Дранікам — пашана

Сідарок, І. Дранікам — пашана : У Магілеве прайшоў адмысловы фестываль / Ірына Сідарок // Звязда. — 2019. — 2 кастрычніка — С. 3.

У Магілёве прайшоў адмысловы фестиваль

Пачаставацца самай вядомай бульбяной стравай на этна-хутары «Зялёны гай» падчас Dranikfest арганізатары – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў – запрашалі сёлета пяты раз. На свята смачнай ежы і добрага настрою штогод збіраецца некалькі тысяч гасцей.

Па духмяныя дранікі – бясплатныя – ствараліся чэргі, якім мог пазайздросціць любы супермаркет. Наплыў гасцей тлумачыцца не толькі смакавымі патрэбамі, але і цікавымі спаборніцтвамі, майстар–класамі, выдатнымі фотазонамі, цудоўнай музыкай.

У батле па прыгатаванні «герояў» свята змагаліся шэсць камандаў, якія бадай што цэлы дзень завіхаліся каб задаволіць падагрэтыя свежым паветрам і малярнымі краявідамі апетыты гасцей. Пераможцам стала «Мясарубка» – калектыў адной з магілеускіх кампаній. Яны гавораць, што смажыць пачалі яшчэ аб 11-й гадзіне і скончылі толькі ў пяць.

            Мы любім удзельнічаць у розных мерапрыемствах, асабліва беларускіх. I заўзята падтрымліваем беларускую кухню, – кажа Анжэла Школьнік, дырэктар магілёўскай кампаніі «Метагарант», якая стала пераможцам фестывалю. – Два мяхі, бульбы проста на рабоце абабралі напярэдадні фестывалю. А сення ўжо з пяці раніцы па дамах надралі яе, каб была свежая Што тэта за дранік, які гатаваўся ўчора.

Летась на дранік–фэсце расходавалі 6,5 тысячы аднаразовых талерак пад дранікі, па якіх і веуся лікпераможцаў. Сёлетанабылі 10тысяч, і іх не хапіла да канца фестывалю.

 

Ірына СІДАРОК