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Удзел у дзіцячых даследаваннях і праектах дае новы змест зносінам дзяцей і дарослых. Нашы бацькі актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні мультымедыйных прэзентацый, відэафільмаў для віртуальнага музея, — паведаміла выхавальнік-метадыст Л.Б.Унук.

У гэтай навучальнай установе прытрымліваюцца прынцыпу поўнай адкрытасці для бацькоў. Усім мамам і тэтам забяспечваецца магчымасць ведаць і бачыць, чым займаецца іх дзіця. Гэтаму спрыяе правядзенне рэгулярных дзён адкрытых дзвярэй. У такія дні бацькі могуць наведваць занята і іншыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, пішуць водгукі, пажаданні педагогам. Падобнае пагружэнне ў жыццё дашкольнага цэнтра дазваляе бацькам змяніць ролю назіральнікаў і крытыкаў на ролю партнёраў, паўнавартасных удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Наогул, усталяванне партнёрскіх адносін з сем’ямі выхаванцаў дазволіла педагогам дашкольнага цэнтра аб’яднаць намаганні для развіцця і выхавання дзяцей, стварыць атмасферу ўзаемаразумення, агульнасці інтарэсаў. Усё гэта станоўча адбіваецца на ўсебаковым развіцці дзяцей.