ІРКУЦКІЯ «КРЫВІЧЫ» Ў МАГІЛЁВЕ

Хітрыкава, Г. Іркуцкія «Крывічы» ў Магілёве / Галіна Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 6 августа. — С. 16. 

Ha пляцоўцы мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адбылася творчая сустрэча з іркуцкімі беларусамі. Іх шматлікія шэрагі прадстаўлялі Алег Рудакоў і Вольга Галанава, якія з’яўляюцца заснавальнікамі гурта «Крывічы», у рэпертуары якога выключна беларускія народныя песні, запісаныя падчас этнаграфічных экспедыцый па паселішчах Прыбайкалля, дзе пражываюць пераселеныя і нашчадкі перасяленцаў з цяперашніх тэрыторый Беларусі.

Гурт «Крывічы» добра вядомы ў Іркуцкай вобласці яшчэ і тым, што з’яўляецца арганізатарам розных фестываляў, заснаваных на беларускіх святах і абрадах.

У рамках сустрэчы ў Магілёве госці з Іркуцка распавялі пра сваю дзейнасць, выканалі некалькі песень з рэпертуару гурта «Крывічы» і правялі майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Іх захапленні таксама былі адрасаваныя тым жыхарам Іркуцкай вобласці, якія захавалі памяць пра сваіх продкаў, калісьці пераселеных з цяперашніх зямель беларускіх. А захавалі яе ў песнях, якія, збіраючыся, абавязкова спяваюць на свята і не толькі. У тан­цах, у традыцыях. Алег Рудакоў распавядаў пра сям’ю ў адным з паселішчаў перасяленцаў, якія захавалі, як рэліквію, беларускі строй.

Захоўваецца памяць і ў роднай мове, якой выдатна, трэба адзначыць, валодаюць. У тым ліку Алег Рудакоў і Вольга Галанава. I калі ў Алега вывучыць мову была магчымасць — ён пераехаў у Іркуцкую вобласць у савецкі перыяд. Вольга — беларуска ў чацвёртым пакапенні. Але якое тонкае і пранікпівае выкананне народных песень у старажытнай манеры беларусаў!

Галіна ХІТРЫКАВА