Казека, А. Вершы пра Перамогу, родную зямлю і дзяцінства : магілёўскія пісьменнікі на Міжнароднай кніжнай выставе / Алесь Казека, Святлана Казека // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 18 лютага. — С. 13.
Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзякуючы падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, штогод прымае ўдзел у Міжнароднай кніжнай выставе ў горадзе Мінску.
7 лютага бягучага года магілёўскія пісьменнікі прапанавалі жыхарам і гасцям сталіцы -наведвальнікам выставы — паэтычную праграму «Крылаў неба бяскрайні размах». На пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі магілёўцаў гасцінна сустрэла гаспадыня — першы намеснік старшыні СПБ Алена Анатольеўна Стэльмах. Падчас імпрэзы гучалі вершы, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Радзіме і… дзяцінству.
«Дзе цябе адшукаць, песня роднай зямлі…» — шчырымі радкамі пра Радзіму адкрыў прадстаўленне старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Казека.
Далей у выкананні юных артыстаў тэатральнай студыі «В точку!» ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1» прагучалі радкі з паэмы Алеся Казекі «Марыйка», вершы Валянціны Габрусевай «Пах Бацькаўшчыны», «Зіхаціце, зоркі», «Мая зямля».
Паэтка Вольга Бялова прачытала свой верш ваеннай тэматыкі «Хто тут пахаваны?». У яе выкананні прагучалі філасофскія вершы-роздумы Віктара Кунцэвіча, Сяргея Рынкевіча і Алеся Казекі.
Незвычайна быў прадстаўлены блок дзіцячых вершаў. Распачаўся ён вершам «Клубничное лето» Марыны Сліўко, пасля вызваў цікавасць чытачоў коткай, якая згодная з усім, каб прыманіць чалавека («Кошка готова на все, что угодно», Алена Кісель). А потым удзельнікі студыі «В точку!» разыгралі тэатральныя мініяцюры на вершы з кнігі Жанны Міус «Владушкины пальчики» і «Странные детки».
«Крылаў неба бяскрайні размах» — ляці! У добры шлях! Да наступнай Міжнароднай кніжнай выставы.
Валянціна Фёдараўна ГАБРУСЕВА, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2017 года. Ганаровы грамадзянін Клічаўскага раёна.
Валянціна Фёдараўна актыўны ўдзельнік творчага жыцця Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ. Праводзіць вялікую работу па патрыятычным і ідэйна-маральным выхаванні моладзі. Яна часты госць у навучальных установах і бібліятэках горада. Яе хвалюе лёс і прыгажосць роднага краю, яго гісторыя.
Валянціна Габрусева аўтар зборнікаў паэзіі «Журавінавыя гронкі» (2006), «Бусліны вальс» (2007), Букет бяссмертнікаў» (2009), «Водар бацькаўшчыны» (2015), «Дзе пашчасціла мне нарадзіцца» (2016), «Блакіт жывой вады» (2020), «Мая зямля, мая Айчына» (2019, зборнік песень на беларускай мове), «Спаси и сохрани» (2020, зборнік песень на рускай мове).
У 2019 годзе на літаратурным конкурсе «Бацькаўшчына светлая мая», арганізаваным Выдавецкім домам «Звязда», часопісам «Маладосць» І Першым нацыянальным каналам беларускага радыё, Валянціна Габрусева атрымала Дыплом II ступені.
На вершы Валянціны Габрусевай напісана больш за 200 песень, якія выконваюць Мінскі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі, салісты Магілёўскай абласной філармонн, Маплёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і іншыя. З’яўляецца лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх фэстаў аўтарскай песні.
***
Праз жах войны, пянельныя пажары,
У горнасці нявыплананых слёз,
Мой бацька, ідучы да светлой мары,
У падарунак мне цябе прынёс.
Той боль, які знаёмы ўсёй планеце,
Да свайго сэрца прытуліла я,
Адзіная ты для мяне на свеце,
Мая святая родная зямля.
Спявала ты сваю мне калыханку
Пад сонейка нязгаснага святло.
У чыстых росах трапяткіх світанкаў
Пад клёкат белых птушак над жытлом.
Матыў твой напяваю сваім дзецям,
Ён не змаўкае ў песнях салаўя,
Адзіная ты для мяне на свеце,
Зямля-матуля родная мая.
Я пакланюся роднай сваёй хаце,
Ля траў мурожных у святле бяроз,
Схілюся нізка перад бацькам з маці
За іх складаны І мой шчасны лёс,
Дзе ты стаіш іконай прад вачыма,
Яной штодзень малюся не здаля,
Мая святая малая радзіма,
Вялікая бясцэнная зямля.
***
I воины, і дзверы вясне былі насцеж!
Ды дзе ж так было, каб злічыла да ста
Ў сваім паўнаводдзі зялёнае шчасце
Пад поручнем кволым монета маета?!
Адзін на дваіх небасхіл — таямніца
Спрадвечнаю сведкай сустрэч пад луной,
I з тонкай гаркотаю мёда суніцы,
Што мы смакавалі з поляны одной.
Пад ношай сумеснай адны былі плечы,
Ды што мае плечы? —
У кустах галава!
А вочы!
Ад гэтнай бяздоннай сінечы
Здавалася, блёкла нябёс сінява!
У зацятым здранцвенні одна разразала
Я позіркам страх, калі падала ніц
Душа мая, што не пісала — пропала,
Як трапіла сэрца пад шквал бліскавіц.
Ды позна цяпер, што тады было рана,
А шчасце — яно недзе там, пад луной.
…Стаю на раллі, што не мною ўзарана,
I ў восень я сею, што сеюць вясной
Літаратурную старонку падрыхтавалі: Алесь Казека і Святлана Казека