Інтэлектуальнае i духоўнае баляванне: два святы роднай мовы

Інтэлектуальнае i духоўнае баляванне: два святы роднай мовы: [Магiлёўскае абласное адзяленне Саюза пiсьменнiкаў Беларусi на Днi пiсьменства ў Слонiме] / Алена Кiсель // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2019. — 20 сентября. — С. 14.

Што такое Дзень пісьменства? У шырокім сэнсе — баляванне. Інтэлектуальнае, духоўнае і літаратурнае — дэлегацыя Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі змагла ў гэтым пераканацца.

Вядома ж, на Свяце пісьменства ў Слоніме «галоўнай стравай» для магілёўцаў стала іх выступление з праграмай «Я — часцінка маёй Беларусі» на пляцоўцы «Слова пісьменніка». Пытанне ж, што найбольш цікавіла магілёўскіх пісьменнікаў, гучала наступным чынам: што ёсць малая радзіма?

Напрыклад, старшыня Магілёўскага аддзялення Алесь Казека ў сваім выступленні паказаў Радзіму як маці, песню, слова — нешта неаддзельнае ад кожнага чалавека. Паэт Уладзімір Ясеў звярнуў увагу слухачоў на шматграннасць родных мясцін. У вершах Жан­ны Усцінавай малая радзіма паўстала як трохкутнік паміж трыма вёскамі Магілёўшчыны, аб’яднанымі лініямі лёсу паэткі. Алёна Беланожка ўспомніла пра лясныя сцяжынкі і пра непаўторныя бруснічныя россыпы на палянах. А Алена Кісель адмовілася ад звыклай містыкі і антычнай міфалогіі і прызналася, што бачыць Магілёў увасабленнем казкі.

Магілёўскі паэт і кампазітар Мікалай Яцкоў прэзентаваў на пляцоўцы верш, які быў ім напісаны ўпрост па дарозе з Магілёва ў Слонім і адрэдагаваны ўсімі членамі дружнай творчай дэлегацыі:

Магілёўскія гоні Развінуліся шляхам.

А мы едзем у Слонім,

Мы ляцім, нібы птахі Ды сардэчных размоў Пра карэнне й вытокі,

Ды галактьікі слоў Беларускіх, высокіх,

Што стаяць, нібы ўслоны, Дзе Пісьменства памежжа… А мы едзем у Слонім,

Ды Сапегавай вежы.

Дзе гісторыі скроні Засівеліся чынна…

А мы едзем у Слонім — Ды сябе, ды Айчыны.

Вершаваныя радкі з подпісамі ўсіх членаў дэлегацыі былі змешчаны пад шкло і перададзены аддзелу ідэалагічнай работы Слонімскага райвыканкама — на добрую памяць. I як мімавольны напамінак пра тое, што сёлета эстафета перайшла да Магілёўскай вобласці, і наступны Дзень беларускага пісьменства будзе святкавацца ў г. Бялынічы. Так што можна пачынаць закрэсліваць дні календара: новае баляванне літаратуры не так ужо і далёка!

Але магілёўскія пісьменнікі вырашылі не чакаць цэлы год. I ўжо праз тыдзень, пад уражан- нем свайго ўдзелу ў імпрэзах у Слоніме, арганізавалі мясцовае невялічкае Свята беларускай мовы. Магілёўская суполка Саюза пісьменнікаў Беларусі зладзіла незвычайную літаратурную гасцёўню «Магія слова». Сустрэча прайшла ў Магілёўскай абласной бібліятэцы. Гасцінна і яскрава прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства стэндпрэзентацыю выданняў на роднай мове самай рознай тэматыкі і аўтараў загадчык аддзела бібліятэкі На- тапля Багданава. Падтрымліваў святочны настрой народны ансамбль народнай музыкі «Магілёўцы» Магілёўскага абласнога Цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Удзельнікі-выступоўцы не толькі чыталі свае творы, апе і распавялі пра свае шляхі да беларускасці, пра важнасць захавання і папулярызацыі роднай мовы, разважалі пра беларускую літаратуру — яе сучасны стан і здабыткі. У імпрэзе ўзялі ўдзел стар­шыня абласнога аддзялення СПБ Алесь Казека, члены СПБ: прарэктар МДУ імя. А.Куляшова Уладзімір Ясеў, празаік Віктар Арцемьеў, паэтэса Марына Сліўко, паэт Уладзіслаў Кавалёў. Прысутным цікава было паслухаць выступление кандыдата філалагічных навук Марыны Чмаравай. На імпрэзе выступілі маладыя літаратары і члены літаратурнага аб’яднання «Ветэран».

Напрыканцы мерапрыемства ў выкананні магілёўскага паэта і кампазітара Мікалая Яцкова ўпершыню прагучала песня «Беларусь мая родная» (муз. М.Яцкова, сл. А.Казекі).

Алена Кiсель